прае́зджы, ‑ая, ‑ае.

1. Які праязджае міма, падарожнічае. Кара на .. [старадрэвіне] ўнізе была здзёрта восямі праезджых вазоў. Чорны. / у знач. наз. прае́зджы, ага, м.; прае́зджая, ‑ай, ж. Палонныя выйшлі на дарогу, аклікнулі праезджага. М. Ткачоў.

2. Прыгодны, прызначаны для язды. Палявая дарога сапраўды аказалася сухой і праезджаю. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвінава́чваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвінавачваць (у 1 знач.).

2. у знач. наз. абвінава́чваны, ага, м.; абвінава́чваная, ‑ай, ж. Той (тая), каму па суду прад’яўлена абвінавачанне ў якім‑н. злачынстве. Допыт абвінавачванага. □ Артыкулах, 157 Канстытуцыі БССР «Абвінавачванаму забяспечваецца права на абарону». Канстытуцыя БССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспарты́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не з’яўляецца членам партыі. Няўхільна ўзрастае творчая актыўнасць партыйных і беспартыйных мас. «Звязда». // у знач. наз. беспарты́йны, ага, м.; беспарты́йная, ‑ай, ж. Той, хто не з’яўляецца членам партыі. Блок камуністаў і беспартыйных.

2. Які не адлюстроўвае поглядаў ніводнай партыі. Беспартыйная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддзялённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аддзялення (у 4 знач.). Аддзялённы камандзір.

2. у знач. наз. аддзялённы, ага, м. Камандзір аддзялення. У арміі Бяссонаў доўга служыў і салдатам, і аддзялённым, і ўзводным, і ротным — усё ў пяхоце, у танкавую часць ён трапіў многа пазней. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзі́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а ў выглядзе паасобных адзінак. Адзінкавы выпадак.

2. у знач. наз. адзі́нкавае, ага, н. Філасофская катэгорыя; працэс, з’ява або прадмет з яго ўласцівасцямі і асноўнымі адзнакамі, якія адрозніваюць яго ад іншых працэсаў, з’яў або прадметаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адсутнічае. Паказанні сведак, адсутных па законных прычынах, суд пастанавіў агаласіць у свой час. Колас.

2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага; безуважны (пра выраз вачэй, твару). Адсутны погляд.

3. у знач. наз. адсу́тны, ага, м. Той, хто адсутнічае. Адзначыць адсутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вольнанаёмны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працуе па вольнаму найму, штатны. Вольнанаёмны рабочы. // Які выконваецца па вольнаму найму, дагавору. Вольнанаёмная праца.

2. Які працуе ў ваенным ведамстве, але не з’яўляецца ваеннаслужачым. Вольнанаёмны персанал ваеннага шпіталя. // у знач. наз. вольнанаёмны, ага, м. Той, хто працуе на такой штатнай пасадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

consumptive

[kənˈsʌmptɪv]

1.

adj.

1) зьнішча́льны, разбура́льны

2) тубэркулёзны, сухо́тны

2.

n.

сухо́тнік -а m.; сухо́тны -ага m., сухо́тная f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

matriculate

1. [məˈtrɪkjəleɪt]

v.

прыма́ць ва ўнівэрсытэ́т; быць прыня́тым ва ўнівэрсытэ́т, матрыкулява́цца

2. [məˈtrɪkjələt]

n.

прыня́ты ва ўнівэрсытэ́т, матрыкулява́ны -ага m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

mortal

[ˈmɔrtəl]

1.

adj.

сьмяро́тны, сьмяртэ́льны (пра чалаве́ка, хваро́бу, ра́ну)

2.

n.

чалаве́к -а m.; сьмяро́тны -ага m., сьмяро́тная f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)