взять сов., в разн. знач. узя́ць; (охватить — о чувствах ещё) агарну́ць, ахапі́ць, апанава́ць;

взять па́лку в ру́ку узя́ць па́лку ў руку́;

взять за́ руку узя́ць за руку́;

взять те́му для диссерта́ции узя́ць тэ́му для дысерта́цыі;

взять с собо́й дете́й узя́ць з сабо́й дзяце́й;

взять ма́льчика на воспита́ние узя́ць хло́пчыка на выхава́нне;

взять в солда́ты уст. узя́ць у салда́ты;

взять штраф узя́ць штраф;

взять го́род узя́ць го́рад;

взять власть в свои́ ру́ки узя́ць ула́ду ў свае́ ру́кі;

взять хи́тростью узя́ць хі́трасцю (хі́трыкамі);

взять живьём узя́ць жыўцо́м;

взять сло́во (с кого) узя́ць сло́ва (з каго);

взял страх узя́ў (агарну́ў, ахапі́ў, апанава́ў) страх;

взять хле́ба в магази́не узя́ць хле́ба ў магазі́не;

ско́лько он взял за рабо́ту? ко́лькі ён узя́ў за рабо́ту;

э́то де́рево нож не возьмёт гэ́тага дрэ́ва нож не во́зьме;

взять высоту́ узя́ць вышыню́;

взять на учёт узя́ць на ўлік;

ры́ба взяла́ ры́ба ўзяла́;

взять ло́шадь на узде́чку узя́ць каня́ на абро́ць;

взять жену́ узя́ць жо́нку;

взять отве́тственность на себя́ узя́ць адка́знасць на сябе́;

взять под защи́ту узя́ць пад абаро́ну;

взять в рот узя́ць у рот;

взять акко́рд узя́ць ако́рд;

высоко́ взял (о пе́нии) высо́ка ўзяў;

взять вле́во узя́ць уле́ва;

взять направле́ние узя́ць кіру́нак (напра́мак);

взять по́д руку узя́ць пад руку́;

взять на заме́тку узя́ць пад ува́гу;

взять в ско́бки узя́ць у ду́жкі;

он взял да и сде́лал ён узя́ў ды і зрабі́ў;

а я возьми́ да и скажи́ ему́ а я ўзяў ды ска́заў яму;

с чего́ ты взял? адку́ль ты ўзяў?;

на́ша взяла́! на́ша ўзяло́!;

ни дать ни взять якра́з, як дзве кро́плі вады́;

взять верх узя́ць верх;

взять своё узя́ць сваё;

взять курс узя́ць курс;

взять прице́л узя́ць прыцэ́л;

взять взаймы́ пазычы́ць;

взяло за́ сердце узяло́ за сэ́рца;

взять себя́ в ру́ки узя́ць сябе́ ў ру́кі;

взять за пра́вило узя́ць за пра́віла;

взять быка́ за рога́ узя́ць быка́ за ро́гі;

взять за́ душу узя́ць за душу́;

взять в рабо́ту узя́ць у рабо́ту;

взять за живо́е узя́ць за жыво́е;

взять грех на́ душу узя́ць грэх на душу́;

взять за жа́бры узя́ць за жа́бры;

взять го́лыми рука́ми узя́ць го́лымі рука́мі;

взять инициати́ву узя́ць ініцыяты́ву;

взять в переплёт узя́ць у пераплёт;

взять на му́шку узя́ць на му́шку;

взять под козырёк узя́ць пад казыро́к;

взять с бою узя́ць з бо́ю (бо́ем);

взять в кле́щи узя́ць у абцугі́;

взять в оборо́т узя́ць у рабо́ту;

взять в толк дабра́ць ро́зуму, зразуме́ць;

взять за го́рло узя́ць за го́рла;

взять на пору́ки узя́ць на пару́кі;

взять на букси́р узя́ць на буксі́р;

взять на себя́ сме́лость асме́ліцца;

