МАКА́НІН (Уладзімір Сямёнавіч) (н. 13.3.1937, г. Орск Арэнбургскай вобл., Расія),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскіун-т (1960), вучыўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. У зб-ках аповесцей і апавяданняў «Аповесць пра Стары Пасёлак» (1974), «Галасы» (1982), «Рака з хуткім цячэннем» (1983), аповесці «Дзе сыходзілася неба з узгоркамі» (1984) і інш. пошукі асэнсаванага быцця, драматызм бескампраміснасці, псіхалогія няцэльнай асобы. Аўтар раманаў «Прамая лінія» (1967), «Партрэт і вакол» (1978), «Андэграўнд, ці Герой нашага часу» (1998), аповесцей «Адзін і адна» (1987), «Стол накрыты сукном і з графінам пасярэдзіне» (1993), «Каўказскі вязень» (1995) і інш. У творах спалучэнне рэалізму і мадэрнізму, унутр. маналогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЎ (Ігар Міхайлавіч) (н. 22.10. 1927, г. Саратаў, Расія),
расійскі вучоны ў галіне аўтам. кіравання. Акад.Рас.АН (1987). Замежны чл. Вашынгтонскай АН (1997). Скончыў Маскоўскіавіяц.ін-т (1950). З 1949 у Ін-це аўтаматыкі і тэлемеханікі АНСССР, з 1962 у ЦККПСС і СМСССР, у 1988—96 гал. вучоны сакратар прэзідыума Рас.АН. Навук. працы па сродках аўтаматыкі лятальных апаратаў, мікраэлектроніцы, інфарматыцы, робататэхніцы, тэхніцы штучнага інтэлекту. Дзярж. прэмія СССР 1984, Дзярж. прэмія Расіі 1995.
Тв.:
Робототехника. М., 1984 (у сааўт.);
Робототехника и гибкие автоматизированные производства. [Кн.] 1. Системные принципы создания гибких автоматизированных производств. М., 1986;
Время-импульсные системы автоматического управления. М., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМО́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (15.9.1804, с. Багуславец Залатаношскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 4.12.1873),
украінскі прыродазнавец, гісторык, філолаг і фалькларыст. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1871). Скончыў Маскоўскіун-т (1823), з 1826 выкладаў у ім (з 1833 праф.). У 1834—41 праф. Кіеўскага ун-та, адначасова ў 1834—35 яго першы рэктар. З 1845 жыў і працаваў у маёнтку Міхайлава Гара (цяпер с. Прохараўка Палтаўскай вобл.). Працы па прыродазнаўстве, філалогіі, гіст. геаграфіі, гісторыі Украіны і Кіеўскай Русі. У творах «Адкуль пайшла Руская зямля» (1837), «Гісторыя старажытнай рускай славеснасці» (1839), «Пра паходжанне варага-русаў» (1841) крытыкаваў нарманскую тэорыю паходжання стараж.-рус. дзяржаўнасці, даказваў агульнасць паходжання рус., укр. і бел. народаў. Выдаў 3 зб-кіўкр.нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГУ́НСКІ (Сцяпан Парфёнавіч) (6.1. 1912, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 26.12.1978),
бел. правазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1953). Д-рюрыд.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Маскоўскіун-т (1946), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1951). З 1945 у ЦККПБ. З 1951 гал. вучоны сакратар прэзідыума АН Беларусі, з 1956 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. Асн.навук. працы па пытаннях тэорыі і гісторыі станаўлення і развіцця бел.сав. дзяржаўнасці. Пад яго кіраўніцгвам выдадзена «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76).
Тв.:
Создание и упрочение белорусской государственности 1917—1922. Мн., 1958;
Государственное строительство БССР в годы восстановления народного хозяйства (1921—1925). Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЧУ́ЛЬСКІ (Васіль Фёдаравіч) (9.8.1893, в. Навасады Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1973),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1946). Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1911—15), скончыў Маскоўскіун-т (1917). У 1918 супрацоўнік Белнацкома ў Маскве, у 1919—24 выкладчык у Слуцку, у 1925—33 навук. супрацоўнік Інбелкульта, АН Беларусі, у 1934—71 выкладчык ВНУ Масквы. Друкаваўся з 1927. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання твораў М.Багдановіча (т. 1—2, 1927—28), А.Гаруна (1929). Даследаваў сувязі «Слова аб палку Ігаравым» з бел. фальклорам. Аўтар артыкулаў, рэцэнзій па праблемах укр., рус. л-ры.
