гла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; гладзь; -джаны; незак.

1. каго-што. Лёгка, ласкава праводзіць рукой па чым-н.

Г. па галоўцы (таксама перан.: патураць каму-н.). Г. супраць шэрсці (таксама перан.: гаварыць ці рабіць каму-н. наперакор).

2. Тое, што і прасаваць¹.

|| зак. пагла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.

|| наз. гла́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малі́ны, -лі́н, адз. -а, -ы, ж.

1. Паўхмызняковая расліна сямейства ружакветных з салодкімі чырвонымі ягадамі, а таксама самі яе ягады.

Лясныя м.

Садовыя м.

Не быць каліне малінаю (прыказка).

2. толькі адз. Аб чым-н. вельмі прыемным (разм.).

Не жыццё, а маліна.

|| прым. малі́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Малінавае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папе́рад (разм.).

1. прысл. Уперад.

Жанчына пайшла п., паказваючы, куды трэба пад’язджаць.

2. прысл. Спачатку, раней.

П. памый рукі, а потым садзіся за стол.

3. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет ці асобу, раней за якія кім-, чым-н. было ўтворана якое-н. дзеянне.

Ён з’явіўся п. усіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераплаці́ць, -лачу́, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны; зак., што.

1. без дап. Заплаціць больш, чым трэба.

П. за пакупку.

2. чаго. Заплаціць, выплаціць паступова за што-н. вялікую колькасць (грошай; разм.).

Колькі я грошай пераплаціла за кнігі.

|| незак. перапла́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапла́та, -ы, ДМа́це, ж. і перапла́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перастая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прастаяць больш, чым трэба, сапсавацца, змяніцца якасна ад доўгага стаяння.

Жыта перастаяла.

2. што. Перачакаць што-н. стоячы.

П. дождж пад страхой.

|| незак. перасто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перасто́й, -ю, м. (спец.; да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахво́та, -ы, ДМо́це, ж., да чаго або з інф.

Жаданне, імкненне задаволіць якія-н. свае патрэбы, імкненні, схільнасці, захапленні.

А. вучыцца.

Дзе няма ахвоты, там няма работы (прыказка). Мне спяваць а.

Ахвота бярэ (разм.) — ёсць жаданне да чаго-н.

Сагнаць ахвоту (разм.) — задаволіць жаданне, нацешыцца, здаволіцца чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Аднакратна моцна выкрыкнуць «ах!», выказваючы якое-н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад.

Жанчына ахнула.

2. Моцна ўдарыць па чым-н.; выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г.д.

А. палкай па галаве.

|| незак. а́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. а́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Бязмэтна хадзіць, гуляць.

Б. па вуліцы.

2. Пераязджаць з месца на месца, хадзіць у пошуках каго-, чаго-н.

Б. па свеце.

3. перан. Пераходзіць з аднаго прадмета на другі, не спыняючыся на чым-н. (пра погляд, вочы, думкі).

Блукаюць думкі.

|| наз. блука́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сасна́, -ы́, мн. со́сны і (з ліч. 2, 3, 4) сасны́, со́сен і -сна́ў, ж.

Хваёвае вечназялёнае дрэва з доўгімі іголкамі і акруглымі шышкамі.

Заблудзіць у трох соснах — не змагчы разабрацца ў чым-н. простым.

|| памянш.-ласк. сасо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. сасно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скало́ць², скалю́, ско́леш, ско́ле; скалі́; ско́латы; зак., што.

1. Змацаваць разам што-н., сашпільваючы.

С. кускі матэрыі.

С. шпількай пояс.

2. і каго. Зраніць у многіх месцах чым-н. вострым, калючым.

С. ногі іржышчам.

|| незак. ско́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ско́лка, -і, ДМ -лцы, ж. і ско́лванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)