1. Зрабіць трэшчыну або дзірку, не зламаўшы зусім. Надламаць сук. Надламаць скрынку.
2.перан. Выклікаць аслабленне фізічных або душэўных сіл. Напружаная праца і гэтае нечаканае няшчасце надламалі.. [Лідзіна] здароўе.Шамякін.Пазіраў я на гэтага рослага шыракаплечага чалавека .. і думаў, што сем месяцаў палону надламалі ў яго нейкую жыццёвую струнку.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насі́лы, ‑сіл; адз.няма.
Жэрдкі без насцілу для пераноскі сена ў копах. [Міхась і Алена] падсадзілі насілы пад капы і панеслі яе з балота на поплаў.Дайліда.Мужчыны і жанчыны трымалі ў руках граблі, вілы, з кожнага воза тырчалі насілы.Сабаленка.// Тое, што і насілкі. Маленькая купка людзей стаяла... Астатнія цягнуліся па снезе, несучы на самаробных насілах параненых і забітых.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сатані́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы сатане; такі, як у сатаны, злосны, каварны. Сатанінская злосць. Сатанінскі позірк.
2. Незвычайны, вельмі моцны ў сваім праяўленні. Сатанінская гордасць. □ І дурному было ясна, што абяцае ён [год] сатанінскія вялікія беды.Караткевіч.
3. У літаратуры рамантызму і дэкадэнцтва — звязаны з услаўленнем злых сіл таго свету, пакланеннем ім.
•••
Сатанінскі грыб — ядавіты шапкавы грыб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хма́рыць, ‑рыць; незак.
1.безас. Зацягваць хмарамі. Цішыня. Туман з імшар Напаўзае. Трохі хмарыць.Зарыцкі.
2.перан.; каго-што. Разм. Засмучаць, азмрочваць. Вочы хмарыць гора паланянак, Каміноў жахлівых чорны чад.Барадулін.Сатлела ў шафах шмат забытых кніг з тых дзён далёкіх доктара Скарыны... Хай сіл не хопіць для задум маіх, а кроў гарыць, і хмараць лоб маршчыны.Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпіцэ́нтр, ‑а, м.
Спец. Вобласць на паверхні зямлі, непасрэдна размешчаная пад ці пад ачагом разбуральных сіл (землетрасення, выбуху і пад.). Эпіцэнтр землетрасення. Эпіцэнтр ядзернага выбуху.//перан.Кніжн. Месца, дзе з найбольшай сілай праяўляюцца якія‑н. з’явы, падзеі. Паэту ёсць чым захапляцца І ёсць па кім раўняць хаду, Калі ён прагне набліжацца У эпіцэнтр народных дум.Свірка.
[Ад грэч. épi — на, над, пры і лац. centrum — акружнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сав. ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1983), Герой Сав. Саюза (1982). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1967). У Сав. Арміі з 1940. Удзельнік Вял.Айч. вайны. У пасляваенны час на камандных пасадах, у 1960—64 камандаваў танк. дывізіяй у Бабруйску. У 1984—88 нач. Генштаба Узбр.СілСССР. З сак. 1990 саветнік прэзідэнта СССР. Нар. дэпутат СССР і чл.Вярх. Савета СССР у 1989—91. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРАПАГЕ́ННАЕ ЎЗДЗЕ́ЯННЕна прыроду,
прамы або апасродкаваны ўплыў чалавецтва на прыроду, што прыводзіць да кропкавых, лакальных, рэгіянальных ці генералізаваных (амаль да глабальных) яе змен. Пастаянна павялічваецца з развіццём прадукц.сіл і інтэнсіфікацыяй прыродакарыстання, з’яўляецца аб’ектыўнай рэаліяй, якая складае аснову пераўтварэння прыроды і абумовіла зараджэнне і развіццё тэорыі і практыкі аховы прыроды, а таксама сістэм рацыянальнага прыродакарыстання.
Літ.:
Митрюшкин К.П., Шапошников Л.К. Прогресс и природа. М., 1978;
Риклефс Р. Основы общей экологии: Пер. с англ.М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАХІСТАХРО́НА (ад грэч. brachistos самы кароткі + chronos час),
крывая самага хуткага спуску. Напр., калі пункты A і B ляжаць не на адной вертыкалі ў полі сілы цяжару, то шарык пры руху ўздоўж брахістахроны за самы кароткі час прыйдзе з пункта A у пункт B. Калі няма сіл супраціўлення, брахістахрона — цыклоіда з гарыз. асновай і пунктам звароту, які супадае з пунктам A. Рашэнне задачы аб брахістахроне (І.Бернулі, 1696) — зыходны пункт для развіцця варыяцыйнага злічэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫНАМІ́Я (ад грэч. adynamia бяссілле),
амаль поўнае або поўнае спыненне рухальнай актыўнасці ў выніку парушэнняў нервова-мышачнага апарата; крайні выпадак гіпадынаміі. Узнікае пры захворваннях цэнтр. і перыферычнай нерв. сістэмы, рэзкім упадку сіл пры галаданні, вымушанай поўнай мышачнай бяздзейнасці (напр., пры ложкавым рэжыме хворага), цяжкіх інфекц. захворваннях, хранічнай інтаксікацыі. Вядзе да атрафіі мышцаў, дэтрэніраванасці сардэчна-лёгачнай сістэмы, пагаршэння дзейнасці ўнутр. органаў, дысгармоніі вышэйшых вегетатыўных цэнтраў. Пры гэтым узнікаюць расстройствы эмацыянальныя і паводзін, галаўны боль, парушаецца сон, зніжаюцца рэзервовыя магчымасці арганізма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕРАЦКО́ЎСКІ (Мікалай Якаўлевіч) (1750, с. Азерацкае Загорскага р-на Маскоўскай вобл. — 12.3.1827),
рускі натураліст і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1782). У 1768—72 удзельнічаў у акад. экспедыцыі па вывучэнні прадукц.сіл. Расіі. У 1773 працаваў на Беларусі, сабраў матэрыял пра стан гаспадаркі, побыт насельніцтва, прыроду, склаў гербарыі раслін Віцебскай губ. (400 відаў) і заал. калекцыі. Падарожнічаў па Анежскім і Ладажскім азёрах, воз. Ільмень, вярхоўях Волгі, воз. Селігер. Аўтар каля 100 навук. прац па геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі і археалогіі.