КАРО́ВІН (Сяргей Аляксеевіч) (19.8.1858, Масква — 26.10.1908),
рускі жывапісец-жанрыст. Брат К.А.Каровіна. Вучыўся ў Маск. вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1876—86, у В.Пярова), выкладаў у ім з 1888. Блізкі да перасоўнікаў. У творчасці развіваў традыцыі дэмакр.рэаліст. мастацтва. Творы пераважна сялянскай тэматыкі, вызначаліся псіхалагізмам і вастрынёй характарыстык вобразаў, адлюстроўвалі сац. працэсы парэформеннай вёскі («Перад пакараннем», 1884; «На людзях», 1893, і інш.). Звяртаўся да тэм жыцця рус. арміі («На манеўрах», 1885; «Кавалерысты ля калодзежа», 1887; «Манеўры Сумскага палка», 1880-я г.), вандроўнікаў-багамольцаў (творы 1890-х г.). Ілюстраваў творы А.Пушкіна, М.Гогаля і інш. Вучнямі К. былі В.Бялыніцкі-Біруля, С.Жукоўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ДРАЎ (Міхаіл Мікалаевіч) (2.1.1894, Масква — 22.3.1972),
расійскі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Вучыўся ў Вольных маст. майстэрнях. З 1922 у 2-й Студыі МХАТ, з 1924 у МХАТ, у 1946—55 гал. рэжысёр. Як акцёр вылучаецца здольнасцю сцэн. пераўвасаблення, пластычнай выразнасцю формы: Манілаў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Захар Бардзін («Ворагі» М.Горкага), Тарцюф («Тарцюф» Мальера), Сінь Бін-у («Браняпоезд 14—69» У.Іванава) і інш. Як рэжысёр і педагог развіваў традыцыі рэжысуры К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Сярод пастановак: «У людзях» М.Горкага (1933), «Глыбокая разведка» А.Крона (1943), «Плён асветы» Л.Талстога (1951), «Рэвізор» Гогаля (1967). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́НІКА (ад грэч. klinikē догляд ляжачага хворага, лячэнне),
спецыялізаваная лячэбна-прафілакт. ўстанова, дзе лячэнне хворых спалучаецца з падрыхтоўкай, перападрыхтоўкай, павышэннем кваліфікацыі ўрачэбных кадраў і правядзеннем навук. даследаванняў ін-тамі навуч., н.-д., удасканалення ўрачоў.
Першая К. адкрыта ў г. Страсбур (Германія) у 1728, дзе ўрачы набывалі тэарэт. і практычную мед. падрыхтоўку. У Расіі першы Ген. шпіталь адкрыты ў 1707 (Масква). У БССР у 1930-я г. бальніцы і інш. лячэбна-прафілакт. ўстановы выкарыстоўваліся як вучэбныя базы мед. ф-та БДУ і Ін-та ўдасканалення ўрачоў. К. ўваходзяць у склад мед.ВНУ ці н.-д. ўстановы і функцыянуюць у Віцебску, Гомелі, Гродне, Мінску. К., або клінічнай карцінай наз. таксама сукупнасць праяўленняў хваробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ (Пётр Пятровіч) (13.4.1878, Масква — 24.4.1942),
расійскі фізік і бія-геафізік. Акад.АНСССР (1917). Скончыў Маскоўскі ун-т (1903). У 1912—25 праф. Маскоўскага вышэйшага тэхн. вучылішча. З 1920 дырэктар арганізаванага ім Дзярж. біяфіз. ін-та. З 1931 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны, з 1938 — дырэктар біяфіз. лабараторыі АНСССР. Заснавальнік і рэдактар (1918—24) час. «Успехи физических наук». Навук. працы па фізіцы, фіз. хіміі, біягеафізіцы, гісторыі дакладных навук. Стварыў іонную тэорыю ўзбуджэння, даследаваў працэсы фізіял. адаптацыі, распрацаваў методыку прымянення законаў тэрмадынамікі да біял. працэсаў. Кіраваў даследаваннямі Курскай магнітнай анамаліі.
Тв.:
Соч.Т. 1—3. М.; Л., 1950—57.
Літ.:
Шулейкин В.В. П.П.Лазарев // Основатели советской физики. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СКЕР ((Lasker) Эмануэль) (24.12.1868, г. Барлінэк, Польшча — 13.1.1941),
нямецкі шахматыст, шахматны тэарэтык і літаратар. Д-р філасофіі і матэматыкі (1902). Скончыў Гайдэльбергскі ун-т (1889). Рэд.-выдавец час. «Lasker’s Chess Magazine» («Шахматны часопіс Ласкера», 1904—09) і інш.перыяд. шахматных выданняў. Чэмпіён свету (1894—1921). Пераможца буйных турніраў (1893, 1924, Нью-Йорк; 1895—96, 1909, 1914, С.-Пецярбург; 1896, г. Нюрнберг, Германія; 1899, Лондан; 1900, Парыж; 1923 г. Мораўска-Острава, Чэхаславакія). У 1935 эмігрыраваў з фаш. Германіі, жыў у Маскве, двойчы выступаў як прадстаўнік СССР на міжнар. турнірах (1936, Масква і г. Нотынгем, Вялікабрытанія). З 1937 у ЗША.
