антрапамарфі́зм, ‑у, м.

1. Адна з форм анімізму — перанясенне псіхічных уласцівасцей чалавека на з’явы і прадметы прыроды.

2. Уяўленне багоў у выглядзе людзей, якое ўласціва для многіх рэлігій.

[Ад грэч. ánthrōpos — чалавек і morphe — від.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іані́ты, ‑аў; адз. іаніт, ‑а, М ‑ніце, м.

Рэчывы, здольныя выклікаць абмен іонамі, уплываць на абмен іонаў. Іаніты — адна з разнавіднасцей пластмас, якія маюць электрычна зараджаныя групы. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засто́парыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Спыніцца, спыніць сваю дзейнасць. Калі застопарылася адна з машын, у ваду пайшлі вадалазы. Лынькоў. // перан. Разм. Затрымацца ў сваім руху, развіцці. Работа застопарылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павільгатне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў, зрабіўся вільготным. [Галкоўскі] пацёр ад здавальнення адна аб адну рукі і зажмурыў павільгатнелыя вочы. Чыгрынаў. На дне кошыка вялікая, з павільгатнелым шклом, бутэлька. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. паліраваць.

2. Адпаліраваная бліскучая паверхня чаго‑н. Пад’ехала яшчэ адна машына, у паліроўцы якой адлюстравалася вуліца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парка́ніна, ‑ы, ж.

Разм. Адна штыкеціна з паркана. Тут быў Базыль, Антось Тацянін, Карусь Дзівак (ён між парканін Схаваў трайню, рагач, дзве восі, Тайком узяўшы ад Антося). Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сана́та, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

Музычны твор з трох або чатырох частак, розных па свайму характару і тэмпу, адна з якіх мае форму санатнага алегра. Санаты Бетховена.

[Іт. sonata.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уза́пар, прысл.

Разм. Тое, што і запар. Колькі дзён узапар сеяў ціхі, цёплы дожджык. Даніленка. Тры чырвоныя ракеты — адна за другой узапар — узвіліся ў хмарнае асенняе неба. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фу́рыя, ‑і, ж.

1. У старажытнарымскай міфалогіі — адна з трох багінь помсты.

2. перан. Разм. Злосная і сварлівая жанчына. У пакой ускочыла раз’юшаная, як фурыя, пані Пшыбыльская... Шынклер.

[Лац. Furia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шча́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць шчаснага; шчасце. І зелень, і кветкі, і песні, І неба вясёлая яснасць... Ні цьмы той, ні снегавай плесні, — Дзе глянеш, — адна, братка, шчаснасць! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)