адм.-гасп. комплекс з некалькіх вёсак з фальваркамі ці без іх у Беларусі, Польшчы і Літве ў 16—19 ст. Існавалі ў дзярж. і прыватных уладаннях. На К., як правіла, падзяляліся дзярж. эканоміі. К. мог быць часова вылучаны з латыфундыі і перададзены ў залогавае ці арэнднае трыманне; у гэтым выпадку адміністрацыя ўласніка на яго не распаўсюджвалася. Часам К. называлі староствам. У адм.-гасп. адносінах К. быў падобны да войтаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХМІ́СТАР,
пасада ў Польскім каралеўстве і ВКЛ (з канца 15 ст.). Першапачаткова К. загадваў прыдворнай кухняй і кухарамі. Ва ўрачыстых выпадках (элекцыя, прыём паслоў і інш.) асісціраваў за сталом каралю, вял. князю, распавядаючы пра стравы, што падаваліся. Намінальна кіраваў стольнікам, падстолім, крайчым, чашнікам, падчашым і піўнічым. Да 17 ст. пасада К. ператварылася ў дыгнітарскую, намінальную. У Рэчы Паспалітай да 1795 існавалі асобныя К. ВКЛ і Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЮД ПО́ЛЬСКІ», Сацыялістычнае таварыства «Люд польскі» (Stowarzyszenie Socjalistyczne Lud Polski),
польская эмігранцкая дэмакр.арг-цыя, якая дзейнічала ў 1881—82 у Швейцарыі. Засн. ў Жэневе групай польск. эмігрантаў на чале з Б.Ліманоўскім. Праграма «Л.п.» прадугледжвала адраджэнне Польшчы ў яе гіст. межах і стварэнне дзяржавы на федэратыўных асновах, ідэю нац. вызвалення спалучала са справай сац. вызвалення шляхам рэвалюцыі. Арг-цыя «Л.п.» была ідэалаг. і арганізацыйнай папярэдніцай Польскай сацыяліст. партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАВІ́НА»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Польшчы, Літве, Беларусі і Украіне карысталася больш за 200 родаў, у т. л. Бжоскі, Гулевічы, Златніцкія, Язерскія. Мае ў блакітным полі выяву сярэбранага мяча над сярэбранай кацельнай дужкай. Першапачатковы колер поля чырвоны. Клейнод — над прылбіцай з каронай сагнутая ў калене залатая нага ў засцерагальным узбраенні. Існуе варыянт герба з крыжам замест мяча. Герб вядомы з канца 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ЛЕНЧ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Польшчы, Літве, Беларусі і Украіне карысталася каля 400 родаў, у т. л. Малахоўскія, Машынскія, Рачынскія, Чарнкоўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай круглай павязкі, звязанай унізе (першапачаткова павязка не была звязанай). Клейнод — над прылбіцай з каронай жаночая постаць у чырв. сукенцы і з сярэбранай павязкай на галаве, трымаецца рукамі за аленевыя рогі. Вядомы з 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ФАРАЎ (Пётр Паўлавіч) (29.7.1917, г. Віцебск —7.4.1971),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу (1939). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1942 на 1-м і 2-м Укр. франтах, штурман знішчальнага авіяпалка. Удзельнік баёў пад Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі. Зрабіў 297 баявых вылетаў, правёў 69 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў ворага. Да 1960 у Сав. Арміі, потым на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКАМО́РСКІ СУД,
судова-арбітражны орган у феад.Польшчы, Літве, Беларусі і Украіне да пач. 19 ст. па разглядзе памежных зямельных спрэчак феадалаў. У ВКЛ утвораны ў 1565 у кожным павеце. Суд ажыццяўляла адна асоба — падкаморы, які наймаў сабе памочнікаў — аднаго або двух каморнікаў, грабароў, пісара. Аглядаў межавыя знакі, вывучаў дакументы, дапытваў сведак, пазначаў новыя межы ўладанняў умоўнымі знакамі. Апеляцыі на рашэнні П.с. падаваліся ў Трыбунал ВКЛ. На Беларусі скасаваны 23.5.1832.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬЧА́ТКА,
буйнапамерная цэгла з падоўжнымі барознамі на паверхні, якія зроблены пальцамі майстра ці спец. інструментам. Вядома на Беларусі ў 13—18 ст., куды трапіла з Валыні (Украіна), таксама ў паўн.-ўсх. Германіі, Польшчы, Літве і некат. інш. раёнах Прыбалтыкі. Выраблялася розных памераў: для замкавага буд-ва таўшчынёй 8—10 см, у 2-й пал. 17 ст. існавала тонкая П. (4,5—6 см). На П. 14—16 см трапляюцца меткі і клеймы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВО́ЗНІКАЎ (Мікіта Іосіфавіч) (27.1.1908, в. Чачэвічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.10.1966),
поўны кавалер ордэна Славы. Працаваў у органах НКУС. У Вял.Айч. вайну з лют. 1942 у партызанах, з 1944 на фронце. Пам. камандзіра ўзвода ст. сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр.Польшчы ў 1944 пры захопе варожых траншэй і прыкрыцці адыходу групы разведчыкаў, у 1945 у баі за г. Познань. Пасля вайны працаваў у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РА́ВІЧ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Ажароўскія, Нямцэвічы, Прушынскія, Ромеры, Саламярэцкія. У залатым полі чорны мядзведзь, на ім сядзіць жаночая постаць у чырв. сукенцы з распушчанымі валасамі ў залатой кароне. Клейнод — над прылбіцай з каронай паміж аленевымі рагамі палова чорнага мядзведзя з чырв. ружай у лапе. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.