вы́стаяць сов., в разн. знач. вы́стоять;

в. на нага́х цэ́лую гадзі́ну — вы́стоять на нога́х це́лый час;

ха́та ~таіць яшчэ́ не адзі́н год — изба́ вы́стоит ещё не оди́н год

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прайсці́ся сов., в разн. знач. пройти́сь;

пайду́ прайду́ся — пойду́ пройду́сь;

п. па кла́вішах — пройти́сь по кла́вишам;

трэ́ба яшчэ́ раз п. па ру́капісе — ну́жно ещё раз пройти́сь по ру́кописи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асалаве́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць асалавелага. Зноў знікла асалавеласць, з явілася яшчэ большая натхнёнасць, чым раней. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атрупяне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які страціў з перапуду самавалоданне; аслупянелы. [Стэфа] яшчэ некалькі хвілін стаяла атрупянелая. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варто́ўня, ‑і, ж.

Разм. Памяшканне для вартаўніка; старожка. Яшчэ да вайны тут [на паляне] стаяла вартоўня лесніка. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каламу́та, ‑ы, ДМ ‑муце, ж.

Тое, што і каламуць. Мінута, яшчэ мінута — Адстоіцца каламута... Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжца́рства, ‑а, н.

Перыяд незанятага трона, калі ўлада аднаго цара закончылася, а другога яшчэ не пачалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мэтазго́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мэтазгоднага. [Анатоль:] — Вуду шчыры: мэтазгоднасць такога кроку прадыктавана яшчэ і складанасцю абставін. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

новаадкры́ты, ‑ая, ‑ае.

Толькі што, нядаўна адкрыты. Яшчэ праз некалькі дзён пачаў працаваць новаадкрыты шпіталь. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падужэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які падужэў. Дадому з поля вярталася Алена як быццам яшчэ падужэлай. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)