чёрт возьми́! каб яго́е́, іх) чорт узя́ў!;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трэ́сці ‘тузаць, штурхаць, хутка рухаць туды і назад або ўверх і ўніз’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Шат.; ашм. Стан., Сержп. Прым.), трэсць ‘тс’ (Нас.), ‘рэзка калоцячы, будзіць; шукаць’ (Юрч. Сін.), трасці́ ‘хістаць, калаціць, тузаць’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк.), ‘абшукваць’ (Ласт.), трасты́ ‘моцна трэсці; шукаць’ (Клім.), траса́ць ‘тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), трасці́, трасты́, трясті́, трэсці́, трэсць, трэсь ‘растрасаць сена, салому, растрэсваць’ (мядз., в.-дзв., свісл., кам., Сл. ПЗБ), трастэ́ комына ‘ачышчаць комін ад сажы’ (Ск. нар. мовы), трасе́ (тра́сца) ‘ліхаманіць’ (Яруш.; Сл. ПЗБ; ЛА, 3), трасэ́ ‘кідае (эпілепсія)’ (кам., Сл. ПЗБ), трэ́сці, трэсць ‘выклікаць дрыжанне ад холаду, удараў, язды па няроўнай дарозе’ (ТСБМ, Нас.), трэ́сці кулі́ ‘вытрушваць змятую і перабітую салому’ (Жд. 1, Выг., Сл. ПЗБ), трасці́ трася́нку ‘змешваць сена з саломай’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ), трэ́сці ‘растрасаць, разбіваць гной’ (Сл. ПЗБ; в.-дзв., Шатал.; ашм., Стан.), ‘трэсці фруктовыя дрэвы’ (Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.), ‘біць’ (мядз., Сл. ПЗБ), ‘ачышчаць ад кастрыцы’ (ТСБМ; вільн., Сл. ПЗБ), ‘пустошыць, спаражняць’ (пух., Сл. ПЗБ), ‘выбіраць (рыбу) з сеткі’ (іўеў., там жа), ‘рабіць вобыск’ (ТСБМ, Шат., Гарэц.; віл., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.), трэ́сца ‘прагнуць, вельмі хацець’ (Юрч. СНЛ, Юрч. Сін.), ‘празмерна шкадаваць’, ‘моцна дрыжаць’, ‘вельмі баяцца’, ‘скупіцца, празмерна сквапнічаць’: трэ́сца над кожнаю капейкаю (Юрч. Сін., Юрч. Фраз.), трэ́сціся ‘мяняцца (аб надвор’і)’: нешта пагода трасецца, німа як ісці касіць (шчуч., З нар. сл.), ‘хістацца (пра дрэва), калаціцца (ад холаду), падскокваць, едучы па няроўнай дарозе’, ‘хвалявацца за каго-небудзь’ (ТСБМ), ‘тс’, ‘баяцца, дрыжаць’, ‘калаціцца, трапятадь (аб сэрцы)’ (Сл. ПЗБ, Нас.; ашм., Стаяк.), трасці́ся ‘дрыжаць, трэсціся’ (Бяльк.), трэ́сціса ‘тс’ (ТС), трэ́сцца ‘тс’ (Нас.), ст.-бел. трясти, трасты, трести ‘калаціць; абшукваць’, трястися, трастися, трестися ‘калаціцца, дрыжаць; баяцца; сварыцца’ (ГСБМ). Параўн. укр. трясти́, трясть, трястися ‘трэсці, калаціцца, дрыжаць’, рус. трясти́ ‘тс’, польск. trząść ‘трэсці’, ‘раскідваць, растрасаць’, ‘шукаць, рабіць вобыск’, ‘плявузгаць’, ‘вытрасаць зерне з саломы’, ‘арудаваць’, trząść się ‘трэсціся, дрыжаць’, каш. třisc, třësc ‘раўнамерна раскідваць’, ‘падкідваць на дарозе’, н.-луж. tśĕsć ‘трэсціся’, tśĕsć se ‘дрыжаць’, в.-луж. třasć, třasć so ‘тс’, чэш. třásti, třásti se ‘тс’, славац. triasť ‘трэсці’, ‘трэсці садавіну’, ‘ліхаманіць’, ‘трэсціся ад холаду, страху’, triasť sa ‘трэсціся, дрыжаць’, ‘прагна жадаць, марыць’, славен. trésti ‘трэсці’, ‘хістаць (галавой)’, ‘трэсці дрэвы’, ‘балбатаць’, trésti se ‘дрыжаць, трэсціся, уздрыгваць’, харв. trésti se ‘тс’, чак. trẽsti, серб. тре́сти ‘трэсці, устрэсваць’, ‘вытрэсваць’, тре́сти се ‘трэсціся, дрыжаць’, балг. тресѐ ме ‘мяне ліхаманіць’, макед. тресе ‘трэсці, вытрэсваць’, ‘несці лухту’, тресе се ‘трэсціся’, ‘абтрэсвацца’, ‘дрыжаць’, ст.