адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—62. Утвораны 8.12.1926 у Рэчыцкай акрузе. Цэнтр — г.п.Камарын. Падзяляўся на 29 сельсаветаў. З 9.6.1927 да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 30.12.1927 падзелены на 15 сельсаветаў. З 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. Скасаваны 25.12.1962, тэр. далучана да Брагінскага і Хойніцкага р-наў.
дзярж. і паліт. дзеяч Беларусі. З 1915 у Мінску, ствараў бальшавіцкія арг-цыі ў войсках Зах. фронту. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Мінскага Савета, з вер. 1917 старшыня Мінскага к-таРСДРП(б). На І і II Паўн.-Зах.абл. канферэнцыях РСДРП(б) выбраны нам. старшыні абл.к-та. З ліст. 1917 сакратар Прэзідыума Аблвыкамзаха, камісар працы Зах. вобласці. У 1918 нам. старшыні Паўн.-Зах.к-та РКП(б), адзін з кіраўнікоў камуніст. падполля на тэр. Беларусі, акупіраванай герм. войскамі. Чл.ЦККП(б)Б у 1918, ЦВКБССР у 1919. З 1919 у Наркамаце шляхоў зносін. У 1935—41 заг. кафедры, дэкан Маскоўскага ін-та гісторыі, філасофіі і л-ры. Загінуў у Вял. Айч. вайну ў баі пад Вязьмай.