Тв.:
Рус.пер. — Как Виктор стал шахматным мастером. М., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЖУ́ХІН (Іван Ільіч) (26.9.1889, Масква — 18.1.1939),
расійскі кінаакцёр. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Працаваў у правінцыяльных т-рах, маскоўскім Увядзенскім нар. доме. З 1911 здымаўся ў кіно. Буйнейшы акцёр рас.дарэв. кінематографа. Іграў рамант. герояў у меладрамах, здымаўся ў быт. камедыях, салонных і дэкадэнцкіх драмах. Сярод роляў: гвардзейскі афіцэр Маўрушка («Домік у Каломне» паводле А.Пушкіна, 1913), Стаўрогін («Мікалай Стаўрогін» паводле рамана Ф.Дастаеўскага «Д’яблы», 1915), Герман («Пікавая дама» паводле Пушкіна, 1916), князь Касацкі («Айцец Сергій» паводле Л.Талстога, 1918). З 1920 у эміграцыі, здымаўся пераважна ў Францыі: «Дзіця карнавала» (1921, 1933, сцэнарыст і рэжысёр), «Дом таямніц» (1922), «Касцёр палае» (1923, сцэнарыст і рэжысёр), «Міхаіл Строгаў» (1926) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНУМЕ́НТ У ГО́НАР МА́ЦІ-ПАТРЫЁТКІ,
мемарыяльны комплекс у г. Жодзіна Мінскай вобл. Адкрыты ў 1975 (скульпт. А.Заспіцкі, І.Міско, М.Рыжанкоў, арх. А.Трафімчук; Дзярж. прэмія СССР 1977) каля шашы Мінск—Масква. Манумент у выглядзе шасціфігурнай скульпт. кампазіцыі (з бронзы), выцягнутай па гарызанталі. Фігура маці нібы застыла на 2-ступеньчатым пастаменце, а праз сімвалічную дарогу — на больш нізкім пастаменце фігуры яе 5 сыноў, што пайшлі на вайну. У помніку ўвасоблены драм. лёс маці, жыхаркі г. Жодзіна Н.Ф.Купрыянавай, усе 5 сыноў якой аддалі жыццё за вызваленне Радзімы ад ням.-фаш. захопнікаў (малодшы з іх П.І.Купрыянаў — Герой Сав. Саюза). Комплекс арганічна ўпісваецца ў навакольнае асяроддзе.
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1980). Сын С.У.Міхалкова, брат М.С.Міхалкова. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1965). У фільмах «Першы настаўнік» (1965), «Гісторыя Асі Клячынай, якая кахала, але не выйшла замуж» (1967), «Дваранскае гняздо» (1969), «Дзядзька Ваня» (1971), «Раманс пра закаханых» (1974), «Сібірыяда» (1979) па-дакументалісцку жорсткая стылістыка спалучаецца з жывапіснай манерай. З пач. 1980-х г. працуе ў ЗША: «Любыя Марыі» (1984), «Цягнік-уцякач» (1985), «Блізкі круг» (1992), тэлефільм «Адысея» (1997). З пач. 1990-х здымае фільмы і ў Расіі: «Курачка Раба» (1994), мемуары «Нізкія ісціны» (1998). Ў Марыінскім т-ры паставіў оперу «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛКІ́Х (Сяргей Міхеевіч) (21.5.1877, Масква — 7.7.1952),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Чл.-кар.АН Беларусі (1940). Д-рмед.н. (1934), праф. (1922). Засл. дз. нав. Беларусі (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1900). З 1922 заг. кафедры БДУ, з 1930 — Мінскага мед. ін-та, адначасова ў Наркамаце аховы здароўя Беларусі (1937—41) і дырэктар Ін-та тэарэт. і клінічнай медыцыны АН Беларусі (у 1940—41 і 1944—52). Навук. працы па злаякасных анеміях і пухлінах, малярыі, лейкозах, прафілактыцы і лячэнні туберкулёзу пнеўматораксам.
Тв.:
Колибациллярный сепсис (колибациллез). Мн., 1938;
Прымяненне люмінесцэнтнага метаду даследавання мачы для дыягностыкі злаякасных пухлін // Весці АНБССР. 1950. №2.