-слав. трѧсти ‘трэсці’, трѧсти сѧ ‘трэсціся, дрыжаць’. Прасл. *tręsti (sę) ‘трэсці’ — відаць, кантамінацыя на базе блізкага значэння і.-е. *tremō і *tresō ў *trems‑, з якога, напрыклад, выводзяць гоц. þramstei ‘конік зялёны, Telligonia viridissima’ (Фасмер, 4, 113; Шустар-Шэўц, 1542; ЕСУМ, 5, 665; Борысь, 647). Да першай часткі кантамінаваных лексем узводзяць: ст.-грэч. τρέμω ‘дрыжу, трапячу’, лац. tremō ‘дрыжу’, літ. trìmti ‘дрыжэць ад холаду’, тахар. A träm‑ ‘дрыжаць’, тахар. B tremen ‘трапятанне’, алб.-тоск. trëmp, гегск. trem ‘лякаюся’, ст.-н.-ням. thrimman ‘скакаць’. Да другога элемента і.-е. *tres‑ адносяць ст.-інд. trasati ‘дрыжыць, баіцца’, ст.-перс. tars‑ ‘баяцца’, грэч. τρέο ‘трасуся, дрыжу’, лац. terreō ‘палохаю’, terrorстрах’ і інш. (Бязлай, 4, 221; Глухак, 637; Арол, 4, 112; ESJSt, 16, 982). Сюды ж літ. trė̃sti ‘бегчы, бегчы наперагонкі’, лат. tresêt ‘бегчы, уцякаць’, tresît ‘трасціся’, ‘баяцца, палохацца’ (Карлікава, Slavia, 77, 1–3, 87). Абедзьве кантамінаваныя лексемы (*trem‑ і *tres‑) узыходзяць да і.-е. *ter‑/*tr‑ (Покарны, 1070). Адносна канкурэнцыі трасці і трэсці гл. Векслер, Гіст., 140. Сюды ж трасу́ха ‘топкае балота, дрыгва’ (навагр., Нар. сл.; Мат. Маг. 2), трасу́ха, трасу́чка ‘ліхаманка’ (ТСБМ, Нас.; рас., Шатал.; парыц., Янк. Мат.; капыл., Жыв. сл., Касп.), ‘дрыжыкі ад хвалявання’ (ТСБМ), ‘эпілепсія’ (Нар. Гом.); трасу́ха ‘від полькі’ (Касп.); ‘гноераскідальнік’ (Мат. Маг.), ‘бульбакапалка’ (Сцяшк. Сл., Жд. 3); трасу́чка ‘вуда з маленькай алавянай рыбкай (блешня) і кручком’ (Дэмб. 2, Нар. Гом.); трасу́шчы ‘які трасецца’ (Жд. 2), ‘багністы’ (маст., Сл. ПЗБ), трасу́шчый ‘трывожны, неспакойны (час)’ (Юрч. Вытв.), трася́нка ‘ўсякі стары, зношаны транспарт’ (гродз., ЖНС); трасі́лка, трасу́ха ‘бульбакапалка’ (Юрч. СНЛ); трасе́нка ‘трасянка, сена, змешанае з саломай’ (беласт., Жыв. НС), трасёнка ‘тс’ (лудз., Сл. ПЗБ), трэ́сянка ‘тс’ (бяроз., Ск. нар. мовы); тра́сачка ‘дрыжыкі, трасучка’ (гродз., Сл. рэг. лекс.), траса́чка ‘ліхаманка’ (ТС), трасу́чка ‘тс’ (Растарг.); трасе́ннік ‘той, хто займаецца вытрасаннем’ (Юрч. Вытв.), трасе́нніца, трасе́ніца, трасе́льніца ‘жанчына, якая растрасае гной’ (глыб., в.-дзв., воран., Сл. ПЗБ), трасе́льшчык ‘той, хто трасе гной’ (шальч., там жа), трасе́нё ‘гразкае месца’ (Сцяшк.), трэ́сіна ‘месцы на дарозе, якія ўвесну набракаюць вадой’ (бяроз., КЭС), трасі́лка ‘машына для ачысткі льнянога валакна’ (ТСБМ), тра́скі ‘які выклікае трасенне, калыванне пры яздзе’ (Адм.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыве́сці, ‑вяду, ‑вядзеш, ‑вядзе; ‑вядзём, ‑ведзяце; пр. прывёў, ‑вяла, ‑вяло; заг. прывядзі; зак.

