ладдзя́ 1, ‑і, ж.

Уст. Вялікая парусная ці вёславая лодка.

ладдзя́ 2, ‑і, ж.

Шахматная фігура ў форме вежы, якая ходзіць удоўж і поперак дошкі па прамой; тура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́бедзь, ‑я, м.

Вялікая прыгожая вадаплаўная пералётная птушка сямейства качыных з белым (радзей чорным) апярэннем, з доўгай выгнутай шыяй. Колькі качка ні мудрыся, а лебедзем не будзеш. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павільгатне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў, зрабіўся вільготным. [Галкоўскі] пацёр ад здавальнення адна аб адну рукі і зажмурыў павільгатнелыя вочы. Чыгрынаў. На дне кошыка вялікая, з павільгатнелым шклом, бутэлька. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pavilion

[pəˈvɪljən]

n.

1) павільён -а m.

2) вялі́кая пала́тка

3) шпіта́льны ко́рпус

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

phobia

[ˈfoʊbiə]

n.

1) фо́бія f. (хвараві́ты страх)

2) informal вялі́кая агі́да, антыпа́тыя

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

audacity

[ɔˈdæsəti]

n., pl. -ties

1) вялі́кая адва́га, сьме́ласьць f.

2) наха́бства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ambidexterity

[,æmbɪdeksˈterəti]

n.

1) двуру́чнасьць f.

2) вялі́кая спра́ўнасьць

3) Fig. двуду́шнасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

profusion

[prəˈfju:ʒən]

n.

1) мно́ства n., вялі́кая ко́лькасьць

2) шчо́драсьць; раскі́длівасьць, неашча́днасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛУКО́МСКАЯ ДРЭС,

самая вялікая цеплавая электрастанцыя ў складзе Беларускай энергетычнай сістэмы. Размешчана на беразе Лукомскага возера, каля г. Новалукомль Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. Будаўніцтва пачата ў 1964. У 1969 пушчаны 1-ы энергаблок, у 1974 пасля пуску 8-га энергаблока дасягнута праектная магутнасць 2400 тыс. кВт. У 1978 пабудавана 3-я чарга. На пачатак 1999 магутнасць станцыі больш за 2500 тыс. кВт.

т. 9, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕДА́Н (Medan),

горад у Інданезіі, найбуйнейшы на в-ве Суматра. Адм. ц. правінцыі Паўн. Суматра. Каля 2 млн. ж. (1997). Порт М. — Белаван у Малакскім праліве. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл. цэнтр раёна плантацыйнай гаспадаркі (тытунь, каўчук, чай, сізаль, алейная пальма). Прам-сць: харч., папяровая, гумава-тэхн., тэкстыльная. 2 ун-ты. Музей. Вялікая мячэць. Палац султана (19 ст.).

т. 10, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)