МУХТА́РАЎ (Гусейн) (11.7.1914, г. Мешхед, Іран — 9.4.1980),
туркменскі драматург. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1953). Друкаваўся з 1941. Аўтар п’ес, лібрэта опер і балетаў, кінасцэнарыяў (усяго больш за 30, некаторыя — у сааўт.). У п’есах «Я — старшыня» (1942), «Каханне і паклёп» (1943), «Алтын» (1945), «Сям’я Алана» («Гонар сям’і», паст. 1949; Дзярж. прэмія СССР 1951), «Вясёлы госць» (1954), «Трыццатыя гады» (паст. 1958), «Хто злачынец?» (1963), «Прыгожая» (1972), «Я жанюся на бабулі», «Брыгадзір» (абедзве паст. 1977), скіраваных супраць гультайства, паразітызму і прыстасавальніцтва, спалучаны гуманістычны пафас і дабрадушны гумар, грамадзянскасць пазіцыі аўтара і псіхалагічна тонкае пранікненне ў характары герояў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РА ПАКАРА́ННЯў крымінальным праве,
пакаранне пэўнага віду і памеру, якое назначана асуджанаму на падставе санкцыі канкрэтнай нормы крымін. закона, па якой кваліфікавана ўчыненае злачынства. КК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае М.п.: арышт, пазбаўленне волі, папраўчыя работы без пазбаўлення волі, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, штраф, звальненне з пасады, грамадскае ганьбаванне. За некаторыя асабліва цяжкія злачынствы як выключная М.п. дапускаецца пакаранне смерцю (расстрэл). За асабліва цяжкія злачынствы дапускаецца таксама пажыццёвае зняволенне. Да ваеннаслужачых тэрміновай службы можа таксама выкарыстоўвацца як М.п. накіраванне ў дысцыплінарны батальён. Да асуджаных могуць ужывацца таксама дадатковыя М.п.: канфіскацыя маёмасці, пазбаўленне воінскага або спец. звання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
До́йлід ’цясляр’, ’дойлід’ (БРС). Ст.-бел.дойлидъ, дойлида (з XV ст., гл. Булыка, Запазыч., 99). Запазычанне з літ.dailìdė ’тс’ (аб гэтай групе слоў у літ. мове гл. у Фрэнкеля, 1, 79–80). Фрэнкель, там жа (з літ-рай). Гл. яшчэ Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 14; Аткупшчыкоў, там жа, 33. Вытворныя: до́йлідны, до́йлідства (БРС) (аб гэтых вытворных некаторыя меркаванні ў Аткупшчыкова, Лекс. балтызмы, 33); у ст.-бел. мове дойлидовая, дойлидовъ, дойлидский (гл. Булыка, там жа, 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дом ’дом’. Прасл. слова; параўн. рус.дом, укр.дім, польск.dom, чэш.dům, серб.-харв.до̑м, балг.домъ́т, ст.-слав.домъ. Прасл.*domъ. Роднасныя формы: ст.-інд.dámas ’дом’, авест.dam‑, грэч.δόμος, лац.domus. Звычайна звязваецца з грэч.δέμω ’будую’, гоц.timrjan ’будаваць’ і г. д. Супраць такой сувязі выступаюць некаторыя лінгвісты. Гл. Фасмер, 1, 526–527; Траўтман, 44; Бернекер, 1, 210; падрабязна, з матэрыялам і літ-рай Трубачоў, Эт. сл., 5, 72–73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Натомасць, натбмосьць ’узамен’ (драг., З нар. сл.), укр.натомість, натомісць, натомісь ’замест таго, затое’, рус.натомест ’вместо того, чтобы’, натместо ’замест’, польск.natomiast ’замест таго’, стар. natemieście, natemieść ’тс’. Са спалучэння *на то место ў выніку фанетычных змен, некаторыя з іх цяжка вытлумачыць унутраным развіццём: -мосьць замест *mesto, відаць, пад уплывам укр.натомісць з заменай і (< Ъ) на о ў закрытым складзе; або з ‑масць, дзе ‑ма‑ па тыпу машон ’мяшок’, змененае пад уплывам окання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
lace
[leɪs]1.
n.
1) кару́нкі pl. only.
2) шнуро́к, матузо́к -ка́m.
shoelaces — матузкі́ для чараві́каў
3) галу́н -а́m.
Some uniforms have laces on them — Некато́рыя ўніфо́рмы ма́юць галуны́
2.
v.t.
1) абшыва́ць кару́нкамі
2) шнурава́ць
3) прыбіра́ць галуна́мі, нашыва́ць галуны́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Some of his stories were a bit spicy — Некато́рыя зь яго́ных апавяда́ньняў былі́ крыху́ салёныя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
саба́ль
(н.-лац. sabal, ад індз. sabal)
пальма з буйным веерным лісцем, якая пашырана ў цёплых зонах Амерыкі; мае трывалую, негніючую драўніну, што ідзе на падводныя збудаванні; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэмаго́гія, ‑і, ж.
Падман шырокіх народных мас прываблівымі, але лжывымі абяцаннямі і лозунгамі; беспрынцыпнае палітыканства. Салдаты супакоіліся, а потым некаторыя з іх самі пачалі выступаць, заклікаючы ўсіх не паддавацца правакацыйнай дэмагогіі.«Полымя».Сцверджанні аб роўнасці палітычных правоў усіх шляхціцаў незалежна ад іх маёмаснага становішча .. — проста дэмагогія і прапаганда.«Полымя».//Разм. Пра ўсякую пустую беспрадметную гаворку, прамову і пад. — Віктар, не разводзь дэмагогіі, — просіць Веньямін. — Пара спаць, гадзіна ночы. Тое, што скажаш, прыкладна вядома.Навуменка.
[Грэч. dēmagōgía.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Імкліва рушыць у якім‑н. кірунку. У казачым стане заварушыліся, некаторыя павыцягвалі з ножак шашкі і памкнуліся на кулямёт.Лобан.Калі гарматы пылілі па вуліцы, нечая шэрая фігура памкнулася ў цагляны дом.Няхай.
2. Намерыцца, паспрабаваць што‑н. зрабіць. Неяк у нядзелю Андрэй памкнуўся быў схадзіць да Тамаша, распытаць пра сёе-тое.Чарнышэвіч.Зянон вопрамеццю кінуўся ў дзверы.. Жонка памкнулася яго стрымаць, але дзе там!М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)