тэст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Стандартнае заданне, якое прымяняецца для вызначэння разумовых здольнасцей, схільнасцей, ведаў, уменняў чалавека і іншых бакоў яго асобы.

Т. на інтэлектуальнае развіццё.

Т. ацэнкі матэматычных здольнасцей.

2. Пробныя ўздзеянні на арганізм для вывучэння розных фізіялагічных працэсаў у ім, а таксама для вызначэння функцыянальнага стану асобных органаў, тканак і арганізма ў цэлым.

Зрокавы, слыхавы т.

Т. на наяўнасць цяжарнасці.

3. У інфарматыцы: задача з вядомым рашэннем, прызначаная для праверкі правільнасці работы ЭВМ і яе праграмнага забеспячэння.

Т. для праверкі памяці ЭВМ.

|| прым. тэ́ставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уда́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з кім-, чым-н. з сілай.

Гэты гадзіннік не баіцца ўдараў.

Нанесці ў.

У. электрычнага току.

2. Гук (звон, трэск, грукат) ад такога штуршка, а таксама наогул адрывісты гук, стук.

У. гадзінніка.

У. грому.

3. перан. Імклівы напад, атака.

Флангавы ў.

Штыкавы ў.

4. перан. Непрыемнасць, нечаканае гора, бяда.

Перажыць нечаканы ў.

У. лёсу.

5. Кровазліццё ў мозг; апаплексія.

Апаплексічны ў.

6. чаго. Пра біццё сэрца, пульсу.

Пад удар (ставіць) каго-што (разм., неадабр.) — у небяспечнае становішча.

Пад ударам (быць, знаходзіцца) — у небяспечным становішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уяўле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Стварэнне ў думках вобраза каго-, чаго-н. ці ўзнаўленне ў свядомасці атрыманых раней успрыманняў, а таксама канкрэтны вобраз прадмета ці з’явы, які раней уздзейнічаў на органы пачуццяў, а ў гэты момант непасрэдна не ўспрымаецца свядомасцю.

Ва ўяўленні паўсталі эпізоды вайны.

Зрокавыя ўяўленні.

2. Псіхічны працэс, які заключаецца ў стварэнні новых вобразаў на аснове ўжо наяўных шляхам іх пераўтварэння (спец.); творчая фантазія.

У. мастака.

3. Разуменне, веданне чаго-н.

Не мець ніякага ўяўлення пра што-н. Скласці сабе ў. пра што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпунт, -а, М -нце, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі.

2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз.

3. Корак, якім затыкаюць бочку.

Ад усіх бочак шпунт або пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.

|| прым. шпунтавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

skirt2 [skɜ:t] v.

1. быць разме́шчаным або́ ісці́ ўздоўж мяжы́; акружа́ць (таксама перан.)

2. прахо́дзіць, абыхо́дзіць бо́кам; быць на валасо́к (ад чаго-н.);

skirt round death быць на валасо́к ад сме́рці;

The road skirts the forest. Дарога ідзе вакол лесу;

The sun skirted the cloud with gold. Сонца пазалаціла край воблака.

3. skirt round a question ухіля́цца ад пыта́ння;

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

arise [əˈraɪz] v. (arose, arisen) fml

1. паўстава́ць; узніма́цца; узніка́ць (таксама перан.);

A storm arose during the night. Ноччу пачалася бура;

A new crisis has arisen. Пачаўся новы крызіс;

А question arose… Паўстала пытанне…

2. : arise from/out of smth. fml паўстава́ць з; мець выто́кі

3. dated устава́ць (з пасцелі);

He arose at dawn. Ён устаў на досвітку.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Бу́нька ’бочачка’ (Яруш.), ’збанок’ (ДАБМ, 822), ’гліняная пасудзіна без вушка’ (Інстр. I), гл. яшчэ Клім. Укр. бу́нька ’гліняны посуд, збан з вузкім горлам’, польск. bunia, buńka. Слова няяснага паходжання. Варш. сл. (1, 234) лічыць, што гэта трансфармацыя слоў bania, bańka. Рудніцкі, 257 (толькі ўкр. матэрыял), таксама думае пра дэфармацыю слова ба́нка. Няясныя і адносіны (у сэнсе магчымасці запазычання) паміж мовамі, дзе зафіксавана бу́нька. Параўн. яшчэ чэш. buňka ’ячэйка пчаліных сотаў’, якое таксама не мае этымалогіі (аб гэтым Махэк₂, 77), а таксама назвы пасудзін: чэш. obuň, obuňka, славац. oboňa, obôn(k)a, obonija і да т. п., якія Махэк₂ (408) лічыць няяснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАРАНЕ́ЦКІ (Аляксандр Арсенавіч) (н. 12.5.1951, г. Маладзечна),

акцёр цырка, клоун. Засл. арт. Беларусі (1979). Скончыў студыю пры Мінскім дзярж. цырку (1969). Артыст Рас. дзяржцырка. Выступае ў дуэце з Ф.Гулевічам як дывановы клоун (маску прастадушнага, вясёлага хлопца стварыў на аснове бел. фальклору). Артыст яркай індывідуальнасці, пластычна выразны. У нумарах выкарыстоўвае акрабатыку і жангліраванне. Аўтар (з Гулевічам) многіх клаунад і рэпрыз. Зняўся ў тэлефільмах «Дзяніскавы апавяданні», «Навагодні атракцыён», «А таксама цырк».

т. 4, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́ТЫ (ням. Watten ад галанд. wadden прыбярэжныя водмелі),

асушкі, шырокая паласа нізіннага берага мора, якая штодзённа затапляецца пры прылівах і асушаецца пры адлівах. Утвараюцца з наносаў дробнага пяску і глею. Маюць разгалінаваную зменлівую сетку жалабоў сцёку марскіх і рачных вод. Пашыраны на паўд. узбярэжжы Паўн. м., а таксама на берагах Белага, Баранцава, Ахоцкага мораў, Мексіканскага зал. і інш. Месцамі адгароджаны дамбамі ад мора і выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.

т. 4, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ВЕ́ДАМАСЦІ ВЯРХО́ЎНАГА САВЕ́ТА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ»,

афіцыйнае выданне Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Выходзяць са снежня 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах 3 разы на месяц. Друкуюць нарматыўныя і інш. акты Вярх. Савета, а таксама міжнар. дагаворы, дапаўненні, папраўкі, пратаколы і дадаткі да іх, заключаныя ад імя Рэспублікі Беларусь і ратыфікаваныя Вярх. Саветам.

Да 1990 выдаваўся «Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР».

т. 4, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)