Тв.:
Тэхніка работы з кнігай. Мн., 1933;
Лісты В.Ф.Мачульскага да А.Я.Багдановіча // Шлях паэта. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЗБІР (Міхаіл Аляксандравіч) (4.11.1855, г. Тула, Расія — 10.10.1935),
расійскі заолаг. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскіун-т (1878), працаваў у ім (з 1886 праф.). З 1911 праф. Вышэйшых жан. курсаў у Маскве. У 1917—19 рэктар Маскоўскага ун-та. Навук. працы па арніталогіі, зоагеаграфіі і параўнальнай анатоміі. Распрацаваў падзел Палеарктыкі на 6 зоагеаграфічных зон. Аўтар першых зводак па сістэматыцы і біялогіі птушак Расіі («Птушкі Расіі», т. 1—2, 1893—95, і «Паляўнічыя і прамысловыя птушкі Еўрапейскай Расіі і Каўказа», т. 1—2, з атласам, 1900—02).
Тв.:
За Дарвина. М.; Л., 1927;
Очерк истории фауны европейской части СССР. М.; Л., 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЦ (Аляксандр Львовіч) (8.1.1895, г. Растоў-на-Доне, Расія — 29.12.1979),
расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі. Акад.АНСССР (1958; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў. Данскі (цяпер Растоўскі) ун-т (1918) і Маскоўскіін-т інжынераў сувязі (1932). З 1946 дырэктар радыётэхн. лабараторыі, у 1957—70 дырэктар Радыётэхн. ін-та АНСССР. Навук. працы па радыётэлефоннай мадуляцыі, накіраваных антэнах, генератарных лямпах, радыё-вымярэннях. Кіраваў стварэннем магутных радыёвяшчальных станцый, удзельнічаў у буд-ве шэрагу паскаральнікаў элементарных часціц, у т. л. ў Серпухаве. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛКІ́Х (Сяргей Міхеевіч) (21.5.1877, Масква — 7.7.1952),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Чл.-кар.АН Беларусі (1940). Д-рмед.н. (1934), праф. (1922). Засл. дз. нав. Беларусі (1938). Скончыў Маскоўскіун-т (1900). З 1922 заг. кафедры БДУ, з 1930 — Мінскага мед. ін-та, адначасова ў Наркамаце аховы здароўя Беларусі (1937—41) і дырэктар Ін-та тэарэт. і клінічнай медыцыны АН Беларусі (у 1940—41 і 1944—52). Навук. працы па злаякасных анеміях і пухлінах, малярыі, лейкозах, прафілактыцы і лячэнні туберкулёзу пнеўматораксам.
Тв.:
Колибациллярный сепсис (колибациллез). Мн., 1938;
Прымяненне люмінесцэнтнага метаду даследавання мачы для дыягностыкі злаякасных пухлін // Весці АНБССР. 1950. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́Ў (Мікалай Цярэнцьевіч) (н. 1.5.1936, в. Рабяткі Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Маскоўскімаст.ін-т імя В.Сурыкава (1962). Аўтар станковай і манум. скульптуры, партрэтаў: дзярж. дзеяча Беларусі С.В.Прытыцкага (1965), Герояў Сав. Саюза Т.М.Барамзіной (1964, 1975), Б.С.Акрэсціна (1965), В.І.Цемчука (1984), двойчы Героя Сав. Саюза П.Я.Галавачова (1985), В.І.Чапаева (1980), бел. паэтаў Я.Купалы (1959, 1969), П.Труса (1968), рус. паэта А.Блока (1967), кампазіцыі «Раніца» (1964) і інш.; помнікаў Герою Сав. Саюза М.Ф.Сільніцкаму (1964, арх. В.Занковіч) у в.Платы Віцебскага р-на, піянеру-герою М.Казею (1965) у г.Быхаў Магілёўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РУБАЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 19.7.1932, г. Туапсэ, Краснадарскі край, Расія),
бел. вучоны-юрыст; адзін з заснавальнікаў бел.навук. школы крыміналістыкі. Д-рюрыд.н. (1978), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Маскоўскіун-т (1955). Працаваў следчым у органах пракуратуры. З 1976 нач. кафедры Мінскай Вышэйшай школы міліцыі. З 1992 у Акадэміі МУС Беларусі. Навук. працы па крыміналістыцы і юрыд. псіхалогіі, крыміналістычнай тактыцы і методыцы расследавання і прадухілення асобных відаў злачынстваў.
Тв.:
Психологические основы допроса. Мн., 1966;
Допрос в советском уголовном судопроизводстве. 2 изд. Мн., 1973;
Криминалистика. Мн., 1997 (разам з І.С.Андрэевым, Г.І.Грамовічам);
Тактика допроса на предварительном следствии. М., 1998;