1. каго-што. Ведучы, памагаючы ісці, указваючы шлях, даставіць куды‑н. Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб Дворня князева ў хорам багаты. Купала. Раніцаю пасыльны штаба прывёў групу дзяўчат да зямлянкі камбрыга і загадаў чакаць. Шчарбатаў. Ніна Іванаўна, настаўніца, прывяла.. [новага вучня] у клас перад першым урокам. Арабей. // Кіруючы якім‑н. рухомым прадметам, якім‑н. сродкам перамяшчэння, даставіць куды‑н., давесці куды‑н. Прывесці машыну. □ У новым салдацкім шынялі, там-сям запэцканым машынным маслам у танку, які ён прывёў з Лепеля ў Гродна, Трахім ездзіў па вёсках. Корбан. — Марыся, — сказаў Дубіцкі, — прывядзі з каморы мой веласіпед. Чарнышэвіч.

2. каго-што. Пралягаючы ў пэўным напрамку, паслужыць шляхам куды‑н., даць магчымасць прыйсці куды‑н. (пра дарогу, сцежку, след і пад.). [Алесь] выбраў лыжню наўздагад. Праз хвілін дваццаць яна прывяла да невялічкай палянкі на ўзгорку. Шыцік. Саша і Данік дабеглі да пясчанага берага, куды прывялі сляды. Шамякін.

3. перан.; каго-што. Стаць прычынай, повадам для прыезду, прыходу куды‑н. — Трэба будзе сказаць, што вас сюды [у дэпо] прывяло, як вы думаеце працаваць? Гурскі. Я сеў, адразу растлумачыў, што прывяло мяне сюды, хто параіў кватэру. Ваданосаў. // Схіліць, давесці да якога‑н. вываду, рашэння і пад. Прывесці да заключэння. □ Велізарны жыццёвы вопыт, цяжкія нягоды, перажытыя ў час вайны, прывялі Янку Маўра да.. думкі пра тое, што шчасце — у жыцці, барацьбе, працы. Кучар.

4. перан.; каго-што і без дап. Давесці да якога‑н. выніку, выклікаць што‑н., паслужыць прычынай чаго‑н. Прывесці краіну да перамогі. □ — Марына тут ні пры чым, Міхаль Пятровіч, — спакойна адказаў Собіч.. — Але ж гэта можа прывесці да вялікіх непрыемнасцей і для яе і для нас... Скрыган.

