ПРАТЭІНАТЭРАПІ́Я (ад пратэіны + тэрапія),

метад лячэння захворванняў бялковымі рэчывамі, якія ўводзяць у арганізм чалавека або жывёлы, мінаючы страўнікава-кішачны тракт. Для П. звычайна выкарыстоўваюць уласную кроў хворага (аўтагематэрапія), донарскую (ізагематэрапія), сывараткі (сератэрапія) і вакцыны (вакцынатэрапія), малако ў выглядзе 5% раствору казеіну (лактатэрапія). П. стымулюе імунную сістэму, паскарае загойванне язваў і ран, якія доўга рубцуюцца. Ужываецца пры некат. формах хранічных захворванняў суставаў, гідрадэніту і інш. Пры хранічных інфекцыях спалучаюць П. з антыбіётыкамі.

т. 13, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

практы́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да практыкі (у 1 знач.).

Практычныя вывады.

2. Які з’яўляецца прымяненнем ведаў на справе, на практыцы.

Практычнае навучанне.

3. Патрэбны для практыкі, які прывівае канкрэтныя навыкі, уменне.

Практычная школа акцёрскага майстэрства.

4. Які мае адносіны да жыццёвага вопыту, рэальных патрэбнасцей.

Нічога не разумець у практычным жыцці.

5. Дзелавіты, які ўмее разбірацца ў практычных, жыццёвых справах.

П. чалавек.

6. Выгадны, зручны ў справе, эканомны.

П. метад.

7. Па сутнасці, на справе.

Практычна (прысл.) здаровы.

|| наз. практы́чнасць, -і, ж. (да 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эўры́стыка

(ад гр. heurisko = знахаджу)

1) сістэма лагічных прыёмаў і правіл тэарэтычнага даследавання;

2) метад навучання пры дапамозе наводных пытанняў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

інсулінатэрапі́я

(ад інсулін + тэрапія)

метад лячэння цукровага дыябету, а таксама некаторых псіхічных хвароб прэпаратамі інсуліну.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

капрыфіка́цыя

(лац. caprificatio, ад caprificus = фігавае дрэва)

метад, які забяспечвае апыленне і плоданашэнне культурнага інжыру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ларынгаскапі́я

(ад ларынга + -скапія)

метад даследавання гартані пры дапамозе ларынгаскопа і іншых інструментаў (параўн. аўтаскапія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

метрасалыпінгагра́фія

(ад гр. metra = матка + salpinks = труба + -графія)

метад рэнтгеналагічнага даследавання маткі і матачных труб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гістэраскапі́я

(ад гр. hystera = матка + -скапія)

мед. метад абследавання ўнутранай поласці маткі пры дапамозе гістэраскопа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

поліэкра́н

(ад полі- + экран)

метад дэманстрацыі адначасова на некалькіх экранах, размешчаных побач, тэматычна звязаных кінастужак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сейсмакардыягра́фія

(ад сейсма- + кардыяграфія)

метад графічнай рэгістрацыі механічных праяўленняў дзейнасці сэрца шляхам запісу сейсмічнага эфекту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)