адле́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Прабыць, перажыць лета. Алешына ўжо, канешне, адлетавала, і, гледзячы на яе, сапраўды думалася пра познюю восень. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адляпі́цца, ‑лепіцца; зак.

Адстаць, адклеіцца (пра што‑н. прыліплае, прылепленае). Сыры свежы пясок адляпіўся ад .. падэшваў і ляжаў строчкай на падлозе. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́згнуць, ‑гне; пр. абрызг, ‑ла; зак.

Пачаць кіснуць (пра малако). [Пакупніца:] — Што ж гэта вы падвялі нас з малаком? — Абрызгла? — спалохалася Вера. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвечарэ́ць, ‑эе; безас. зак.

Разм. Пра надыход вечара, вячэрняй цемені, змроку. Абвечарэла, пачалася мяцеліца, праз рэдкі альшэўнік гнала снег з поля. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драма́цца, дрэмлецца; безас. незак.

Пра стан дрымоты, хаценне спаць. Праўда, за апошні час .. [Мікола] прывык драмаць. Вельмі соладка дрэмлецца пад поступ колаў. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кучара́вінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Завіток валасоў. / Пра завіток дыму, туману. Над рачулкай .. паволі ўзнікалі кучаравінкі туману. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́пісты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі лапамі. Гонкія сосны стаялі ўперамежку з лапістымі елкамі. Сіняўскі. // Падобны на лапу (пра лісце раслін). Лапістае лісце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадэра́та,

1. прысл. Мерна, не спяшаючыся (пра тэмп выканання музычнага твора).

2. нескл., н. Музычны твор або яго частка ў мерным тэмпе.

[Ад іт. moderato — мерна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.

Разм. Думаць, узважваць, меркаваць. [Платон], відаць, ужо не раз мазгаваў пра тое, каб стаць непадзельным уладаром млына. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́лка,

1. Прысл. да мелкі.

2. у знач. вык. Пра нязначную глыбіню. Тут мелка, лодка на пясок сядзе.

•••

Мелка плаваць гл. плаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)