5. каго-што. Давесці да якога‑н. стану, падаць які‑н. выгляд. Прывесці ў рух. Прывесці веды ў сістэму. □ [Грабок:] — Дапамажы нашым кавалям інвентар у спраўнасць прывесці, да вясны падрыхтавацца. Краўчанка. Каб падрыхтавацца, прывесці сябе ў адпаведны выгляд, я прыйшоў з работы нават трошкі раней. Ракітны. // Прымусіць перажыць якія‑н. пачуцці, стан і пад. Прывесці гледачоў у здзіўленне. Прывесці ў захапленне. □ Чаму іменна гэтая жанчына прыводзіць мяне ў такі ганебны страх, чаму ад позірку яе чорных праніклівых вачэй у мяне ўсё нямее і я губляю раўнавагу. Рамановіч. Упартасць Петруся прывяла Алёну ў замяшанне. Мележ.

6. каго. Разм. Даць жыццё каму‑н., нарадзіць (пра жывёлу). Перадавалі [па радыё] нават аб тым, што карова «Елка» прывяла двух бычкоў. Шамякін. [Назар:] — Гэта доечы сучка мая прывяла трое шчанят. Сачанка. // Разм. Нарадзіць. У той дзень стала вядома на ўсім двары, што ў «прыбудоўцы абарваная дзеўка прывяла дзіця і яно крыху неданошанае». Чорны.

7. што. Паведаміць што‑н. для падмацавання свайго меркавання, спаслацца на каго‑, што‑н.; працытаваць. Прывесці прыклад. Прывесці выказванне вучонага. □ — Прывяду па памяці хоць пару лічбаў і фактаў у адказ на вашы сцвярджэння.. Марціновіч. — Ногі — дугі. Значыцца — кавалерыст, — прыводзіць .. [цесць] пераканаўчы доказ свайго кавалерыйскага мінулага. Хомчанка.

•••

Прывесці да агульнага назоўніка — ураўнаваць рад прадметаў або з’яў, зрабіць іх падобнымі ў якіх‑н. адносінах.

Прывесці да ладу — тое, што і давесці да ладу (гл. давесці).

Прывесці да парадку каго — прымусіць весці сябе належным чынам.

Прывесці ў выкананне (прыгавор, рашэнне і пад.) — выканаць, здзейсніць.

Прывесці ў сябе (да памяці) — а) вывесці са стану непрытомнасці; б) вывесці са стану разгубленасць задуменнасці і пад. Гром апладысментаў прывёў.. [Любу] у сябе. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душа́, ‑ы; мн. душы, душ; ж.

1. Паняцце, якое выражала гістарычна зменлівыя погляды на псіхіку чалавека і жывёл (у дыялектычным матэрыялізме слова «душа» ужываецца толькі як сінонім паняцця «псіхіка»). Сама старая ніяк не магла заснуць. Збунтаваў ёй усю душу гэты хлопец. Брыль. Недзе ў глыбіні душы успыхнулі крыўда і рэўнасць. Шамякін. // У ідэалістычнай філасофіі — нематэрыяльная аснова жыцця чалавека, носьбіт псіхічных працэсаў. // У рэлігійных уяўленнях — бессмяротная нематэрыяльная першааснова ў чалавеку, якая адрознівае яго ад жывёл.

2. Сукупнасць характэрных рыс, уласцівых асобе; чалавек з тымі ці іншымі ўласцівасцямі. Чалавек добрай душы. Сціплая душа. // Пра сардэчнага, добразычлівага чалавека. Душа-чалавек. // Пачуццё, натхненне; тэмперамент. Іграць з душой. □ Урэзалі музыкі мяцеліцу, і ўсе закруціліся па хаце, у каго душа была. Гарэцкі.

3. Разм. Чалавек. Ні адна душа ведаць не будзе. □ На лузе — ні душы. Брыль. // Пра чалавека як адзінку насельніцтва. Сям’я з трох душ.

4. перан. Натхніцель, арганізатар чаго‑н. Душа ўсёй разведкі — Маруся. Брыль.

5. (звычайна са словам «мая»). Разм. Сяброўскі фамільярны зварот да каго‑н. — Паглядзі, душа мая, што гэта робіцца ў нашым царстве... Якімовіч.

6. Тое, што і дух (у 2 знач.). Слабым душой здавалася ў той год, Што і змагацца больш ужо не варта. З. Астапенка.

