Генрых I (1068, г. Селбі, Вялікабрытанія — 1.12.1135), малодшы сын караля Вільгельма І Заваёўніка, кароль [у 1100—35].
Генрых II Плантагенет (5.3.1133, г. Ле-Ман, Францыя — 6.7.1189), кароль [у 1154—89], першы з дынастыі Плантагенетаў. Яму належалі і шматлікія ўладанні ў Францыі. Каралём стаў пасля доўгай феад. смуты (1135—53). У барацьбе за ўмацаванне цэнтралізаванай феад. дзяржавы апіраўся на рыцарства, гарады, вярхі вольнага сялянства, усталяваў мір у дзяржаве і дамогся роспуску баронскіх наёмных атрадаў. Пры ім закладзены асновы англ.суд.-адм. сістэмы, пачалося заваяванне Ірландыі.
Генрых III (1.10.1207, г. Уінчэстэр, Вялікабрытанія — 16.11.1272), кароль [у 1216—72]. СынІаана Беззямельнага з дынастыі Плантагенетаў. Спробы Генрыха III кіраваць краінай, апіраючыся на замежных феадалаў-авантурыстаў і рым. курыю, выклікалі незадаволенасць баронаў, якіх падтрымалі гараджане, дробнае рыцарства, заможнае сялянства. Гэта процістаянне прывяло да грамадз. вайны (1263—67), у ходзе якой Сімон дэ Манфор у 1264 разбіў каралеўскія войскі і ўзяў Генрыха III у палон. Пасля разгрому апазіцыі і гібелі Манфора Генрых III у 1266 адноўлены ў правах. Пры ім у Англіі ўпершыню скліканы парламент.
Генрых IV (крас. 1366?, замак Болінгброк, Вялікабрытанія — 20.3.1413), кароль [у 1399—1413], заснавальнік дынастыі Ланкастэраў. Стаў каралём у выніку мяцяжу магнатаў Паўн. Англіі супраць Рычарда II. Значна пашырыў правы парламента.
Генрых V (16.9.1387, г. Монмут, Вялікабрытанія — 31.8.1422), кароль [у 1413—22]. Сын Генрыха IV з дынастыі Ланкастэраў. Імкнуўся прымірыцца з феад. знаццю. Аднавіў Стогадовую вайну 1337—1453, разграміў французаў пры Азенкуры, захапіў Пн Францыі з Парыжам, прызнаны нашчадкам франц. караля Карла VI і рэгентам Францыі.
Генрых VI (6.12.1421, г. Віндзар, Вялікабрытанія — 21.5.1471), кароль [у 1422—61 і 1470—71]. Сын Генрыха V з дынастыі Ланкастэраў. У 1461, у ходзе Пунсовай і Белай руж вайны, скінуты каралём Эдуардам IV Йоркам. Пасля часовай рэстаўрацыі (3.10.1470—11.4.1471) другі раз скінуты з трона і забіты ў Таўэры.
Генрых VII (28.1.1457, г. Пембрук, Вялікабрытанія — 21. 4.1509), кароль [у 1485—1509]. Заснавальнік дынастыі Цюдараў. Уступіў на трон як кандыдат Ланкастэраў пасля перамогі над Рычардам III у бітве пры Босварце (22.8.1485), якой скончылася вайна Пунсовай і Белай руж. Правёў шэраг мерапрыемстваў па абмежаванні магутнасці феад. знаці. У інтарэсах буржуазіі, што нараджалася, спрыяў развіццю суднаходства і знешняга гандлю. У час яго праўлення закладзены асновы англ. абсалютызму.
Генрых VIII (28.6.1491, г. Грынвіч, Вялікабрытанія — 28.1.1547), кароль [у 1509—47]. З дынастыі Цюдараў, адзін з яркіх прадстаўнікоў англ. абсалютызму. У час праўлення Генрыха VIII у Англіі праведзена рэфармацыя, якую ён разглядаў як важны сродак умацавання абсалютызму і казны. Штуршком да яе правядзення паслужыла выступленне папы рымскага супраць скасавання шлюбу Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай і ўступлення ў шлюб з Ганнай Болейн. Пасля разрыву з папам узначаліў англіканскую царкву. У 1536 і 1539 выдаў акты пра секулярызацыю манастырскіх зямель, якія пераходзілі да новага дваранства і буржуазіі, а таксама жорсткія законы супраць сялян, сагнаных з зямель у выніку агароджванняў. У той жа час абмяжоўваў агароджванні, спрабуючы затармазіць развіццё капіталіст. адносін у вёсцы.
