1. Разарвацца, раздзяліцца на часткі ад нацягвання. Ехала я і марыла: паставяць мяне каля машыны, што сама вяжа панчохі, буду хадзіць між станкоў, глядзець, каб нідзе нітачка не парвалася.Жычка.
2. Разадрацца на часткі, падрацца. Дастаў з камсамольскага білета яе даўняе пісьмо, што некалі ўратавала мяне, яно парвалася на складках, словы пабляклі, а то і выцвілі.Марціновіч./ Пра хмары. Бралася на добрую пагоду: хмара, што ўчора абцягнула сяло, парвалася.Капыловіч.
3. Стаць дзіравым, непрыгодным для носкі; знасіцца. Светлая дзяўчыніна сукенка прыняла дзікунскі выгляд. Блакітныя панчошкі парваліся.Маўр.
4.перан. Спыніцца, скончыцца. Дакладна ніхто нічога не ведаў. Сувязь з падпольшчыкамі парвалася.Асіпенка.Аднак сувязь паміж паэтамі не парвалася: часта новаасуджаны нёс у турму некалькі вершаў Танка і знаёміў з імі таварышаў па камеры.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1.атаксамапракаго-што,абкім-чым і здадан.сказам. Распытваючы, назіраючы, дазнацца пра што‑н. — Я адзін пайду, — ціхім голасам сказаў Грышка, — я як бачыш аб усім разведаю...Чарот.Гаспадару кватэры даручылі разведаць, калі будзе аперацыя.Чорны.// Здабыць звесткі аб праціўніку і занятай ім мясцовасці. Чарговым заданнем, якое даў Далідовічу камандзір атрада, было разведаць гарнізон у вёсцы Гаць.Шахавец.Між тым праціўнік дакладна разведаў абаронныя лініі падраздзяленняў і ўвёў у бой мінамёты.Кулакоўскі.
2. Зрабіць абследаванне чаго‑н. са спецыяльнай мэтай. Разведаць дарогу. □ [Вадзім:] — Слухай, Мікола, паехалі сёння ноччу рыбу паловім. Я вазьму маторку, заеду да цябе. Я тут разведаў добрыя мясціны.Гаўрылкін.// Знайсці, адшукаць (залежы, радовішча чаго‑н.) у выніку спецыяльнага даследавання. Разведаць запасы калійнай солі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтр
(лац. centrum, ад гр. kentron = вастрыё)
1) пункт дакладна ў сярэдзіне геаметрычнай фігуры (напр. ц. акружнасці);
2) сярэдзіна, сярэдняя частка чаго-н. (напр. ц. горада);
3) месца сканцэнтравання якой-н. дзейнасці (напр. касмічны ц.);
4) буйны населены пункт, які мае адміністрацыйнае, культурнае значэнне для якой-н. мясцовасці, краіны (напр. раённы ц., прамысловы ц.);
5) вышэйшы орган кіравання якой-н. дзейнасцю (напр. дырэктывы цэнтра).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
very
[ˈveri]1.
adv.
1) на́дта, ве́льмі
very hot — на́дта гара́чы
2) дакла́дна
in the very same place — дакла́дна на тым са́мым ме́сцы
2.
adj.
1) то́й са́мы
The very people who used to love her now hate her — Ты́я са́мыя лю́дзі, што не́калі яе́ любі́лі, цяпе́р ненавідзяць яе́
2) сам, са́мы
The very thought of blood makes her sick — Ад само́е ду́мкі пра кроў ёй ро́біцца бла́га
He was caught in the very act of stealing — Яго́ злаві́лі на са́мым учы́нку крадзяжу́
3) на́ват
The very look betrayed him — На́ват яго́ны вы́гляд выдава́ў яго́
4) якра́з то́е
The very thing I need — Якра́з то́е, што мне трэ́ба
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
цэнтр
(лац. centrum, ад гр. kentron = вастрыё цыркуля)
1) пункт дакладна ў сярэдзіне фігуры;
2) сярэдзіна, сярэдняя частка чаго-н.;
3) частка, звычайна сярэдняя, горада, пасёлка, дзе размешчаны асноўныя адміністрацыйныя ўстановы;
4) месца сканцэнтравання якой-н. дзейнасці;
5) горад, буйны населены пункт, які мае адміністрацыйнае, культурнае значэнне для якой-н. мясцовасці, краіны;
6) вышэйшы орган кіравання якой-н. дзейнасцю;
7) стальны конус, які прызначаны для падтрымкі загатовак пры іх апрацоўцы на станку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
суб’е́кт, ‑а, М ‑кце, м.
1. У філасофіі — чалавек, які пазнае знешні свет (аб’ект) і ўздзейнічае на яго сваёй практычнай дзейнасцю.