•••

Адвесці душу гл. адвесці.

Аддаць богу душу гл. аддаць.

Адзін (адна, адно) душою гл. адзін.

Адкрытая душа — пра адкрытага, чэснага, прамога чалавека.

Адкрыць (раскрыць) душу гл. адкрыць.

Адпусціць душу на пакаянне гл. адпусціць.

Ад (усёй) душы — шчыра, усім сэрцам.

Браць (узяць) грэх на душу гл. браць.

Браць (узяць) за душу гл. браць.

Выматаць усю душу гл. выматаць.

Выняць душу гл. выняць.

Вытрасці душу гл. вытрасці.

Да глыбіні душы гл. глыбіня.

Для душы — для задавальнення ўнутраных, духоўных патрэб.

Душа апала — тое, што і сэрца апала (гл. сэрца).

Душа (сэрца) баліць (ные) — а) чыя, у каго хто‑н. перажывае, зведвае душэўныя мукі. Як успомніш былое, душа баліць; б) за каго-што непакоіцца, перажываць за каго‑, што‑н. Душа баліць за сына.

Душа наросхрыст — пра адкрытага, шчырага чалавека.

Душа (сэрца) не ляжыць да каго-чаго — няма цікавасці, прыхільнасць сімпатый да каго‑, чаго‑н.

Душа не на месцы — пра пачуццё трывогі, непакою.

Душа ў душу — дружна, у поўнай згодзе (жыць, дзейнічаць і пад.).

Душа ў пятках (у пяткі) — хто‑н. адчувае моцны страх.

Душой і целам — цалкам, поўнасцю.

Загавець душой гл. загавець.

З адкрытай душой — шчыра, нічога не тоячы.

Закінуць іскру ў душу гл. закінуць.

Залезці (улезці) у душу гл. залезці.

За мілую душу — з задавальненнем.

Заячая (зайчыная) душа — пра палахлівага чалавека.

З дарагой душой — ахвотна.

З душы верне гл. вярнуць.

З лёгкай душой — тое, што і з лёгкім сэрцам (гл. сэрца).

Крывая душа — пра няшчырага, крывадушнага, хітрага чалавека.

Крывіць душой гл. крывіць.

Лезці ў душу чыю гл. лезці.

Мёртвыя душы — пра людзей, якія толькі фіктыўна лічацца дзе‑н.

Напляваць у душу гл. напляваць.

(Не) мець за душою гл. мець.

Ні адной жывой душы — нікога, ні аднаго чалавека.

Ні капейкі за душой гл. капейка.

Няма за душой гл. няма.

Па душы каму (у знач. вык.) — па густу, падабаецца.

Па чыю душу (жарт.) — па каго‑н.

Стаяць над душой у каго гл. стаяць.

У глыбіні душы гл. глыбіня.

У душы — у думках, унутры.

Хварэць душой гл. хварэць.

(Хоць) душа вон — нягледзячы ні на што, абавязкова.

Цягнуць за душу каго гл. цягнуць.

Чарнільная душа (уст.) — пра канцылярскага чыноўніка-фармаліста.

Чортава душа — пра каго‑н. упартага, непаслухмянага, шкадлівага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́сці, трасу, трасеш, трасе; трасём, трасяце; пр. трос, трэсла; незак.

