РАНДЭ́ЛЬ (франц. rondel ад rond круг),
верш з 13 радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. Дзеліцца на 3 страфы — два 4-радкоўі і адно 5-радкоўе. Два першыя радкі верша паўтараюцца ў канцы другога 4-радкоўя, а першы — і ў канцы Р. Узнік у старафранц. паэзіі, потым перайшоў у англ. і інш. еўрап. л-ры. У канцы 19 — пач. 20 ст. яго выкарыстоўвалі сімвалісты. У бел. л-ру ўвёў М.Багдановіч:
Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай на вачах
Ля склепу. Часам лёгкі пах
Сюды даносіцца ад рожы.
Паўсюль крыжы, вянкі...
Чаго жа Тут, дзе магілы, сцень і прах,
Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай на вачах?
І ціха думаў я: быць можа,
Любоў, палёгшы у трунах,
Перамагла і смерці жах!
Спачніце ж! Вечна на старожы
Амур і сумны і прыгожы.
(«На могілках»).
У сучаснай бел. паэзіі не атрымаў пашырэння.
В.П.Рагойша.
т. 13, с. 305
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЛЕР (Toller) Эрнст (1.12.1893, Шамоцын Куяўска-Паморскага ваяв., Польшча — 22.5.1939),
нямецкі пісьменнік; адзін з лідэраў экспрэсіянізму. Вучыўся ў Грэноблі (да 1914), у Гайдэльбергскім і Мюнхенскім ун-тах. За ўдзел у рэв. падзеях зняволены ў турму (1919—24). З 1933 у эміграцыі. Чалавек і рэвалюцыя — гал. тэма яго драм «Чалавек-маса» (1921), «Разбуральнікі машын» (1922), «Хінкеман», «Вызвалены Вотан» (абедзве 1923), «Гоп-ля, мы жывём» (1927), «Тушыць катлы!» (1930), «Пастар Галь» (1939). Аўтар зб. вершаў «Кніга ластавак» (1924), аўтабіягр. нататак «Юнацтва ў Германіі» (1933), кн. «Лісты з турмы» (1935), публіцыстыкі. У творах праблемы гуманнасці і жорсткасці, асобы і гісторыі, рэв. масы і яе правадыра, небяспекі нацызму; для іх характэрны абстрагаваныя вобразы-сімвалы, гратэск, настроі адзіноты, бездапаможнасці, катастрафізму.
Тв.:
Рус. пер. — Тюремные песни. М., 1925;
Штурм голода: Воспоминания и наброски. М., 1926;
Живем, живем! Л., 1928;
Дело об убийстве. М., 1934.
Літ.:
Экспрессионизм. М., 1966.
Е.А.Лявонава.
т. 15, с. 483
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ШАЧКІН Мікалай Пятровіч (14.3.1938, г. Віцебск — 30.4.1993),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1959). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выконваў вострахарактарныя ролі, якія вызначаліся выразным пластычным малюнкам. Сярод роляў бел. рэпертуару: Самахвальскі («Несцерка» В.Вольскага), Тата («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Віктар Пятрэня («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Жора Сыч, Навіцкі («Укралі кодэкс», «Трывога» А.Петрашкевіча). Інш. ролі: Іпаліт («Мінулася кату масленіца» А.Астроўскага), Іван Пятровіч («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага), Епіходаў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Румін, Міхаіл («Дачнікі», «Зыкавы» М.Горкага), Гела («Не трывожся, мама!» паводле Н.Думбадзе), Ламбардзі, Маскатэль, Дэ ля Катары («Слуга двух гаспадароў», «Каханне не жарты», «Забаўны выпадак» К.Гальдоні), Броннікаў («Пяць рамансаў у старым доме» У.Аро), Леанідзік («Мой бедны Марат» А.Арбузава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Навасельцаў («Таварышы па службе» Э.Брагінскага і Э.Разанава) і інш.
Т.Дз.Арлова.
т. 17, с. 131
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ВАРАЎ (сапр. Крачолаў) Пеё
(13.1.1878, г. Чырпан, Балгарыя — 29.10.1914),
балгарскі паэт. Вучыўся ў гімназіі ў г. Плоўдзіў (1891—93). Друкаваўся з 1896. У першым зб. «Вершы» (1901) прадоўжыў традыцыі Х.Боцева і Х.Вазава. Зб. «Гайдуцкія песні» (1903) і зб. нарысаў «Гайдуцкія мары» (1908) пра рэв.-вызв. рух у Македоніі 1902—03. Пад уплывам франц. мадэрнісцкай паэзіі стаў пачынальнікам сімвалізму ў балг. л-ры (зб. вершаў «Бяссонніца», 1907). Аўтар кн. лірыкі «Услед за ценямі воблакаў» (1910), драм «Ля падножжа Віташы» (1911), «Як замаўкае рэха грому» (1912). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Н.Гілевіч, А.Разанаў, В.Сахарчук.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.: Хай зорыць дзень! Мн., 1973;
У кн.: Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень... Мн., 1978;
У кн.: Гілевіч Н. Роднасць. Мн., 1983;
Апалавы пярсцёнак: Лірыка. Мн., 1988;
Рус. пер. — Избранное. М., 1958;
Лирика. М., 1972.
Н.С.Гілевіч.
т. 18, кн. 1, с. 227
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крыха́, ‑і, ДМ крысе, ж.
Нязначная колькасць, маленькая часцінка чаго‑н. Крыха поля ля дому была абы-як, дрэнна выраблена. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кугі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ствараць гукі, падобныя на «ку-гі», «ку-гі». Дзятва гойсала, кугікала і круцілася ля вогнішча. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пала́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак.
Лазіць некаторы час. Палазіць па гарах. □ Палазіў Якуш ля воза, выцягнуў рыдлёўку, узяў сякеру дый падаўся [у лес]. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́шчык, ‑а, м.
Тое, што і прышч; невялікі прышч. Гэта была дзяўчына з прыпудранымі ружовымі прышчыкамі ля рота і пафарбаванымі валасамі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
beside [bɪˈsaɪd] prep.
1. по́бач з, каля́, ля;
a mill beside a stream млын каля́ ракі́
2. у параўна́нні;
This painting is nothing beside yours. Гэты малюнак не ідзе ні ў якое параўнанне з вашым.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
куб 1, ‑а; мн. кубы, ‑оў; м.
1. Геаметрычнае цела — правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты. Начарціць куб. // Пра што‑н. з формай, выглядам такога шматгранніка. Бетонны куб.
2. Здабытак ад множання якога‑н. ліку самога на сябе два разы; трэцяя ступень ліку.
3. Разм. Кубічны метр. Куб дроў.
[Грэч. kybos.]
куб 2, ‑а; мн. кубы, ‑оў; м.
Пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці; тытан 3. То яе бачым са шчоткаю ля падлогі, то з мокраю анучаю ля акон, то ля вялізнага куба, дзе гатавалася вада для студэнтаў. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)