Тое, што нажыта, набыта, куплена. Мне свой набытак і нажытак Паказваў добры гаспадар.Бялевіч.Ля новага, з белай цэглы, чатырохпавярховага гмаха, стаялі дзве машыны з мэбляй, розным хатнім нажыткам.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Засыпаць, закідаць чым‑н. усё, многае. Нямецкія машыны перацерлі на грэблі сухі ў грудах торф на муку, і вецер пазасыпаў ямы і трэшчыны пад нагамі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парашуты́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто займаецца парашутызмам. Школа парашутыстаў.// Той, хто скача з парашутам. Бацька падышоў да камандзіра і сказаў яму, што каля аўтастрады заселі фашысцкія парашутысты і абстрэльваюць машыны.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераку́р, ‑у, м.
Разм. Кароткі перапынак для курэння. Новы знаёмы абвясціў перакур, .. заткнуў рабочыя рукавіцы за пояс і дастаў «Беламор».Няхай.Лагуновіч хрыплым голасам крыкнуў: «Канчай перакур!» і .. хутка пайшоў да машыны.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэў, рэву, м.
Тое, што і роў 2. Цяпер усюды наўкол раўлі алені. Здавалася, лес стагнаў ад іх шматгалосага рэву.В. Вольскі.— Цішэй крыху ... — стукае .. [Волька] ў акенца шафёру, стараючыся перакрыць рэў машыны.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфрыжэра́тар, ‑а, м.
1. Частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература; выпарнік (у 1 знач.).
2. Вагон-халадзільнік, судна-халадзільнік і пад. для перавозкі грузаў, якія хутка псуюцца.
[Ад лац. refrigero — ахалоджваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫКАНА́ЎЧЫ МЕХАНІ́ЗМ,
1) механізм, які непасрэдна выконвае зададзеную тэхнал. аперацыю. Прадвызначае мэтавае прызначэнне рабочай машыны.
2) Прыстасаванне аўтам. сістэмы рэгулявання, якое ажыццяўляе ў адпаведнасці з пададзенымі на яго ўваход сігналамі мех. ўздзеянне на аб’ект рэгулявання. Звычайна складаецца з рухавіка, перадачы (механічнай, гідраўлічнай, пнеўматычнай, электрычнай), элементаў кіравання, кантролю, сігналізацыі, блакіроўкі і адваротнай сувязі. Паводле віду энергіі, якая выкарыстоўваецца, адрозніваюць выканаўчыя механізмы гідраўлічныя, пнеўматычныя, электрычныя і камбінаваныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКІ́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына, у якой робіцца заліўка какіля вадкім металам, цвярдзенне адліўкі і яе выбіванне, ачыстка і афарбоўка раскрытага какіля, устаноўка ліцейных стрыжняў (у т. л. разавых пясчаных). Бываюць адна- і шматпазіцыйныя (карусельныя, канвеерныя). На аднапазіцыйных універсальных К.м., мяняючы какілі, атрымліваюць адліўкі рознай канфігурацыі і масы. У шматпазіцыйных К.м. на вярчальным стале або транспартавальным прыстасаванні (канвееры) перамяшчаюцца аднапазіцыйныя машыны або какілі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́СЫ ДАКЛА́ДНАСЦІў машынабудаванні,
характарыстыка дакладнасці апрацоўкі вырабу (дэталі, вузла, машыны, прылады), якая вызначаецца значэннямі допускаў. Устанаўліваецца на асобныя геам. памеры вырабу (напр., лінейныя памеры, вуглы) і на выраб у цэлым, або т.зв. зборачную адзінку (напр., на падшыпнікі качэння, сілавыя вузлы металарэзных станкоў). К.д. геам. параметраў — састаўная частка стандартных сістэм допускаў і пасадак. Заменены на квалітэты, у вымяральнай тэхніцы захаваліся (гл.Класы дакладнасці сродкаў вымярэння).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВАЧНАЯ МАШЫ́НА,
машына для апрацоўкі метал. загатовак коўкай, штампоўкай і прасаваннем. Да К.м. адносяцца молаты, крывашыпныя (гл.Кавальска-штамповачны аўтамат) і гідраўлічныя прэсы, ковачныя вальцы (на іх з прутковага матэрыялу робяць дэталі, што не маюць значных выступаў і рэбраў, — гаечныя ключы, зубы барон, лапаткі турбін і інш.), гарызантальна-ковачныя машыны (для гарачай штампоўкі вырабаў з пруткоў і труб у шматручаёвых штампах з раздымнымі матрыцамі) і інш.