Абл. Перакладзіна, жардзіна, прызначаная для развешвання чаго‑н. На вешалах пад стрэхамі.. варкаталі галубы.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вывадны́, ‑ая, ‑ое.
Які служыць для вываду, выхаду чаго‑н. адкуль‑н. Вывадная адтуліна. Вывадны канал. Вывадны апарат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́рахаваць, ‑рахую, ‑рахуеш, ‑рахуе; зак., што.
Разм. Правільна ўлічыць, прадугледзець усе акалічнасці для дасягнення чаго‑н. Вырахаваць час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяга́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які служыць для выцягвання чаго‑н. (цяжкасцей, грузаў і пад.). Цягальная машына. Цягальная лябёдка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памі́ж, прыназ.
1.з Р або Т. Ужыв.для ўказання становішча прадмета або праяўлення дзеяння ў перамежку, пасярэдзіне чаго-н.
П. акном і сталом.
П. хмар.
П. двух агнёў (перан.). П. дзесяццю і дванаццаццю гадзінамі.
2.з Т або Р. Ужыв.для ўказання на групу прадметаў або асоб, у асяроддзі якіх наглядаюцца ўзаемасувязі, узаемаадносіны, узаемадзеянне.
П. намі ёсць дамоўленасць.
П. старымі сябрамі або п. старых сяброў стаў назірацца разлад.
П. намі (па сакрэце).
3.зТ. Служыць для ўказання на супастаўленне якіх-н. прадметаў, асоб, з’яў.
Розніца п. прыказкай і прымаўкай.
4.зТ. Служыць для абазначэння якой-н. групы прадметаў ці асоб, у межах якой адбываецца размеркаванне, падзел чаго-н.
Размеркаваць працу п. супрацоўнікамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
mítspielenvi
1) (і)граць [гуля́ць] ра́зам з кім-н.
2) перан. мець значэ́нне (длячаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
немагчы́масць, ‑і, ж.
1. Адсутнасць умоў, неабходных для ажыццяўлення чаго‑н. Немагчымасць выкарыстаць сродкі па назначэнню.
2. Невыканальнасць, нездзяйсняльнасць чаго‑н. Немагчымасць стварэння вечнага рухавіка.
•••
Да немагчымасці — звыш усякай меры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магазі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Памяшканне для гандлю чым-н.; крама.
Прамтаварны м.
2. Каробка або трубка ў апараце або прыборы, куды закладваецца што-н., напр., патроны ў аўтамат (спец.).
3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу.
4. Склад, будынак для захавання чаго-н. (уст.).
Артылерыйскі м.
|| прым.магазі́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АЎТАПІЛО́Т (ад аўта... + франц. pilote кіраўнік, важак),
прыстасаванне дляаўтам. кіравання палётам і стабілізацыі лятальнага апарата ў паветранай прасторы; частка аўтаматызаванай бартавой сістэмы кіравання палётам. Забяспечвае аўтам. ўзлёт і пасадку, падтрыманне зададзенага курсу, скорасці, вышыні палёту, стабілізацыю цэнтра масы лятальнага апарата па зададзенай траекторыі, выконвае закладзеныя ў праграму пілатажныя эвалюцыі. Прынцып дзеяння аўтапілота: сігналы з адчувальных элементаў (датчыкаў рэжыму палёту і выканаўчых механізмаў) параўноўваюцца ў вылічальным прыстасаванні ці ЭВМ, пасля чаго адпаведныя каманды паступаюць на выканаўчыя механізмы кіравання рулямі і рухавікамі. Аўтапілот у комплексе з аўташтурманам і інш. аэранавігацыйнымі прыладамі дае магчымасць палётаў без экіпажа і кіраванне лятальнымі апаратамі на адлегласці. Упершыню схема аўтапілота прапанавана К.Э.Цыялкоўскім у 1898.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЗА (грэч. basis),
1) у архітэктуры — аснова (падножжа, п’едэстал), ніжняя апорная частка калоны або пілястры.
2) На транспарце — адлегласць паміж пярэдняй і задняй восямі 2-восевага аўтамабіля, прычэпа і інш. або паміж цэнтрам 2-восевай цялежкі і пярэдняй воссю 3-восевага аўтамабіля. База вагона або лакаматыва — адлегласць паміж цэнтрамі крайніх восяў.
3) У паўправадніковай тэхніцы — назва электрода паўправадніковай прылады, напрыклад транзістара.
4) У машынабудаванні — сукупнасць паверхняў, восяў або пунктаў, па якой вызначаецца становішча вырабу адносна выбранай сістэмы каардынатаў.
5) У матэматыцы — тое, што базіс.
6) Установа, арганізацыя, якая займаецца забеспячэннем або абслугоўваннем каго-н., чаго-н. (напр., экскурсійная база).
7) Склад; частка тэр.для забеспячэння абслугоўвання экспедыцый, войскаў (напр., база ваенная).