Адкрыты 7.9.1990 у г. Полацк Віцебскай вобл.; філіял Нац.Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Размешчаны ў будынку б. жылога корпуса Богаяўленскага манастыра. Пл. экспазіцыі 670 м², больш за 1,2 тыс. экспанатаў асн. фонду (2000). Тэматычныя раздзелы: развіццё пісьменства, форм і матэрыялаў кнігі; рукапісная кніга на Беларусі; жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны; Скарыніяна; кнігадрукаванне 2-й пал. 16—18 ст. і 19 — пач. 20 ст.; гісторыя кніжнай ілюстрацыі; развіццё паліграфіі. Сярод экспанатаў помнікі слав. пісьменнасці 11—13 ст., у т. л. прасліцы, фрагменты керамікі, плінфы, тынкоўкі з надпісамі, кірылічныя і лац.-польск. выданні 16 — пач. 20 ст. («Евангелле вучыцельнае», 1595; «Катэхізіс» Л.Зізанія, 1788; «Кніга аб веры», 1785 і інш.); выданні зах.-еўрап. друкарняў 16—19 ст. («12 прамоў» І.Фалецкага, 1558; «Фландрыя ў ілюстрацыях» А.Сандэра, 1644 і інш.); фрагмент Торы (канец 18 ст.), маст. творы, навук. працы, падручнікі, слоўнікі, часопісы, газеты, календары, альбомы, буклеты, паштоўкі і інш. выданні 2-й пал. 19—1-й пал. 20 ст.; выданні прыватных Кухты М. друкарні, Знамяроўскага У. выдавецтва, Клецкіна Б.А. выдавецтва, друкарань І.Мятлы і І.Дварчаніна, выдавецтва В.Ластоўскага, суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», т-ва«Адраджэнне» і інш.; працы і даследаванні пра жыццё і творчую спадчыну Скарыны, матэрыялы Скарынаўскіх чытанняў і міжнар. канферэнцый; арыгінальныя ўзоры кніжнай графікі 2-й пал. 20 ст., у т. л. ілюстрацыі У. і М.Басалыгаў, А.Зайцава, А.Кашкурэвіча, А.Лось, Г.Паплаўскага і інш. мастакоў; прадукцыя бел. выд-ваў. У экспазіцыі таксама інструменты і прылады працы мастакоў-графікаў, друкарскае і паліграф. абсталяванне; прадметы нумізматыкі, слайды, відэафільмы, звязаныя з працэсам кнігадрукавання; інтэр’еры майстэрань перапісчыка 16 ст. і друкарні канца 17 ст.
Г.П.Ладзісава.
У адной з залаў Полацкага музея беларускага кнігадрукавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
збо́рнікм.
1. (кніга) Sámmelband m -(e)s, -bände, Sámmlung f -, -en, Sámmelwerk n -(e)s, -e;
2.спец. (рэзервуар) Áufnehmer m -s, -; Sámmelbehälter m -s, -, Sámmler m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бі́блія
(лац. biblia, ад гр. biblion = кніга)
гістарычны помнік пісьменнасці, зборнік твораў іудзейскай і хрысціянскай (Стары і Новы Запаветы) рэлігій, дзе выкладзены асновы веравучэння.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Латы́р ’камень, уплецены лыкам у колца з лазовага дубца, які служыць грузілам да невадоў’ (Мял.). Укр.латир, олатіір ’янтар’, ц.-рус.алатырь ’камень, які Спас паклаў у падмурак Сіёнскага храма’, ’камень, каля якога ўпала Галубіная кніга’ (Бракгауз і Ефрон, Энц. сл., 9, 116–117), рус.арханг., валаг., арл., вяц.латырь, латыр, ёнаўск.латар, арл.бел латый камень, рус.ватарь‑камень, алатырь‑камень. Узыходзіць да іран.*al ätar‑ ’белы-гаручы’, параўн. рус. кальку (з іран.) бел‑горюч і частковую бел‑атор (Мартынаў, Балт. слав. исслед., 1980, 24–25). Роднаснае са словам ватрушка (< cvatra ’агонь’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плане́та ’нябеснае цела’ (ТСБМ), плянэ́та ’тс’ (Яруш.), планэ́та ’тс’ (Шат.), ’поўня’ (ігн., Сл. ПЗБ), плане́та ’лёс’ (ТСБМ; Юрч. СНЛ), ст.