opposing [əˈpəʊzɪŋ] adj.

1. які́ процістаіць/супрацьстаі́ць;

a player from the opposing team ігро́к з кама́нды праці́ўніка

2. супрацьле́глы, проціле́глы (пра стаўленне, думкі, погляды, тэндэнцыі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Poet Laureate [ˌpəʊɪtˈlɔ:riət] n.

1. прыдво́рны паэ́т, які́ піша ве́ршы на ўрачы́стую падзе́ю

2. паэ́т-лаўрэа́т; найбо́льш вядо́мы паэ́т (у краіне, рэспубліцы і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

religious [rɪˈlɪdʒəs] adj.

1. рэлігі́йны, які́ мае адно́сіны да рэлі́гіі;

a religious ceremony рэлігі́йны абра́д

2. набо́жны, ве́руючы;

a deeply religious person глыбо́ка ве́руючы чалаве́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

responsive [rɪˈspɒnsɪv] adj. (to)

1. чу́лы, спага́длівы

2. успрыі́млівы, успрыма́льны;

a flu virus that is not responsive to treatment ві́рус гры́пу, які́ не паддае́цца лячэ́нню

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sandman [ˈsændmən] n. (pl. -men) : the sandman ка́зачны чалаве́к ( які сыпле дзецям у вочы пясок);

Go to bed! The sandman’s coming! Пара спаць! Iдзе казачнік!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Water Carrier [ˈwɔ:təˌkæriə] n.

1. the Water Carrier astron. Вадале́й (сузор’е)

2. the Water Carrier astrol. Вадале́й (знак задыяка; чалавек, які нарадзіўся пад гэтым знакам)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бу́дучы, -ая, -ае.

1. Такі, які адбудзецца ўслед за цяперашнім.

Б. год.

2. Такі, які будзе потым, у далейшым.

Будучыя ўрачы.

3. у знач. наз. бу́дучае, -ага, н. Час, які ідзе ўслед за цяперашнім.

Заглянуць у б.

4. у знач. наз. бу́дучае, -ага, н. Лёс, доля.

Б. планеты.

Будучы час — катэгорыя дзеяслова, якая характарызуе дзеянне ў часе, што наступіць пасля гаворкі аб ім.

У будучым — пазней, у далейшым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

като́ры, -ая, -ае, займ.

1. пыт. і адносны. Які іменна, які з некалькіх, які па парадку.

К. сыну год? К. раз едзеш у Полацк? Вазьмі касу, каторай учора касіў.

2. неазнач. Не першы, не адзін, а некалькі.

К. раз іду я гэтым лесам.

К. год чакаем сына на пабыўку.

К. час няма добрага надвор’я.

3. неазнач., часцей мн. Іншыя, некаторыя (разм.).

Каторыя ўжо прыехалі, а каторыя яшчэ ў дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скупы́, -а́я, -о́е.

1. Празмерна беражлівы, да прагнасці ашчадны.

Скупая суседка.

Скупа (прысл.) траціць грошы.

2. Які сведчыць аб празмернай беражлівасці, прагнасці.

С. падарунак.

3. Які не дасягае крыху якой-н. меры, вагі і пад., няпоўны (разм.).

С. беркавец сена.

С. кілаграм цукру.

Скупая вячэра (бедная, мізэрная).

4. перан. Недастатковы, слабы ў сваім праяўленні; умераны, стрыманы.

С. дожджык.

Скупыя словы пахвалы.

С. на словы чалавек (які маўчыць).

|| наз. ску́пасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суча́сны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да цяперашняга часу, да адной эпохі з кім-н.

С. беларускі раман.

Сучасныя Якубу Коласу паэты.

2. Які мае адносіны да сённяшняга; цяперашні.

Сучаснае жыццё.

Сучасныя падзеі.

3. Які адпавядае патрабаванням свайго часу, не адсталы.

Сучасная тэхніка.

Сучасныя ідэі.

4. суча́снае, -ага, н. Падзеі, якія адбываюцца цяпер, у дадзены час; цяперашні час.

Пра сучаснае можна многа гаварыць.

|| наз. суча́снасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)