рака ў Дубровенскім і Лёзненскім р-нах Віцебскай вобл., у бас.Зах. Дзвіны. Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 266 км². Пачынаецца за 1 кмнаПн ад в. Пятрыкі Дубровенскага р-на, цячэ па Лучоскай нізіне праз азёры Афанасьеўскае і Казённае, пераважна ў лясістай мясцовасці, упадае ў воз. Зелянское (бас.р. Лучоса). Прытокі Бабровіца і Лютыня (справа). Ад вытоку напрацягу 9 км рэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫЖА́ЛКА (Tremella),
род гетэрабазідыяльных грыбоў сям. дрыжалкавых. Вядома каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных зонах. Сапратрофы. На Беларусі 3 віды.
Найчасцей трапляецца на сухіх галінках лісцевых дрэў напрацягу ўсяго года Д. звілістая (T. mesenterica).
Пладовыя целы акруглыя, пукатыя, з глыбокімі звілістымі складкамі, ярка жоўтыя ці аранжавыя, дыям. да 4 см, шчыльнастудзяністыя, пры высыханні рогападобныя. Споры яйцападобныя, гладкія, бясколерныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКО́ВАНКА, Гулевіцкі канал,
рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 306 км². Пачынаецца за 2 кмнаПнУ ад в. Лозкі Калінкавіцкага р-на, цячэ па раўніне Гомельскае Палессе. Асн. прыток — р. Дымарка (злева). Даліна невыразная, пойма асушаная. Рэчышча ад вытоку напрацягу 38,5 км каналізаванае, шыр. яго ад 3 да 10 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎСАНА МО́РА (Mawson Sea),
ускраіннае мора Індыйскага ак. Абмывае берагі Усх. Антарктыды напрацягу больш як 800 км паміж мысамі Візе і Пойнсет. Пл. 333,3 тыс.км². Размешчана ў межах мацерыковай водмелі. Пераважныя глыб. 200—500 м, найб.глыб.наПн — больш за 1000 м. Большую ч. года М.м. ўкрыта дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў. На беразе аўстрал.навук. станцыя Кейсі. Названа ў гонар Д.Моўсана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
Каля в. Пятровічы у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., за 15 кмнаПд ад г. Смалявічы. Створана нар. Волма ў 1978. Пл. 4,8 км², даўж. 11,5 км, найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 8,2 м, аб’ём вады 15 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады напрацягу года 3,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́РЫЦА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Галбіца (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 70 км². Пачынаецца за 1,5 кмнаПдЗ ад в. Карпавічы, вусце за 500 мнаПн ад в. Галбея. Цячэ праз Старадворскае воз., пасля выхаду з яго рэчышча напрацягу 7,8 км да вусця каналізаванае. У сярэднім і ніжнім цячэнні праходзіць па лясістай мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КУНЬКА,
рака ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Гаўя (бас.р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 96,2 км². Пачынаецца наПнУ ад в. Брагі, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Гаўю за 1 кмнаЗ ад в. Васілевічы. Напрацягу 16,4 км (ад вытоку да в. Васілевічы) каналізаваная. Каля в. Чарнелі створана сажалка (пл. 0,21 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ХТА (ад ням. Wacht каравул, варта),
1) асноўны від дзяжурства на караблях і суднах, які забяспечвае іх плаванне, захоўвае бяспеку, а ў ВМФ і боегатоўнасць. Падзяляецца на агульнакарабельную, спецыяльную (у баявых часцях і службах), хадавую і якарную.
2) Прамежак часу, напрацягу якога адна змена вахты на караблі нясе дзяжурства.
3) Склад чарговай (вахтавай) змены нарада.
4) Група людзей, якая выязджае працаваць на пэўны перыяд часу ў зададзены раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЛІ́К, Асліўка, Ослік,
рака ў Беларусі, у Круглянскім і Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 66 км. Пл. вадазбору 413 км. Пачынаецца за 2,5 кмнаПдЗ ад в. Саннікі Круглянскага р-на. Паўн. частка на Аршанска-Магілёўскай, паўд. — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шыр. 500—800 м. Рэчышча звілістае, шыр. 10—20 м, ад вытоку напрацягу 8 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́МША,
рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Моўчадзь (бас.р. Нёман). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 74 км². Пачынаецца за 1,3 кмнаУ ад в.Вял. Лезнявічы Навагрудскага р-на, цячэ па схілах Навагрудскага ўзвышша і ўпадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Салтанскі лес наЗ ад в. Вусце Дзятлаўскага р-на. Рэчышча ад вытоку напрацягу 7 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.