Пува́к ’павук’ (латг., Сл. ПЗБ). Дэфармаванае павук (гл.), магчыма, пад уплывам лат. puve ’гніль’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́мкнуць экспр. ’пекануць, ляснуць’ (ельск., Мат. Гом.). Імітатыўны дзеяслоў (параўн. пэнснуць, пэрнуць і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піску́ння ’піскуха’ (Юрч. Вытв.). Да піск (гл.). Суф. ‑уння пад уплывам рус. мовы (-унья).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясе́льшы ’весялейшы’ (Нас., Сцяшк. МГ) — параўнальная ступень прыметніка вясёлы, утвораная пад уплывам польск. weselszy.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́йма ’тайна, употай’ (Нас., Стан.). Ад таіць (гл.) па тыпу лежма, торчма і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трабя́нка ’каўбаса з унутранасцей’ (ПСл). Скарочанае з вантрабянка (гл.) пад уплывам лексемы трыбух, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́нькаць ‘брынкаць, кранаць струны’ (ТСБМ). Пад уплывам рус. тренькать ‘тс’, звычайна трымкаць, трынкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Була́к ’воблака’ (Касп.). Бясспрэчна, з *бола́к да бо́лакі ’воблакі’, бо́лка ’хмарка’ (гл. пад бо́лакі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыхаві́нне ’жабурынне’ (Шатал.). Да кракавінне. Гл. кракацінне і крактавінне. Магчыма, пад уплывам крыха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́блык ’від жаночай прычоскі’. Магчыма, ад клуб ’скрутак’ пад другасным уплывам кубло1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)