тут¹, прысл.

1. У гэтым месцы.

Тут многа ягад.

Тут пабудуем дом.

2. У гэты час, у гэты момант.

А тут і бацька зайшоў у хату.

3. у знач. часц. У спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі «як», «які», «дзе», «куды», «калі» ўжыв. ў рытарычных пытаннях для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.

І як тут яму не верыць? І дзе тут дзенешся?

4. у знач. часц. Выкарыстоўваецца пры пераходзе да якой-н. тэмы, прыкладу.

Тут мы ўбачылі, што вярнуўся гаспадар.

Тут жа (разм.) — адразу ж.

Тут як тут (разм.) — адразу, раптоўна з’явіўся, аказаўся і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убі́ць, уб’ю́, уб’е́ш, уб’е́; уб’ём, уб’яце́, уб’ю́ць; убі́ты; зак.

1. што ў што. Б’ючы па якім-н. прадмеце, прымусіць яго ўвайсці ўнутр чаго-н.

У. цвік у сцяну.

У. у галаву што-н. каму-н. (перан.: прымусіць трывала засвоіць якую-н. думку; разм.).

2. што. Утаптаць, утрамбаваць да цвёрдасці.

У. сцежку цераз поле.

3. што. Дадаючы да стравы, умяшаць (сырыя яйкі), разбіць на скавараду (яйкі).

У. у цеста два яйцы.

У. некалькі яец на патэльню.

4. што. Змарнаваць, зрасходаваць непрадукцыйна (разм.).

У. час.

|| незак. убіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

благаро́ддзе, ‑я, н.

У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне, наданае афіцэрам да штабс-капітана і роўным па чыне цывільным чыноўнікам (ужывалася з займеннікамі «ваша», «яго», «іх»). Мікіта сядзеў і думаў пра дом. У гэты час да яго прыйшоў веставы ад ротнага .. — Іх благароддзе загадалі зараз жа прыйсці. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блізару́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Няздольны бачыць на далёкую адлегласць. Камісар быў блізарукі і ўвесь час жмурыў свае чорныя вочы. Сіняўскі. Левін доўга крывіўся, упёршыся блізарукімі вачамі ў паперку, на якой было напісана небагатае меню. Карпюк.

2. перан. Няздольны ахапіць з’яву з усіх бакоў; недальнабачны. Блізарукая палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Уволю пагуляць, адпачыць. Усе ведалі, што Адарка ў апошні час любіць адгуляцца. Лупсякоў.

2. Адпасвіцца на падножным корме (пра жывёлу). Мой конь, ты добра адгуляўся, Пакуль я ездзіў на машыне, Мой конь, ты добра назбіраўся Дарожкай белай канюшыны. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адле́жаць, ‑жу, ‑шыш, ‑жыць; зак.

1. што. Доўга або ў нязручнай паставе лежачы, выклікаць зняменне, ацёк якой‑н. часткі цела. Адлежаць нагу.

2. без дап. Хварэючы, праляжаць пэўны час у пасцелі.

•••

Месца (вугла і пад.) не адлежыць — ляжаннем шкоды не зробіць (як дазвол прылегчы, паляжаць, паначаваць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрасці́, ‑сце; зак.

Вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана (пра валасы, расліны і пад.). Як толькі парасткі крыху падняліся, Маня асцярожна адрэзала іх вострым нажом.. Праз нейкі час парасткі адраслі зноў. Якімовіч. Марына змянілася. Валасы на яе галаве адраслі і пагусцелі, вочы сталі вялікія. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстая́цца, ‑стаіцца; зак.

1. Пастаяўшы нейкі час, даць асадак, адстой (пра вадкасць). Семнаццаціметровая тоўшча вады адстаялася, утварыўшы тры слаі. М. Стральцоў.

2. перан. Набыць канчатковы ўстойлівы выгляд (пра думкі, погляды). Усё там [у маленстве] ясна, міла здалёк, адстаялася ў часе, выдатна вынашана, нават і ў сорак пяць гадоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адсутнічае. Паказанні сведак, адсутных па законных прычынах, суд пастанавіў агаласіць у свой час. Колас.

2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага; безуважны (пра выраз вачэй, твару). Адсутны погляд.

3. у знач. наз. адсу́тны, ‑ага, м. Той, хто адсутнічае. Адзначыць адсутных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́йска, ‑а, н.

Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх; армія. Рэгулярнае войска. Тэрытарыяльнае войска. Сухапутныя войскі. □ [Маці:] — Смела йдзі, сынок, у войска, Барані ты волю. Чарот.

•••

Кадравае войска — пастаяннае рэгулярнае войска, якое ў мірны час мае няпоўны састаў афіцэраў і сержантаў (кадраў) для падрыхтоўкі штогодніх прызываў радавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)