помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1906 з жоўтай цэглы замест драўлянага касцёла Маці Божай Ружанцовай (17 ст.) на правым беразе р. Іслач. Трохнефавая 2-вежавая базіліка з трансептам і паўкруглай апсідай. Цэнтр. неф накрыты спічастым 2-схільным, бакавыя (больш нізкія) нефы — пакатымі 1-схільнымі дахамі. На гал. фасадзе шчыпец з зубчастым абрамленнем, 2-ярусныя чацверыковыя вежы, завершаныя высокімі шпілямі. Гал. ўваход вырашаны 3 стральчатымі парталамі з акном-ружай над імі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў пра-. сценках, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі і паясамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́С (Aunis),
гістарычная вобласць на З Францыі, каля ўзбярэжжа Атлантычнага ак. Тэрыторыю займае ч. дэпартаментаў Прыморская Шаранта і Дзё-Сеўр. Пл. 2,9 тыс.км². Нас. 315 тыс.чал. (1982). Гал. горад — Ла-Рашэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАБЕ́СКА,
жанр інструментальнай музыкі (гал. чынам для фп.); муз. п’еса звычайна вытанчанага характару, з багата арнаментаваным меладычным малюнкам і ўзорыстай фактурай. Арабеску пісалі Р.Шуман (першы ўзор), А.Лядаў, К.Дэбюсі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАТУ́Н,
горад на Пн Кітая, у паўн.ч.прав. Шаньсі. Каля 1 млн.ж. (1994). Вузел чыгунак. Адзін з гал. цэнтраў здабычы каменнага вугалю ў краіне. Буйныя маш.-буд. і цэм. з-ды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАН-КАНА́РЫЯ (Gran Canaria),
востраў у Атлантычным ак., у групе Канарскіх астравоў, тэр. Іспаніі. Пл. 1533 км². Выш. да 1949 м (г. Лос-Печас — Посадэ-лас-Ньевес). Гал. горад і порт — Лас-Пальмас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гарба́та ’чай’ (БРС, Касп., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ). Укр.дыял.зах.герба́та, гарба́та ’тс’. Запазычанне з польск.herbata (дыял.harbata) ’чай’. У першай частцы гэтага слова лац. назва расліны наогул (herba), у другой бачаць паўд.-кіт. назву чаю tē. Як думаюць некаторыя даследчыкі (агляд гл. у Слаўскага, 1, 416), у польск. мову назва трапіла праз гал.herba thee (адсюль і іт.erba tè). Гл. Слаўскі, там жа; Брукнер, 171. Паводле іншай версіі (Слаўскі, там жа), у другой частцы слова трэба бачыць лацінізаваную форму назвы чаю ‑thea (такая форма засведчана даўно).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каламя́нка ’густая моцная льняная тканіна’ (БРС, ТСБМ, Гарэц.), ’палатняная блуза’ (Др.-Падб.). Наяўнасць слова толькі ў літаратурнай мове не дазваляе вызначыць крыніцу запазычання. Укр.каламайка (у Грынчэнкі), рус.коломенка і коломёнка, коломийка (Фасмер, 2, 294), аднак статус няясны. У рус. мове лічыцца запазычаннем праз ням.Kalamank, kalmank або гал.kal(a)mink ’гладкая льняная або пяньковая тканіна’, з с.-лац.camelāncium (Фасмер, 2, 294–259), дзе ням. словы з с.-лац.calamancum, якое шэрагам аўтараў тлумачыцца як утворанае на базе с.-грэч.καμηλάνκιον ’вопратка з вярблюджай воўны’, гл. Бернекер, 1, 471; Фасмер, 2, 164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канфо́рка
(рус. конфорка, ад гал. komfoor = прыстасаванне для раскладвання агню)
круглая адтуліна на кухоннай пліце для каструль, скавародак, а таксама кружок, якім закрываюць гэту адтуліну.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ві́ндзейль
(ад гал. wind = вецер + zeil = парус)
пераносны нагнятальны вентылятар у выглядзе доўгага парусінавага рукава з устаўленымі абручамі, які служыць для вентыляцыі ўнутраных памяшканняў судна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНЖУ́ (Anjou),
гістарычная вобласць на ПнЗ Францыі, у бас. Ніжняй Луары. Пл. 7,6 тыс.км². Нас. 680 тыс.чал. (1982). Уключае дэпартаменты Мен і Луара, часткова Эндр і Луара, Маен, Сарта. Гал. горад — Анжэ.