2. Асоба, калектыў, арганізацыя, краіна і пад., якія актыўна выступаюць у якім‑н. працэсе, акце, зносінах і пад. Аўтар мае рацыю, падкрэсліваючы, што з моманту абвяшчэння Беларуская рэспубліка, як суверэнная дзяржава, з’яўлялася паўнапраўным суб’ектам міжнароднага права.«Полымя».
3.Спец. Асоба або арганізацыя, якія валодаюць пэўнымі, дакладна акрэсленымі правамі і абавязкамі. Суб’ект права. Суб’ект злачынства.
4.Разм. Чалавек як носьбіт якіх‑н. уласцівасцей; асоба. [Марынчук:] — Брыдка, самая нікчэмная рэч — у вырашэнні канфлікту даваць волю рукам. Іншага суб’екта, праўда, можна сяк-так зразумець.Ракітны.//Зневаж. Пра чалавека з адмоўнымі рысамі характару, пра падазронага чалавека. [Ганя:] — [Намыснік] паклёпнік і наогул небяспечны суб’ект...Грамовіч.
5. У логіцы — прадмет суджэння, лагічны дзённік. Суб’ект суджэння.
6. У граматыцы — дзённік.
[Лац. subjectum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ады́стар ’сапраўдны’ (адыстар бацька) (Нас., БРС, Кольб., Бір. дыс., Гарэц.), азістар ’тс’ (палес., Вярэніч, вусн. паведамл.), адыхтар ’тс’ (Шат.). Паводле Насовіча, з лац.adinstar (Нас., 3). Існуе магчымасць іншай, хоць менш верагоднай версіі. Апрача адыстар (а гэтай форма старэйшая за адыхтар, бо сустракаецца на краях беларускай моўнай тэрыторыі ад Магілёўшчыны да Беласточчыны), у Прыпяцім Палессі (цэнтральная і заходняя частка) знаходзім азістар і зістар у тым жа дакладна значэнні. Да гэтай формы добра пасуе славен.zister ’сапраўдны’, якое не абавязкова зводзіць да za‑iste‑že. Параўн. яшчэ ст.-польск.ister, славац.isterny. Усе гэтыя лексемы ўзыходзяць да вельмі старажытных прыметнікаў на ‑r (гл. Мейе, Общеслав., 243) ад istъ ’сапраўдны’ (рус.истинный). Параўн. яшчэ ўсходнепалескае стотны бацька (< істотны сапраўдны’). Усе прыметнікі маюць значэнні сапраўдны’, ’таго ж рода’, асабліва адносна сына і бацькі. Тады адыстар < *ад‑іст‑ер (< od‑ist‑erъ). Копечны (пісьм. паведамл.) звязвае адыстар/адыхтар з славац.chťa/sťa ’як’ (< xъtěti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Збамбе́рыць ’падняць вялікае, цяжкае (на плечы, воз)’, ’успухнуць’ (Сцяц.), збабэнчыць ’ускінуць на плечы’, ’уздуць (пра жывот)’, збэнчыць ’успучыць’ (Сл. паўн.-зах.), ’уздуцца, узлавацца’ (слонім., Нар. лекс.). Наўрад ці трэба аддзяляць ад бамбэлак ’жывот, барабан’ (гл.), ’надзьмуты мачавы пузыр жывёлы’ (Сл. паўн.-зах.), польск.bąbel ’пухір, уздуцце’, адкуль дакладнабел.бомбаль ’пузыр’ (ваўк., даецца паводле Лаўчутэ, Сл. балт., 62). Суадноснасць бел. слоў магчыма з-за экспрэсіўнага характару, але няпэўная. Лаўчутэ (Сл. балт., 98) збамбэрыць лічыць запазычаннем з балт. слова з коранем *bamb‑ (параўн. літ.bam̃bti ’таўсцець, пухнуць, надувацца’), што не выключаецца, але хутчэй як крыніца кантамінацыі. Больш цяжка растлумачыць бел. значэнне ’падняць’, якое, як і ’ўздуцца’, аб’ядноўвае абодва дзеясловы. Да гэтых цяжкасцей дадаецца яшчэ абамбе́рыць ’дрэнна пастрыгчы’ (гл.), узбамберыць ’залезці, набіць’ (слонім., Жыв. сл.), адкуль, відаць, і збамберыць ’падняць’. Магчыма, знач. ’падняць’ трэба выдзеліць. Абамберыць ’пастрыгчы нагала’ (жыт., Жыв. сл.), можа, да значэння, ’пухнуць’ > ’пухір’ (параўн. бамбэлак). Няясна.