-бел.планета, плянета ’планета’, лёс’ (1518 г.) запазычана са ст.-польск.planeta (м. р.), płaneta ’тс’, якія з лац.planēta, ст.-грэч.πλανήτης ’які блукае’ < πλανάεσθαι ’блукаць’, πλανάειν ’збівацца з дарогі’ (Фасмер, Этюды, 151; Праабражэнскі, 2, 67; Банькоўскі, 2, 597). Сюды ж плане́тнік ’кніга прадказанняў’ (Юрч. СНЛ), параўн. ст.-чэш.planetník ’прадказальнік лёсу паводле планет’ (Махэк₃, 454), польск.planetnik ’астролаг, які ўмее прадказваць лёс па зорках’, ст.-рус.планитникъ ’астролаг’ (XVII ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Такса́ма ’такім самым, падобным чынам, гэтак жа’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк., Бяльк., Нік. Очерки), ’такім спосабам’ (Сл. ПЗБ), ’аднолькава’ (Варл.), такса́мо ’гэтак, падобным чынам’ (ТС). Параўн. укр.такса́мо ’тс’, польск.tak samo ’тс’. Спалучэнне так (гл.) і сама (гл. сам) у ідэнтыфікацыйнай функцыі, параўн. такіса́мы ’гэтакі ж, такі ж’ (Вруб.), такі самы ’тс’ (Сцяшк. Сл.), што, паводле ESSJ (SG, 2, 590), прадстаўляе т. зв. агульнаеўрапейскі тып спалучэнняў, параўн. ням.derselbe ’той жа, той самы’, англ.the same ’тс’, франц.le même ’тс’, фін.tämä sama kirja ’тая самая кніга’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дэко́дэр
(англ. decode = расшыфроўваць, ад лац. de = ад, з + codex = кніга)
1) інфармацыйнае ўстройства для расшыфроўкі лічбавых кадзіраваных дадзеных;
2) пераключальнае ўстройства ў каляровых тэлевізарах для пераўтварэння відэасігналаў з адной тэлесістэмы ў другую.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фо́ліо
[ад лац. (in)folio = у аркуш]
1) кніга або часопіс памерам у аркуш. або палову аркуша;
2) правая і левая старонкі ў рахунковай кнізе, што маюць адзін і той жа парадкавы нумар.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сла́банареч., в разн. знач. сла́бо;
с. ўда́рыць — сла́бо уда́рить;
с. ўсміхну́цца — сла́бо улыбну́ться;
у акне́ с. свяці́ўся аге́ньчык — в окне́ сла́бо свети́лся огонёк;
кні́га напі́сана с. — кни́га напи́сана сла́бо
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА «КНІ́ГА»,
добраахвотная культ.-асв. грамадская арг-цыя. Створана ў 1974 як «Добраахвотнае т-ва аматараў кнігі». З 1991 сучасная назва. Асн. задачы: развіццё бел.нац. культуры ў сферы кнігі; садзейнічанне кнігавыданню, кнігазнаўству, кнігараспаўсюджванню, рабоце б-к; зберажэнне і памнажэнне духоўных скарбаў народа, бел. мовы і л-ры, прапаганда кніг і перыяд. выданняў, распаўсюджванне сярод членаў т-ва і насельніцтва л-ры. Т-ва займаецца выдавецкай дзейнасцю (выпускае серыю мініяцюрных выданняў «Скарбы бел. л-ры і фальклору», выдала альманах бібліяфілаў Беларусі «Свіцязь» і інш.); арганізоўвае сустрэчы з пісьменнікамі, навукоўцамі, бібліяфіламі, супрацоўнікамі выд-ваў, музеяў; праводзіць чытацкія канферэнцыі, вечары, выстаўкі, прэм’еры, святы кнігі, конкурсы, агляды. У складзе т-ва 6 абл., 82 гар. і раённыя праўленні, больш за 1200 пярвічных арг-цый; больш за 46 тыс. членаў (1995).