3.перан.; узнач.прым. Забіты, запалоханы, прыніжаны. Бедны хлопчык быў загнаны, У бацькоў нялюбы сын.Колас.// Заняволены, прыгнечаны. Загнанае слова, ты, роднае слова. Грымні ж над радзімай зямлёй.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяздзе́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не можа мець дзяцей, бясплодны. У Эмы няма цяпер пакойчыка з асобным ходам, яна жыла ў нейкіх пенсіянераў, пры якіх быў яшчэ жанаты сын з бяздзетнаю жонкай.М. Стральцоў.
2. Які не мае сваіх дзяцей. Смяюха — гэта жанчына гадоў пад шэсцьдзесят, бяздзетная і замужам ніколі не была.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.
1. Прачнуцца, абудзіцца. [Рудзін] узбудзіўся, калі раптам да варот кінуліся сабакі, пачалі .. брахаць.Галавач.
2.перан. Ажыць, абудзіцца; пачаць актыўна, напружана дзейнічаць. А люблю я, сын, зіму, Калі сонца ўзбудзіцца, Снег пагнаўшы да рэк.Кірэенка.Бух! — грукнуў стрэл, лес узбудзіўся!Колас.
3. Прыйсці ў стан нервовага пад’ёму. Нервы ўзбудзіліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утры́мліваць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да утрымаць 1.
утры́мліваць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да утрымаць 2.
2.(1і2ас.неўжыв.). Мець у сваім складзе. Калійныя ўгнаенні ўтрымліваюць хлор. □ — Шмат карысці дае чалавеку кара яліны, — працягваў сын.. — Яна ўтрымлівае таніды, з якіх здабываюць дубільныя экстракты.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хро́снік, ‑а, м.
Уст. Хросны сын у адносінах да хросных бацькоў. Праўда, хросная Вольга Епіфанаўна, тая, якой Максім паказваў свае першыя вершы па-беларуску, хоць і не разумела, не спачувала ў галоўным, але, добрая душа, не адмовіла хросніку ў просьбе выпісаць для яго спачатку «Нашу долю», а потым «Нашу ніву».М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экстра́кт, ‑у, М ‑кце, м.
1. Рэчыва з раслінных ці жывёльных тканак, якое атрымліваюць пры дапамозе якога‑н. растваральніка; выцяжка. — Шмат карысці дае чалавеку кара яліны, — працягваў сын.. — Яна ўтрымлівае таніды, з якіх здабываюць дубільныя экстракты.Мяжэвіч.
[Ад лац. extractus — выцягнуты, здабыты, атрыманы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́ЦЛАЎ IV (Václav; 26.2.1361 — 16.8.1419),
чэшскі кароль з 1378, імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» [1378—1400]. СынКарла IV, з Люксембургскай дынастыі. У ходзе барацьбы з кааліцыяй чэш. феадалаў двойчы паланёны (1394, 1402). Каб спыніць сепаратызм і захаваць цэласнасць чэш. дзяржавы, стварыў у 1396 пастаянны каралеўскі савет з буйных феадалаў. У 1400 скінуты курфюрстамі з ням. прастола. У апошнія гады яго кіравання ў Чэхіі пачаўся Гусіцкі рэвалюцыйны рух. Пэўны час Вацлаў падтрымліваў рэфарматарскую дзейнасць Я.Гуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЧАР Алім Аляксандравіч (н. 4.7.1933, Мінск),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1973), праф. (1974). Сын А.С.Вечара. Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). З 1961 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1964 у БДУ. Навук. даследаванні па фіз. хіміі цвёрдага цела (хім. сенсары, цвёрдыя электраліты, паліўныя элементы), вывучэнні тэрмадынамічных уласцівасцей неарган. рэчываў.
Тв.:
Твердые электролиты. Мн., 1988 (разам з Д.В.Вечар);
Химические сенсоры. Мн., 1990 (разам з П.П.Жуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́Я,
у стараж.-грэчаскай міфалогіі маці-Зямля, багіня падземнага царства, увасабленне аднаўленчых сіл зямлі, апякунка шлюбу і дзяцей. З’явілася з Хаоса, нарадзіла Неба — Урана, які стаў яе мужам. Разам яны нарадзілі 6 тытанаў і 6 тытанід. Паводле загаду Геі яе сынКронас вылегчаў Урана, з кропель крыві якога з’явіліся пачвары — эрыніі і гіганты. Гея валодала мудрасцю, давала ўсім парады. Яна падарыла Геры залатыя яблыкі вечнай маладосці, якія ахоўвалі гесперыды. У рым. міфалогіі Геі адпавядае Тэлус.