Плю́та1 ’слата’, ’дождж са снегам’, ’непагадзь’, ’пляга’ (Сцяц.; Янк. БП; шчуч., дзятл., кобр., драг., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; Скарбы), ’ні то дождж, ні то снег’ (слонім., Нар. лекс.); ’слота’ (лях., зэльв., слонім., ЛА, 2). Ст.-бел. плюта ’непагадзь’ (1619 г.) са ст.-польск. pluta ’тс’, гэтаксама Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 21) узводзіць сучасныя словы да польск. pluta, якое Брукнер (419) выводзіць (у якасці скарочанага) з pluskota, а Банькоўскі (2, 613) і Ластоўскі (Крывіч, 4, 1923) — з прасл. *pľuta < pluskać < *plʼuskati > бел. плюскаць/ (гл.) < і.-е. *pleu‑t‑a < *płeu‑ ’імжэць (пра дождж)’.

Плю́та2 ’шкодны, патайны, нядобразычлівы чалавек’ (Скарбы), плюпю ’дрэнны чалавек’ (маст., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. pinotas ’бадзяга’.

Плю́та3, плютьла ’нястрыманы на язык — нясе лухту, гаворыць не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. plūota ’пляткар, паклёпнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́шнік, плюшня ’аер трыснёгавы, Acorus calamiis L.’ (ТСБМ; ТС; Бейл.; брагін., Нар. словатв.; брагін., З нар. сл.), ’зараснік плюшчаю, Sparganitim simplex Mert. et Koch’ (брагін., Яшк.), ’зараснік аеру’ (БРС). Палескае (Карскі, Труды, 479). Сюды ж: плюшнік ’касач, Iris L.’ (ганц., Сл. ПЗБ), (буськова) плюшня ’тс’ (ТС), плюшня ’подсціл, балотная трава, падобная на аер; яе косяць, як замерзне балота’ (гродз., Сцяшк. Сл.), плюшняй ’чарот, Scirpus L.’ (карэліц., нясвіж., Весці, 4, 169), ’рагоз, Typha L.’ (ганц., Сл. ПЗБ). Адаптаваны балтызм. Параўн. літ. plušos, plušai ’рагоз’ (Атрэмбскі), pliūšė/pliūšė/pliūšis ’трыснёг’ (Арашонкава і інш., Весці, 4, 1969, 125), plūšė ’асака, Carex yracilis’. Сюды ж таксама плюсняг ’чарот’ (тамсама) — у выніку кантамінацыі лексем плюшняй і трыснёг (гл.), плюшнікмесца на балоцістых лугах, дзе растуць асака, плюшчай, цыкута ядавітая’ (Яшк.). Гл. таксама плюшчай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праду́ха1, праду́шына продух(ы) ’адтуліна для выхаду паветра, дыму’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Др.-Падб., Гарэц., Клім.), ’перавод дыхання; адпачынак’ (Нас.), ’прамежак паміж печчу і сцяной’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’палонка’ (Сл. ПЗБ), праду́хавіна ’адтуліна ў лёдзе, палонка’ (Нас.), праду́хліна ’адтуліна ў балоце’ (Касп.), ’багністае месца’ (Сл. ПЗБ), пра́душнік (у фундаменце) ’душнік’ (Мат. Гом.), про́дух, про́духа ’прадушына’ (Сл. ПЗБ, ТС), про́духа ’адтуліна’ (Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.). Рус. про́дух ’адтуліна для выхаду паветра, дыму, комін’, проду́шина ’палонка; адтуліна ў лёдзе, каб рыба не задыхнулася’, укр. проду́хвина, проду́ховина ’прадуха; палонка’, чэш. průduch ’прадуха’, балг. продух ’прадзіманне’. Звязана з ду́х у значэнні ’паветра’; Махэк₂ (133) звязвае з *duchъ ’дух; душа нябожчыка’, быццам бы адтуліна ў коміне прызначалася для выхаду душ памерлых, але гэта, відаць, залішняе тлумачэнне. Гл. яшчэ здуха.

