1) канструкцыя для перамяшчэння трансп. сродкаў паміж двума рознымі ўзроўнямі з нахілам, магчымым для іх руху. Выкарыстоўваецца для падымання грузаў на чыг. платформу, заезду пагрузачна-разгрузачных машын на склады, пераходу цягнікоў метрапалітэна з паверхні зямлі пад зямлю, для пераходу на асн. магістраль у месцах развязкі руху у двух узроўнях і інш. (гл. таксама Апарэль, Пандус).
2) Асвятляльнае прыстасаванне, размешчанае на падлозе тэатр. сцэны па яе пярэднім краі, а таксама мяжа паміж глядзельнай залай і сцэнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕНІ́ДЫ,
злучэнні селену з менш электраадмоўнымі элементамі. Вядомыя для металаў і неметалаў. Крышт. рэчывы часта з метал. бляскам. Па хім. уласцівасцях блізкія да сульфідаў і тэлурыдаў. Маюць паўправадніковую або метал.эл. праводнасць. Выкарыстоўваюць у фотарэзістарах і фотаэлементах (С. цынку, кадмію, ртуці), у лазерах (С. галію), як кампаненты сухіх антыфрыкцыйных змазак пры ўмовах высокага вакууму (напр., у касм. апаратах) і цвёрдых змазак вузлоў трэння машын, каталізатары ў арган. сінтэзе (С. малібдэну, вальфраму, ніобію), пігменты для фарбаў (С. кадмію). Гл. таксама Селенарганічныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мінералакера́міка
(ад мінерал + кераміка)
цвёрды і зносаўстойлівы, гарачатрывалы і гарачаўстойлівы матэрыял з крышталітаў хімічных злучэнняў; выкарыстоўваецца на выраб рэзальнага інструменту, зносаўстойлівых дэталяў машын і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэнд
(англ. stand)
1) шчыт для аб’яў, дыяграм, картаграм і іншых экспанатаў;
2) месца на заводзе, дзе праводзіцца зборка і выпрабаванне сабраных машын і механізмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэнзо́метр
(ад лац. tensus = напружаны + -метр)
прыбор для вымярэння дэфармацый, якія выклікаюцца механічным напружаннем у цвёрдых целах (напр. у дэталях машын, канструкцыях, збудаваннях і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэхніцы́зм
(ад тэхніка)
1) празмернае захапленне тэхнічным бокам якой-н. справы на шкоду яе сутнасці;
2) празмернасць у адлюстраванні тэхнікі, вытворчасці, машын у мастацкіх творах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
верацяно́, ‑а; мн. верацёны, ‑цён; н.
1. Прылада для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з завостранымі канцамі, патоўшчанай унізе. Гаворыць старая кабета павольна — скрыпучым голасам, слініць нітку, круціць сухімі пальцамі верацяно.Чорны.// Асноўная частка прадзільных машын, прызначаная для навівання нітак. Прадзільнае верацяно.
2. Шпень, які з’яўляецца воссю вярчэння частак якіх‑н. механізмаў; вал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папялі́шча, ‑а, н.
1. Месца, дзе быў пажар; пажарышча. На папялішчы — груды асмалкаў, вуголле, жалезнае ламачча ад нейкіх машын.М. Ткачоў.Антось стаяў на папялішчы свайго гнязда і думаў, што вайна адабрала ад яго і сям’ю, і родны дом.Чарнышэвіч.
2.перан. Родны дом, ачаг. На чацвёрты [дзень] прыйшло доўгачаканае вызваленне, .. [людзі] вярнуліся на родныя папялішчы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Пэўная доля чаго-н. цэлага.
Разрэзаць пірог на дзве часткі.
Ч. вучняў займалася ў другую змену.
2. Прадмет як састаўны элемент якога-н. цэлага арганізма, механізма.
Запасныя часткі машын.
Часткі цела.
3. Кампазіцыйны адрэзак, раздзел літаратурнага, музычнага і пад. твора.
Аповесць у дзвюх частках.
Ч. сюіты.
4. Аддзел якой-н. установы, асобная галіна кіравання.
Загадчык навучальнай часткі.
○
Часткі свету — асобныя мацерыкі або вялікія ўчасткі іх тэрыторыі разам з бліжэйшымі да іх астравамі (пра Еўропу, Азію, Афрыку, Аўстралію, Амерыку, Антарктыду).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКІ ШЫ́ННЫ КАМБІНА́Т,
«Белшына». Створаны ў 1972 у г. Бабруйск. З 1976 ВА «Бабруйскшына», з 1992 «Белшына». Дзейнічаюць з-ды: механічны (з 1971), буйнагабарытных шын (з 1972), масавых шын (з 1976), звышбуйнагабарытных шын (з 1985).
Выпускае прадукцыю 95 найменняў, асн. (1995): шыны для легкавых, грузавых і велікагрузных аўтамабіляў, для аўтобусаў, тралейбусаў, пад’ёмна-трансп. і буд.-дарожных машын, трактароў і с.-г. тэхнікі, нестандартызаванае абсталяванне для шыннай вытв-сці. Шыны пастаўляюцца ў краіны СНД, Вялікабрытанію, Данію, Швецыю, ЗША і інш.