дзеячірл.нац.-вызв. руху, журналіст. У 1899 заснаваў газ. «The United Irishman» («Аб’яднаныя ірландцы»), у якой прапагандаваў ідэю незалежнасці Ірландыі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў паліт. руху Шын фейн. У 1914—20 неаднаразова быў арыштаваны брыт. ўладамі. З 1919 чл. нелегальнага ірл. парламента (Дойла). У 1919—21 кіраўнік урада самаабвешчанай Ірл. рэспублікі, разам з М.Колінзам падпісаў кампрамісны англа-ірландскі дагавор 1921. Са студз. 1922 прэм’ер-міністр Ірл. дамініёна, т.зв.Ірл. свабоднай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Павел Паўлавіч) (н. 9.3.1942, в. Ваўкаўня Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. ваенны дзеяч. Ген.-палк. (1992). З 1994 ген.-лейт. Скончыў Ташкенцкае агульнавайсковае каманднае вучылішча (1965), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1974) і Генштаба (1987). Служыў у Сярэднеазіяцкай, Маскоўскай, Закаўказскай, Паўн.-Каўказскай ваен. акругах на камандна-штабных пасадах. З 1987 1-ы нам. камандуючага, з 1989 камандуючы 28-й агульнавайсковай арміяй у Гродне. З 1991 нач. штаба — 1-ы нам. камандуючага войскамі БВА. У 1992—94 міністр абароны Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛАГЭН ((Callaghan) Леанард Джэймс) (н. 27.3.1912, г. Портсмут, Вялікабрытанія),
брытанскі паліт. і дзярж.дзеяч. З 1945 чл. парламента. У 1951—64, 1970—74 адзін з кіраўнікоў парламенцкай фракцыі лейбарыстаў, чл. «ценявога кабінета» (1961—64, 1970—74). У 1964—67 міністр фінансаў, у 1967—70 — унутр. спраў, у 1974—76 — замежных спраў і па справах брыт. Садружнасці, адначасова ў 1975—76 міністр па пытаннях развіцця заморскіх тэрыторый. У 1976—80 лідэр Лейбарысцкай партыі, у 1976—79 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. У 1979—80 лідэр апазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТО́Н ((Couthon) Жорж Агюст) (22.12.1755, Арсэ, каля г. Клермон-Феран, Францыя — 28.7.1794),
дзеячФранцузскай рэвалюцыі 1789—99, адзін з лідэраў якабінцаў. Адвакат. У 1789 старшыня трыбунала ў г. Клермон-Феран. З 1791 член Заканад. сходу, з 1792 — Канвента, у 1793 і К-та грамадскага выратавання Канвента. Разам з М.Рабесп’ерам і Л.А.Сен-Жустам узначальваў урад якабінскай дыктатуры. У жн.—кастр. 1793 удзельнічаў у задушэнні антыякабінскага паўстання ў г. Ліён. Пасля тэрмідарыянскага перавароту 1794 гільяцінаваны.
славенскі паліт. і дзярж.дзеяч. Юрыст. Скончыў Люблянскі ун-т. З 1958 у федэрацыі камуністаў Славеніі. У 1963—65 заг. камісіі па пытаннях адукацыі ЦК Саюза моладзі Славеніі (СМС), у 1968—69 старшыня ЦК СМС. У 1978—86 старшыня скупшчыны (парламента) Сацыяліст. рэспублікі Славеніі ў складзе Югаславіі. У 1986—89 старшыня ЦК Саюза камуністаў Славеніі. З крас. 1990 старшыня Дзярж. прэзідыума Рэспублікі Славенія (у чэрв. 1991 абвясціла сябе незалежнай дзяржавай). З снеж. 1992 прэзідэнт Славеніі.
дзеячгрэч. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Па прафесіі ўрач. Удзельнік грэч. Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. З 1961 дэп. парламента Грэцыі. Выступаў за мір і ўсеагульнае раззбраенне, супраць атамнага ўзбраення. З 1963 нам. старшыні Усягрэч. к-та барацьбы за аслабленне міжнар. напружанасці і за мір. 22.5.1963 смяротна паранены паліт. праціўнікамі ў час сходу грэч. прыхільнікаў міру ў г. Салонікі. Сусв. Савет Міру засн. у 1963 Міжнар. прэмію Міру імя Г. Ламбракіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁРНЕР ((Körner) Тэадор) (24.4.1873, г. Комарна, Славакія — 4.1.1957),
аўстрыйскі ваен. і дзярж.дзеяч. Генерал. Скончыў ваен.-тэхн. акадэмію ў Вене (1894). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1923—33 дэп.аўстр. парламента. Удзельнік стварэння «Шуцбунда». Пасля паражэння лютаўскага паўстання сацыял-дэмакратаў супраць аўтарытарнага ўрада Э.Дольфуса (1934) арыштаваны; у 1944 арыштаваны гестапа. Пасля аднаўлення Аўстр. рэспублікі бургамістр Вены, кіраваў яе аднаўленнем (1945—51). У 1951—57 федэральны прэзідэнт Аўстрыі, выступаў за выкананне краінай пастаяннага нейтралітэту і развіццё дружалюбных адносін з СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́БІ ((Klibi) Шэдлі) (н. 6.9.1925, г. Туніс),
туніскі паліт. і дзярж.дзеяч, вучоны ў галіне араб. л-ры і філасофіі. Скончыў Парыжскі ун-т. З 1951 выкладчык, журналіст, у 1958—61 ген. дырэктар радыё і тэлебачання Туніса. У 1961—78 (з перапынкамі) міністр культуры і інфармацыі. Адзін з кіраўнікоў Сацыяліст. дустураўскай партыі (з 1988 Дэмакр. канстытуцыйнае аб’яднанне). У 1979—85 і ў 1989—91 ген. сакратар Лігі арабскіх дзяржаў. Аўтар кніг «Арабы і праблемы Палесціны», «Культура: выклік цывілізацыі», «Іслам і сучаснасць».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САРАЎ (Аляксандр Васілевіч) (14.11. 1903, Масква — 23.2.1939),
дзеячкамуніст. маладзёжнага руху ў СССР. Ва Усесаюзным Ленінскім Камуністычным Саюзе Моладзі (ВЛКСМ) з 1918, адначасова чл.ВКЛ(б) з 1919 і яе ЦК з 1934. Удзельнік грамадз. вайны 1918—22, пазней на кіруючых пасадах у апараце камсамола ў Маскве і інш. гарадах. З 1927 сакратар, з сак. 1929 да ліст. 1938 ген. сакратар ЦКВЛКСМ. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Літ.:
Грехов В.Н. Расправа с руководством комсомола в 1937—1938 гг. // Вопр. истории. 1990. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́КСІ ((Craxi) Беціна) (Бенедзета; н. 24.2.1934, г. Мілан, Італія),
італьянскі паліт. і дзярж.дзеяч, гісторык. Чл.Італьянскай сацыялістычнай партыі (ІСП; з 1952), яе ЦК (з 1957) і кіраўніцтва (з 1965), ген. (паліт.) сакратар ІСП (з 1976). Прыхільнік ідэй рэфармісцкага сацыялізму. Чл. муніцыпальнага савета Мілана (1960—70). Дэп. парламента (з 1968). Старшыня Савета Міністраў Італіі ў 1983—87. Прыцягваўся па справе аб карупцыі, у 1993 адышоў ад паліт. дзейнасці. Аўтар працы «Сацыялізм ад Сант’яга да Прагі» (1976) і інш.гіст. твораў.