барсу́к, ‑а, м.
Лясны драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю. У .. [Астапа Канапелькі] было ў запасе многа цікавых гісторый: пра ласёў,.. пра норавы барсукоў, якія вадзіліся на пясчаных узгорках, па глухіх кутках лесу. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браняно́сец, ‑носца, м.
1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце. Браняносец «Пацёмкін». □ Сёмка-матрос, жартуючы, назваў параход браняносцам. Лынькоў.
2. Млекакормячая жывёліна, накрытая рагавым панцырам з акасцянелых скурных шчыткоў (водзіцца ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бурча́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. бурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вось ужо чуецца ляскат зубоў і глухое бурчанне... Маўр. Накатваючыся на параход, .. [валы] яшчэ бурчалі, але гэта было ўжо не пагрознае, а ціхае, улагодненае бурчанне. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ініцыя́тар, ‑а, м.
Той, хто праяўляе ініцыятыву, робіць пачын якой‑н. справе; пачынальнік. Ініцыятар змагання за датэрміновае выкананне гадавога плана. Ініцыятар сацыялістычнага спаборніцтва. □ Атрад Мірона Іванавіча рушыў у дарогу. Кіраваў атрадам Блешчык. Ён быў ініцыятарам гэтага паходу. Лынькоў.
[Фр. initiateur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здзіўле́нне, ‑я, н.
Стан, выкліканы моцным уражаннем ад чаго‑н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага. Спыніцца ў здзіўленні. □ Тут былі і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці да гэтай кіпучай .. сілы жыцця, якая не любіць смерці, не любіць разбурэння. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзі́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і задзірысты. Бадай усе [сведкі] ў адзін голас: хлопец так сабе, працавіты, але ж дужа ўжо непаслухмяны, задзірлівы. Лынькоў. [Янка] бачыў .. блішчасты круглы твар [суседкі] з задзірлівымі вачамі, бачыў, што смяецца яна хціва, з назолаю. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працяка́ць, ‑ае; незак.
1. Незак. да працячы.
2. Не затрымліваць ваду або іншую вадкасць. Ужо даўно працякаў дах, прагнілі некаторыя дошкі ў вагоне. Лынькоў. Каваль асцярожна ачысціў зямлю з радыятара і з палёгкай уздыхнуў: радыятар не працякаў. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разга́лісты, ‑ая, ‑ае.
З шырока раскінутымі галінамі, голлем. Бусел ляціць проста на высокую грушу-дзічку, што стаіць на ўскраі сяла, высокая, разгалістая, з буславым гняздом на самай вяршыні. Лынькоў. Ціха, асцярожна пашумліваў разгалісты дуб над Платонавай галавой. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскру́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскруціць.
2. у знач. прым. Разгорнуты, разраўняны. [Юрка] ссыпаў у капшук тытунь з раскручанай цыгаркі. Лынькоў. Юрка падыходзіць да Жэнькі і бярэ ў яе з рук канец раскручанай .. бліскучай ленты. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.
Аб’явіць (аб’яўляць) аб чым‑н., карыстаючыся сродкамі рэкламы. Будаўнічая кампанія рэкламавала продаж гатовых дамоў. Лынькоў. // Расхваліць (расхвальваў) з мэтай папулярнасці. — Гэта ўсё новы старшыня! — рэкламаваў свайго сябра Дрозд. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)