СКО́ТНІКАЎ (Валерый Аляксандравіч) (14.2.1929, г. Цвер, Расія — 27.5.1988),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1952). З 1966 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 рэктар). Навук. працы па тэорыі і праектаванні дарожных, меліярацыйных і с.-г. машын і трактароў. Распрацаваў асновы тэорыі колавых і гусенічных машын.

Тв.:

Проходимость машин. Мн., 1982 (разам з А.​В.​Панамаровым, А.​У.​Кліманавым);

Основы теории и расчета трактора и автомобиля. М., 1986 (разам з А.​А.​Машчэнскім, А.​С.​Салонскім);

Мелиоративные, строительные и лесные тракторы. Мн., 1989 (у сааўт.).

Л.​В.​Бароўка.

т. 14, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Казе́ка ’мошка; вош’ (Нас.). Утворана ад асновы каз‑ (гл. каза 1), словаўтварэнне няяснае: суфікс ек‑а (звычайна рэдка сустракаецца) або трансфармацыя іншых вытворных ад гэтай жа асновы. Матывацыя: наяўнасць зааморфных прыкмет (рожкі, вусікі; паводзіны насякомых); калькаванне або субстытуцыя іншых тэрмінаў ад заонімаў. Слова выглядае як бел. інавацыя: смал. казека ’вош’ нельга аддзяліць ад бел. слова, а ўкр. козяка, якое СРНГ (14, 58) параўноўвае з смал. і бел. словамі, сюды наогул не адносіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́дарка ’божая кароўка’ (ст.-дар., Жыв. НС), педу́рка‑се́дурка (кам., Шатал.; З жыцця, 166; ЛА, 1) — вынік трансфармацыі асновы *bedr‑, першапачаткова прыметніка *bedrъ, утворанага ад дзеяслоўнай асновы *bed‑/*bod‑ ’калоць’, гл. бадаць 1; у адносінах да божай кароўкі можна гаварыць пра значэнне ’наколаты, пакрыты сямю кропкамі’. Лексема ўзнікла ў выніку другасных асэнсаванняў у сувязі з імёнамі людзей — у дадзеным выпадку Фёдар/Пётр і Сідар. Гл. таксама федарка, петра-паўла (Трубачоў, Эт. сл., 1, 180–182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жуйка ’жвачка’ (Нас.). Рус. арханг., зах., ленінгр., укр. жуйка ’тс’, польск. żujka ’тс’. Ад асновы цяп. ч. жуй‑ (гл. жаваць) з дапамогай суфікса ‑ьк‑ назва аб’екта дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казлю́ка ’сажань’ (Мат. Гом.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы козл‑, гл. казёл 1, або пераробка аднаго з некалькіх тэрмінаў-дэрыватаў ад каза, казёл для сажня. Гл. каза, казёл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прабэ́ндзуваць, пробэпдзуватэ, пырыбэндзуватэ ’прайсці, мінуць (аб часе)’, ’правесці час’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Утварэнне на базе асновы цяп. часу польскага дзеяслова być — bądź‑ паводле мадэлі прабыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зачкі ’дзве тонкія дошчачкі ў кроснах, якія служаць для таго, каб не блыталіся ніткі асновы’ (воран., Шатал.), ро́зачкі ’дзве палачкі, што дзержаць чыны’ (швянч., Сл. ПЗБ). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скалаваце́ць ‘змерзнуць; аканапаць’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ). Да скале́ць ‘тс’ з пашырэннем асновы, гл. калець; зыходнае калава́ты ‘цвёрды, як кол’, адкуль калава́цець ‘рабіцца цвёрда-пругкім, нягнуткім’ (ашм., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыса́ ‘пілавінне’, тріса́ ‘тс’ (раг., стол., ЛА, 1). Варыянт з метатэзай ад ты́рса (гл.), магчыма, звязаны з пераносам націска з асновы на канчатак, параўн. Векслер, Гіст., 216.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КЛЯІ́,

кампазіцыі на аснове рэчываў, здольных злучаць (склейваць) розныя матэрыялы: паперу, драўніну, шкло, кераміку, металы, скуру, пластмасы і інш.

Дзеянне К. абумоўлена ўтварэннем трывалых адгезійных сувязей (гл. Адгезія) паміж клеявой праслойкай і паверхнямі матэрыялаў, што злучаюцца. Звычайна маюць ацвярджальнікі і дабаўкі (напр., напаўняльнікі, пластыфікатары), якія мадыфікуюць уласцівасці К. (ліпучасць, скорасць ацвярдзення, час выкарыстання) і клеявой праслойкі (трываласць, цвёрдасць, тэрма- і атмасфераўстойлівасць і інш.). Паводле тыпу асновы падзяляюць на арган. (прыродныя і сінт.) і неарганічныя. К. на аснове прыродных палімераў жывёльнага (казеінавыя, альбумінавыя, глюцінавыя) ці расліннага паходжання (крухмал, дэкстрынавыя, канадскі бальзам і інш.) вызначаюцца нізкай водаўстойлівасцю і загніваюць пад уздзеяннем мікраарганізмаў. Найб. пашыраны К. сінтэтычныя на аснове сінт. алігамераў і палімераў (фенола-фармальдэгідных, эпаксідных, поліэфірных смол, поліамідаў, поліурэтанаў і інш.), для якіх характэрны высокая трываласць склейвання і ўстойлівасць да рознага асяроддзя. Паводле хім. прыроды асновы адрозніваюць тэрмарэактыўныя — пры склейванні змяняецца іх хім. структура ў выніку ацвярдзення палімераў ці вулканізацыі (гл. Гумавыя кляі) і тэрмапластычныя, хім. структура якіх не змяняецца; яны зацвердзяваюць у выніку выпарэння растваральніку (К.-растворы) ці застывання расплаву (К.-расплавы). К. неарганічныя — керамічныя (аснова — аксіды магнію, алюмінію, крэмнію, шчолачных металаў), фасфатныя (найб. пашыраныя алюмафасфатныя і алюмахромфасфатныя), сілікатныя (аснова — водныя растворы сілікатаў натрыю і калію), метал. (аснова — вадкі метал, напр., галій). Паводле прызначэння К. падзяляюць на канструкцыйныя (утвараюць клеявыя злучэнні, якія вытрымліваюць мех. напружанне не менш за 10 МПа), прызначаныя для збору машын, лятальных апаратаў, буд. канструкцый, і неканструкцыйныя, а таксама спецыяльныя.

Літ.:

Кардашов Д.А. Синтетические клеи. 3 изд. М., 1976;

Кардашов Д.А., Петрова А.П. Полимерные клеи: Создание и применение. М., 1983.

А.​І.​Валожын.

т. 8, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)