бу́дачнік, ‑а, м.
Той, хто нясе каравульную службу ў будцы, жыве ў каравульнай, чыгуначнай будцы. Ідзе Сцёпка,.. мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды. Колас. // У дарэвалюцыйнай Расіі — паліцыянт, які глядзеў за парадкам на вуліцы, знаходзячыся ў будцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пару́чнік, ‑а, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ў некаторых арміях — афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем падпаручніка. // Асоба, якая мае гэтае званне. Толькі адзін прыгажун паручнік Кулакоўскі быў у параднай вайсковай форме, пры зброі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́пах, ‑у, м.
Разм. Слабы пах чаго‑н., змешаны з іншымі пахамі. Ходзіць вецер, Ловіць прыпах нафты, Што да нас з Татарыі ідзе. Калачынскі. Хутка вецер імклівы з палёў прынясе Гул матораў і прыпах бензіну. Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разво́й, ‑ю, м. (рэдка).
Ход, разгортванне, развіццё чаго‑н. Але вайна яшчэ ў пачатку, Ідзе пакуль што сіл развой. Колас. А далей развой быў шпаркі: Не здзівіла навіна, Калі Дзіма ад цыгаркі Дасмактаўся да віна. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́пля, ‑і, ж.
Балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй. На адным канцы балота Была хата Жураўля, На другім канцы балота Чапля шэрая жыла. Танк. Звіслі над хвалямі сосны. Чапля рыбачыць ідзе. Карызна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штоле́та, прысл.
Кожнае лета, кожным летам. Наташа вучылася ў Мінску, але Штолета гасціла У маці ў сяле. Гілевіч. Чэсік бярэ торбу з ядой, бярэ пугу і, як штодня, як і штолета, ідзе займаць калгасныя каровы. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпі...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: а) размешчаны паверх чаго‑н., каля чаго‑н., пры чым‑н., напрыклад: эпідэрміс, эпітэлій, эпіцэнтр, эпіцыкл; б) які ідзе за чым‑н., напрыклад: эпікрыз; в) распаўсюджаны, напрыклад: эпідэмія.
[Ад грэч. épi — на, над, пры, пасля.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кірпе́лік ’зламаны ножык’ (Мат. Гом.). Гл. кірпа. Суфіксальная частка складаецца з двух суфіксаў: ‑ель, ‑ік. Зыходным пввінсн быць незафіксаваны дзеяслоў *кірпець (< літ. kirpti, гл. кірпа), ад якога ўтварыўся *кірпель ’зламаны нож’. Калі гаворка ідзе аб малым нажы (ножыку), дадаецца дэмінутыўны суфікс ‑ік. Тады *кірпець > *кірпельЖірпелік (аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перава́л: перава́ламі (ісці) (аб дажджы) ’з перапынкамі’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2). Да пера- і валіць (гл.). Параўн. паралельныя рус. валаг. перм. перева́ла ’чорная, дажджавая хмара, якая раптоўна набягае, і з яе ідзе кароткачасовы дождж’, ст.-польск. przewal ’дождж’, у якіх захоўваецца старажытная семантыка ’падаць, ісці (пра дождж)’, параўн. балг. вали́ ’падае дождж’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Utilitas aliqua sequitur post tristia damna
Нейкая карысць ідзе за сумнай стратай.
Какая-то польза следует за грустной утратой.
бел. Дзе ёсць прыбытак, там ёсць і ўбытак. За баляваннем ідзе галадаванне. Без накладу барышу не нажывеш. Даводзіцца знайсці, даводзіцца і згубіць.
рус. Прибыль с убытком на одних санях спят. Прибыль с убытком на одном полозу ездят. Без накладу барыш не живёт. Прибыль с убылью в одном дворе живут.
фр. Il n’est mal dont bien ne vienne (Нет плохого, за которым бы не шло хорошее).
англ. Every cloud has a silver lining (У любой тучи есть серебряная кайма). That which is bitter to endure may be sweet to remember (Иногда бывает приятно вспомнить то, что было тяжело переживать).
нем. Erst ein Schlecken, dann ein armer Lecker (Сначала сластёна, затем бедный лакомка).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)