ЖАЛЯ́БАЎ Андрэй Іванавіч (29.8.1851, с. Султанаўка, Рэспубліка Крым, Украіна — 15.4.1881),
расійскі рэвалюцыянер-народнік. Скончыў Керчанскую гімназію (1869), вучыўся ў Новарасійскім ун-це ў Адэсе. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях (кастр. 1871) выключаны з ун-та і высланы. З 1873 чл. гуртка чайкоўцаў, вёў рэв. прапаганду сярод рабочых і інтэлігенцыі Адэсы. Удзельнік Ліпецкага і Варонежскага з’ездаў (1879), чл. выканаўчага к-та«Народнай волі», сааўтар яе гал. праграмных дакументаў, у т. л. дэкларацыі. Адзін з удзельнікаў замаху на жыццё Аляксандра II; 27.2.1881 арыштаваны, асуджаны. Павешаны, тайна пахаваны на Праабражэнскіх могілках у Пецярбургу.
Літ.:
Ходаковский М.П. Крым в биографии А.И.Желябова // История СССР. 1988. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭЛСА́Т (англ. INTELSAT ад International Telecommunication Satellites міжнар. сувязныя спадарожнікі),
міжнародная арг-цыя па стварэнні і эксплуатацыі глабальнай камерцыйнай спадарожнікавай сувязі. Створана ў 1964 у ЗША. З 1973 наз. таксама «ІТСО». У арг-цыю ўваходзяць больш за 140 краін І. належыць аднайм. сістэма касм. сувязі (тэлеф., тэлеграф., факсімільная сувязь, перадача даных і рэтрансляцыя тэлевізійных і гукавых праграм) на аснове аднайм.ШСЗ (24 спадарожнікі, 1997); больш за 200 наземных станцый, больш за 600 ліній сувязі. Рэспубліка Беларусь карыстаецца (на правах арэнды) сістэмай касм. сувязі І. для перадачы сігналаў шматканальнай тэлефаніі і даных сеткі Інтэрнет, магчымы таксама прыём тэлевізійных праграм з ШСЗ І.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКО́Ў Мікалай (Міклай) Іванавіч (н. 15.1.1918, с. Куцюк-Кінер Маркінскага р-на, Рэспубліка Марый Эл),
марыйскі паэт.Нар. паэт Рэспублікі Марый Эл (1960). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1955). Друкуецца з 1934. Дэбютаваў кн. «Вершы» (1938). За зборнік вершаў «Паэзія — любімая сяброўка» (1950, на рус. мове) Дзярж. прэмія СССР 1951. Творы паэт. кніг «У краіне маёй Марыйскай» (1968), «Дарогай жыцця» (1975), «Лясныя напевы» (1976), «Дрэва, якое спявае» (1978) і інш. спалучаюць паглыблены лірызм і вострую публіцыстычнасць. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў І.Калеснік.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. Йошкар-Ола, 1960.
Літ.:
Кадыков Н.С. Поэзия Миклая Казакова. Йошкар-Ола, 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́ЧЫЦ Алена Генадзеўна (н. 12.3.1940, г. Нальчык, Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка),
бел. археолаг. Д-ргіст.н. (1995). Скончыла БДУ (1964). З 1971 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі, з 1996 вядучы навук. супрацоўнік. Вывучае матэрыяльную культуру плямён каменнага і бронзавага вякоў на тэр.ўсх. і паўд.-зах. Беларусі, пытанні палеагеаграфіі, палеаэкалогіі, сац.-эканам. развіцця стараж. насельніцтва. Асн. даследаванні праводзіла ў бас. рэк Сож і Ясельда (Бердыж, Гронаў, Моталь, Струмень і інш.). Аўтар прац «Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі» (1984), «Помнікі каменнага і бронзавага вякоў Усходняй Беларусі» (1987), «Першыя людзі на зямлі Беларусі» (1997), адзін з аўтараў кніг «Беларуская археалогія» (1987), «Археалогія Беларусі» (т. 1, 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМБЕРЛІ́Т (ад назвы г. Кімберлі ў Паўд.-Афрыканскай Рэспубліцы),
вулканічная і субвулканічная ультраасноўная шчолачнага саставу брэкчыя- або туфападобная горная парода. Складаецца з алівіну, кальцыту, піропу, піраксену, храміту, ільменіту і інш. мінералаў, уключаных у дробназярністую асн. масу (серпентын, кальцыт, флагапіт і інш.). Колер чорны, з сіняватым і зеленаватым адценнем. Запаўняе трубкі выбуху (дыятрэмы) і трапляецца ў выглядзе жыл, даек, сіл; пашырана пераважна на стараж. платформах. Вядома больш за 1500 цел К., з якіх 8—10% алмазаносныя. Асн. алмазаносныя К. ў ПАР і Расіі (Рэспубліка Саха, б. Якуція). На Беларусі праводзяцца пошукавыя работы на К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ СЫН МАН (26.3.1875, б.прав. Хванхэ, Кар. Нар.-Дэмакр.Рэспубліка — 19.7.1965),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Д-р філасофіі (1910). Знаходзіўся ў роднасных сувязях з дынастыяй Лі. Скончыў Вашынгтонскі, Прынстанскі і Гарвардскі ун-ты (ЗША). З 1896 удзельнік кар.нац. руху; у 1898—1904 зняволены за арганізацыю студэнцкіх дэманстрацый. З 1904 у ЗША. У 1919—39 прэзідэнт т.зв.Кар. часовага ўрада ў выгнанні. У вер. 1945 вярнуўся ў Карэю з амер. войскамі. З 1948 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. Пад націскам масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у крас. 1960 падаў у адстаўку. З 1960 у эміграцыі на Гавайскіх а-вах (ЗША).