Праду́ха2, прадо́ха ’пралля’ (ТС). Да праду, прасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мякі́на, мекі́на ’адходы пасля абмалоту і ачысткі зерневых, бабовых культур і льну’ (ТСБМ, Яруш., Грыг., Маш., Бяльк., Бір. Дзярж., Сл. ПЗБ, ТС; бабр., Воўк-Лев.; КЭС, лаг.), ’бесхарактарны чалавек’ (ТС); мякі́нка, мякінны хлеб’, ’хлеб з сумесі жыта, аўса і ячменю’ (Нік. Очерки; ТСБМ), мсцісл. мякі́ніць ’забруджваць мякінай’ (Юрч., Полымя, 7, 1987). Укр. мʼяки́на, рус. мяки́на, польск. miękiny, славен. mekíną ’мякіна’, серб.-харв. мѐкиње ’вотруб’е’, балг. мекина ’мяккая салома’, мʼъки́на, мики́на, мекенице (паўн.-усх.) ’мякіна’. Прасл. mękyna, якое з прыметніка mękъ‑kъ ’мяккі’ (Бернекер, 2, 43; Фасмер, 3, 29; Бязлай, 2, 176). Аб суфіксе ‑ina (< ‑ynʼi) гл. Слаўскі, SP, 1, 140. Сюды ж мякі́ннік (мякы́ннык, мнякэ́ннік); мякі́нніца ’адгароджанае месца на таку, засек у застаронку гумна, куды ссыпаюць мякіну’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.; драг., КЭС; бяроз., Шатал.; ашм., Бел. хр. дыял.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лотаць, лотась, ло́тоць, лотац, лотать, лоташнік ’лотаць балотная, Caltha palustris L.’ (мін., маг., Кіс.; Сцяшк., Бяльк., Бейл., Шат., Мікуц., Сл. ПЗБ, ТС), а таксама лотаце́нё, ло́точнік, ло́тошнік, локо́тнік, лота́тя ’гарлачык жоўты, Nuphar luteum (L.) Sm.’, ’гарлачык чыста-белы, Nymphaea candida Presl.’, ’падалешнік еўрапейскі, Asarum europeum L.’ (Бейл.). Укр. лата́ття, лата́ч, лота́ття, ло́тач, ло́таш, ло́тарь, ло́так, ло́тань, ло́точ, зах.-рус. лотать, польск. крэсовае łotoć, łotocie, в.-луж. lokaśina, славац. lotač, lotáč, lotaj. Слова не мае надзейнай этымалогіі. Слаўскі (5, 217) адносіць да прасл. olta (параўн. укр. лата́тий ’з вялікімі і шырокімі лістамі’. Мяркулава (Очерки, 26–30) узводзіць да і.-е. асновы *lat‑ ’мокры’, ’балота’, што з’яўляецца малаімаверным. Махэк₂, Jména, 41, беручы пад увагу іншыя слав. назвы лотаці (blatúch, blatník, калужница), звязаныя з паняццем ’балота’, узводзіць разглядаемыя лексемы да прасл. loky ’лужына, месца са стаячай вадой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махаві́к1 (слаўг.), махаві́цамесца (у лесе), якое парасло мохам’ (Яшк.; чэрв., Нар. лекс.; віл., Сл. ПЗБ). Утворана ад махавы́. Да мох (гл.).

Махаві́к2, мохові́к, махо́вік, муховы́к, моховы́й грыб ’махавік (жоўта-буры, зялёны), імшарнік: Suillus variegatus Sw., Xerocomus subtomentosus L., Boletus chrysenteron Bull.’ (ТСБМ, Дэмб. 1, Грыг., Сержп. Грам., Шат., Бяльк., Касп., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ТС, Нар. словатв.), кобр. моховы́к ’баравік, Suillus variegatus’. У выніку намінацыі са словазлучэння з прыметнікам махавы́. Да мох (гл.). Матывацыя: дадзеныя грыбы растуць на амшарах. Параўн. таксама амховік ’махавік’ (Сержп. Грам.). Аналагічна моховікі́ ’людзі, што жывуць сярод балот’ (ТС).

