I perceived somebody standing behind me. Я заўважыў, што хтосьці стаіць за мной.
2. разуме́ць, усведамля́ць;
I soon perceived my mistake. Я хутка зразумеў сваю памылку.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
pilot3[ˈpaɪlət]v.
1. ве́сці, пілатава́ць
2. ве́сці, накіро́ўваць, быць правадніко́м;
He took my hand and piloted me through the corridor. Ён узяў мяне за руку і павёў па калідоры.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
tag2[tæg]v. прычапля́ць; прышпі́льваць, прышпіля́ць (бірку, этыкетку і да т.п.)
tag along[ˌtægəˈlɒŋ]phr. v.(with) хадзі́ць усле́д (за)
tag on[ˌtægˈɒn]phr. v. дадава́ць;
tag a postscript on дапіса́ць пастскры́птум
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
unrivalled[ˌʌnˈraɪvəld]adj.fml(in) які́ не ма́е сабе́ ро́ўнага, неперася́гнуты;
He is unrivalled in courage. Ён не мае роўных па мужнасці;
Our goods are unrivalled. Нашыя тавары па-за канкурэнцыяй.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ві́ра1 ’паднімай!’ (БРС, КТС) — выклічнік з марской і будаўнічай тэрміналогіі. Укр.ві́ра, рус.вира ’тс’. Для марскога тэрміна Фасмер (1, 318) тлумачыць паходжанне з іт.virare ’паварочваць’. Бел. і ўкр. будаўнічы выклічнік мог прыйсці і з малд.а вира ’паварочваць’.
Ві́ра2 ’выкуп за забітага чалавека’ (БРС). Укр.віра, рус.вира ’тс’, ст.-рус.вира ’штраф на карысць князя за забойства вольнага чалавека’ (з XII ст.), чэш.уст.vira ’грашовы штраф за забойства (у старарускім і старагерманскім праве)’. Міклашыч (392), Уленбек (AfslPh, 15, 492), Праабражэнскі (1, 85) лічаць гэта запазычаннем з германскіх моў; параўн. ст.-в.-ням., с.-в.-ням.vër‑geld (узята толькі першая частка слова), н.-в. ням.Wergeid ’віра’, гоц.wair ’мужчына’, ст.-ісл.verr ’тс’. Аднак, відавочна, маюцца цяжкасці з вакалізмам кораня. Хутчэй за ўсё лексема віра з’яўляецца роднаснай да літ.výras ’мужчына, мужык, муж’, лат.vīrs ’мужчына’, прус.wijrs, ст.-інд.vīráḥ ’мужчына, герой’, лац.vir ’мужчына, муж, мужык’, яшчэ ст.-інд.vāiram ’віра, варожасць’.
Ві́ра3 ’частаванне старэйшых таварышаў, якое наладжвае хлопец, дасягнуўшы сталага ўзросту’ (Бяльк.) звязана з літ.výras ’мужчына, мужык, муж’, лат.vīrs ’(дарослы) мужчына’. Да віра2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
grasp
[græsp]1.
v.t.
1) хапа́ць, схо́пліваць
2) хапа́ць, лаві́ць (наго́ду)
3) разуме́ць
She grasped my meaning at once — Яна́ адра́зу зразуме́ла маю́ ду́мку
to grasp at —
а) стара́цца схапі́ць
б) ахво́тна прыня́ць што, схапі́ць (-ца) зашто
to grasp at the proposal — схапі́цца за прапано́ву, ахво́тна згадзі́цца з прапано́вай
to grasp at straws — хапа́цца за сало́мінку
2.
n.
1) хапа́ньне n.; захо́п -у m.; по́ціск рукі́
2) дасяга́льнасьць
within one’s grasp — блі́зка, як даста́ць руко́ю; дасяга́льны
beyond one’s grasp — недасяга́льны, недася́жны
3) разуме́ньне, здо́льнасьць ху́тка ўспрыма́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адбры́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Брыкацца, адбіваючыся ад каго‑, чаго‑н. Вася адбрыкваецца, выкручваецца, але ўстаць не можа.Рунец.
2.перан. Настойліва адмаўляцца ад чаго‑н. непажаданага. [Асмалоўскі:] — От я і кажу, што так далей працаваць нельга. Няма чаго адбрыквацца. Возьмемся за справу, скосім і ўбяром луг, а там — і за жніво.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́нырнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Усплыць, паказацца на паверхні вады. Вільнуўшы некалькі разоў бліскучым хвастом, ля маёй лодкі вынырнуў шырокі, як дошка, лешч і лёг на бок.Ваданосаў.//перан. Раптоўна з’явіцца, паказацца. З цемры вынырнулі дзве постаці з аўтаматамі за плячыма.Пестрак.Насустрач машынам з-за павароту шашы вынырнуў невялікі пасёлак — хат дваццаць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ламба́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Крэдытная ўстанова для выдачы грашовай пазыкі за пэўны працэнт пад заклад рэчаў ці рухомай маёмасці. Залажыць рэчы ў ламбард.
2.Уст. Крэдытная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі, якая выдавала грашовую пазыку за пэўны працэнт пад заклад рухомай і нерухомай маёмасці і прымала на хаванне грошы з выплатай устаноўленых працэнтаў.
[Ад геагр. назвы вобласці ў Італіі — Ламбардыі, адкуль у сярэднія вякі выходзіла многа ліхвяроў і банкіраў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зачыніць на зашчапку. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы .. і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку.Якімовіч.Зашчапіла [Грасыльда] за сабой у сенцах дзверы на кручок, бразнула клямкай, ідучы ў хату.Пташнікаў.
2. Накінуць зашчапку, кручок і пад. на прабой. Прыбіральшчыца зашчапіла кручок і з пакрыўджаным выглядам узялася за сваю справу.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)