дзеяч афр.нац.-вызв. руху, паліт. і дзярж. дзеяч Дэмакр. Рэспублікі Конга. Працаваў пісарам, паштовым служачым, служачым у бельг. кампаніі. З канца 1940-х г. удзельнік прафс. руху Бельг. Конга. Кіраваў выданнем газет «Uhuru» («Свабода») і «Independance» («Незалежнасць»). У 1958 заснаваў партыю Нар. Рух Конга. За сваю паліт. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны бельг.калан. ўладамі. У 1958—59 дэлегат канферэнцыі народаў Афрыкі ў г. Акра (Гана), у 1960 удзельнік бельг.-кангалезскай канферэнцыі ў Бруселі. 3 чэрв. 1960 прэм’ер-міністр Конга. 14.9.1960 скінуты ген. С.С.Мабуту, арыштаваны і забіты. У 1961 абвешчаны нац. героем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІНО́ЎСКІ Мікалай Іванавіч (5.11. 1916, в. Пірагова Нерахцкага р-на Кастрамской вобл., Расія —22.2.1991),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыў Іванаўскае тэатр. вучылішча (1940). Працаваў у т-рах Расіі, Украіны, Латвіі. У 1959—82 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся рэалістычнасцю, яркімі сцэнічнымі дэталямі. Сярод роляў у Гомельскім т-ры: Глуздакоў («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Кузьміч («Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Барыс Мікалаевіч («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Андрэй Ермаліцкі («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), дож Венецыі («Атэла» У.Шэкспіра), Рабурдэн («Наследнікі Рабурдэна» Э.Заля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ХАЎ Аляксандр Андрэевіч (15.9. 1909, в. Іванькава Ядрынскага р-на, Чувашская Рэспубліка — 17.9.1978),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦКВКП(б) (1940), Мазырскі настаўніцкі ін-т (1949). З 1930 на гасп., камсам. і парт. рабоце ў Дрысенскім, Расонскім і Аршанскім р-нах, сакратар Чашніцкага, Пастаўскага райкомаў КП(б)Б. З пач.Вял.Айч. вайны на фронце, з мая 1943 чл., з вер. 1943 сакратар Вілейскага падп. абкома КП(б)Б. Пасля вайны сакратар Маладзечанскага, Палескага абкомаў КП(б)Б, з 1953 1-ы сакратар Мазырскага райкома, з 1956 — гаркома КПБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ГРАМАДЗЯ́НСКАЙ АВІЯ́ЦЫІ (International Civil Aviation Organization; ІКАО),
спецыялізаваная ўстанова AAH, якая займаецца арганізацыяй і каардынацыяй міжнар. супрацоўніцтва дзяржаў па ўсіх аспектах дзейнасці грамадзянскай авіяцыі. Створана паводле Канвенцыі аб міжнар. грамадзянскай авіяцыі 1944, пачала дзейнічаць з 1947. На 1.1.1997 членамі ІКАО з’яўляліся 183 дзяржавы (у т. л.Рэспубліка Беларусь; з 1993). Мэты ІКАО: распрацоўка прынцыпаў і метадаў міжнар. аэранавігацыі, садзейнічанне планаванню і развіццю міжнар. паветранага транспарту, удасканаленне лётна-тэхн. правіл, забеспячэнне бяспекі палётаў. Сакратарыят ІКАО на чале з гал. сакратаром з’яўляецца пастаянным органам, які забяспечвае работу вышэйшага органа — Асамблеі і яе Савета. Месцазнаходжанне штаб-кватэры ІКАО — г. Манрэаль (Канада).