самая вялікая рака ў Ірландыі. Даўж. 368 км, пл.бас. 15,7 тыс.км². Цячэ па Цэнтр. раўніне цераз шэраг азёр (Лох-Ален, Лох-Ры, Лох-Дэрг і інш.). Упадае ў Атлантычны ак., утварае эстуарый (даўж. каля 100 км). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 200 м³/с. Суднаходная ад воз. Лох-Ален. 2 каналамі звязана з г. Дублін. ГЭС. Каля вусця марскі порт Лімерык.