Махаві́к3 ’ніжняя частка ганчарнага круга’ (Інстр. II), ’кола вялікага дыяметра з масіўным вобадам, якое забяспечвае раўнамерны рух механізма’ (ТСБМ). Укр. рус. маховик. Усходнеславянскае. Балг. маховик з рус. мовы. Утворана ад прыметніка ма́хавы (ма́ховый).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагро́мка (перэгро́мка) ’ручай, рэчышча, прамыіна, цяжкапраходны ўчастак на балоце, мелкае месца на рацэ’ (лельч., ЛА, 5), ’старое рэчышча’ (ЛА, 2). Магчыма, звязапа з hrýmki з песні, запісанай Федароўскім на Ваўкавышчыне: zaszumieli łuhi, zaszumieli hrymki, якое Турска тлумачыць як ’крыніцы, ручайкі’ або ’від травы, зараслі такой травы’, параўноўваючы з рус. гремяч (народная назва крыніцы, ручая) і гремячая трава, гремячка, польск. gromotrask (Турска ў Федар. 7), што дазваляе звязаць разглядаемую лексему з прасл. *grměti ’грымець, шумець’ або з *grъmъ ’куст; куча; дуб’, а таксама ’ўзгорак у лесе’: паводле Макоўскага (Удивит. мир, 84), значэнне ’дрэва, кусты, лес’ тыпалагічна звязана са значэннем ’утвараць гукі’, параўн. серб.-харв. шума ’лес’, ням. дыял. Geräusch ’тс’, а таксама літ. grimti ’біць; гнаць; мяць, таўчы’. Мартынаў (СіБФ–1989, 62) мяркуе пра змяшэнне прасл. *gromъ ’гром, лёскат’ з *grъmъ ’дуб’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віта́ць, віта́ю (БРС, Нас., Бяльк., Шат., Грыг., Гарэц., Мядзв.). Рус. вита́ть ’віншаваць; лунаць’, укр. віта́ти ’віншаваць; прымаць гасцей; заходзіць’, ст.-слав. витати ’жыць, знаходзіцца’, польск. witać, чэш. vítati, славац. s(vítať), в.-луж. witać, н.-луж. witaś ’віншаваць’. Сюды ж польск. zawitać і чэш. zavítati ’зайсці’, якое Махэк₂ (692) беспадстаўна аддзяляе ад vítati ’віншаваць’. Да гэтага ж дзеяслова рус. обита́ть, ст.-слав. обитати (< *обвитати, Фасмер, 3, 101). Слова роднаснае літ. vietàмесца’, лат. vìeta ’тс’, pavietât ’мець жыллё’ (Праабражэнскі, 1, 85; Брукнер, 625; Фасмер, 1, 321). Першапачатковае значэнне ’жыць, знаходзіцца’, пазней на яго аснове развілося значэнне ’гасціць, знаходзіць прытулак’ і потым ’гасцінна сустракаць, віншаваць’, магчыма, пад уплывам віншавальнай формы *vitajь ’будзь з намі, застанься ў нас’ (Рудніцкі, 1, 400; Шанскі, 1, В, 109). Літ. vitóti ’віншаваць, прымаць гасцей’ з польск. (Скарджус, Slav., 239).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віць1 ’балота з вокнамі’ (Жучк., 14). Няясна. Магчыма, славянскага паходжання, ад віць2 з наступным мяркуемым развіццём значэння: *віць ’што-небудзь плеценае’ (параўн. рус. вить ’тс’) → ’праход з плятня праз балота → балота’. У семантычных адносінах параўн. гаць ’праход праз топкае месца, дарога праз гаць’ і гаць ’багна’. Не выключана балтыйскае паходжанне. Тапароў і Трубачоў (Лінгв. аналіз, 180) параўноўваюць таксама гідронімы Вить, Веть і інш. гэтага ж кораня з жэмайц. Витути, Витагола.

Віць2 (БРС, Нас., Бяльк., Шат., Гар.). Рус. вить, укр. ви́ти, польск. wić, в.-луж. wić, н.-луж. wiś, чэш. víti, vijt, славац. viť, серб.-харв. ви̏ти, ви̏је̑м, славен. víti, балг. ви́я. Роднасныя літ. výti ’віць’, лат. vît, ст.-інд. váyati ’пляце, тчэ’, лац. víeo, viēre ’плясці’, гоц. waddjus ’вал’ (Траўтман, 346; Вальца–Гофман, 2, 786 і наст.; Фасмер, 1, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́страў (БРС, КТС, Касп., Яруш., Яшк.), во́страва ’поле паміж лугамі’ (Яшк.). Рус. о́стров, укр. о́стрів, ст.-рус., ст.-слав. островъ ’востраў’, польск. дыял. ostrów ’участак поля пасярод сенажаці’, каш. ostróv ’узвышанае месца на полі або на сенажаці’, чэш., славац. ostrov, балг. о́стров, серб.-харв. о̏стрво, славен. ostróv, в.-луж. wotrow, н.-луж. wótšow, палаб. våstrüʼv. Прасл. o‑strovъ ’тое, што абцякаецца, рачны востраў’. Да струмень (гл.). Роднаснымі з’яўляюцца літ. sravà ’цячэнне, крывацёк’, prasrava ’цячэнне вады’, лат. stràva ’цячэнне’. З іншай ступенню вакалізму: літ. srovė̃, strovė̃ ’цячэнне’, лат. stràva, strāve ’тс’, усх.-літ. sraujà, ст.-інд. girisravā ’горны паток’ (Міклашыч, 318; Траўтман, 279 і наст.; Фасмер, 3, 165). Параўн. у семантычных адносінах серб.-харв. ȍtok ’востраў’. Асаблівасці семантыкі слова востраў у бел. мове гл. Талстой, Геогр., 116 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)