1. каго-што. Тузаць, штурхаць, хутка рухаць туды і назад або ўверх і ўніз. Была вайна. Была бяда. За грудзі маці часта трэсла І пагражала: — Бацька дасць Табе, хай толькі прыйдзе, неслух... Ляпёшкін. // Ціснуць, паціскаць руку, рукі каму‑н. у знак прывітання, падзякі, віншавання і пад. Камандзір зразумеў, усміхнуўся, падбег да высокага чалавека, схапіў яго за руку і пачаў трэсці. Чорны. — Здарова, Ганька! — трасе аберуч маю руку Лазоўскі. Васілевіч. // Выклікаць дрыжанне чаго‑н. (моцным ударам, выбухам і пад.). [Насця:] — У нас тут дома неспакойна — Падходзіць фронт, бягуць усе, Гарматны гук зямлю трасе. Колас. І раптам адзін, другі, трэці выбух трасе сцены тэатра і срабрыстыя калоны падаюць, трушчачыся, на гледачоў. Мікуліч. // Калоцячы дрэва, прымушаць падаць плады. Чутно, непадалёку ходзіць лівень — Гром мячыкі качае па страсе. А тут такі сухмень, што жнівень Зялёныя антонаўкі трасе. Чэрня. / Пра вецер, буру і пад. Парывісты вецер трос прысады ля хаты, гнаў перад сабой пыл. Паўлаў. Узорную лістоту ясеня суха трос вецер. Савіцкі.

2. (звычайна безас.), каго-што і без дап. Падкідваць, хістаць (пры яздзе па няроўнай дарозе). [Янкель:] — А вы, жанчынкі, прагуляліся б да хвойнічку, пашукалі б грыбкоў!.. А то дарога калдобістая, будзе трэсці, без прыпынку аж да вёскі Касачы паедзем! Гурскі. Алеся вязе Рыгора з сабою — сена мяккае, духмянае, поўны воз наклаў яго ў дарогу сябра Лявон, каб не трэсла. Скрыган.

3. чым. Часта махаць, ківаць чым‑н. Трэсці нагою. Трэсці кулаком. □ — Цяпер усё, — трос барадой дзед. — З унукам пастараліся. Не будзе больш шастаць дзе не след. Даніленка. Коні, і тыя трасуць галовамі, прынюхваюцца і падаюцца бліжэй да вогнішча. Васілевіч. // Размахваць чым‑н. Бачыць лётчык — там унізе Нехта шапкаю трасе, Просіць помачы на крызе, А вада яго нясе... А. Александровіч.

4. што. Перамешваючы, прыгатоўваць што‑н. [Гвардыян:] — Як прыйдзе Папас — хай ідзе [трушанку] трэсці. Зарэцкі.

5. што. Разм. Іграць, танцаваць з элементамі патрэсвання. Трасе «трасуху» на старой скрыпцы дзядзька Цімох. Гарэцкі.

6. каго-што і без дап. Разм. Рабіць вобыск. [Бабка Наста] расказала і пра стажок і пра дзедаву бяду, пра ўварванне ў хату сярод ночы палякаў. Як іх тады калацілі, як трэслі! Колас. У Вілюгі на другі дзень пасля арышту Сяргея быў вобыск. Трэслі ў хаце, у хляве. Навуменка. Жаўнеры шукалі зброю, трэслі вазы, забіралі жывёлу, пускалі ў ход шомпалы і бізуны. С. Александровіч. // перан. Дасканала, дэталёва вывучаць што‑н. Трэслі пільна мы навук законы і трактаты розных мудрацоў, скідвалі паэтаў ненадзённых і часамі ўзносілі іх зноў. Русецкі.

7. каго. Выклікаць дрыжыкі (пра холад, ліхаманку, страх і пад.). Крыху раней, дні за чатыры, цяжка захварэў .. намеснік [Маскаленкі], якога пачала трэсці малярыя. Мележ. — Скрыдлаўскія маладзіцы завіхаюцца ля яго, — ціха засмяяўся Мітрафан, — завіхаюцца і радуюцца, што секвестратара ліхаманка трасе. Бажко. // безас. Пра дрыжыкі, зведаныя кім‑н. Усяго .. [Хвашча] трэсла, і ён нават падумаў: ужо ж ці не трасца прычапілася да яго. Лупсякоў.

8. перан.; каго-што. Выклікаць змены, пазбаўляць ранейшага спакою. Не для гэтага бура Імперыю трэсла, Каб змяніць рэвалюцыю Мірненькім маршам Ад прастола цара Да прэм’ерскага крэсла. Глебка. // Разм. Часта турбаваць каго‑н., не даваць спакою. Тут і пачалі нашага старшыню з усіх бакоў трэсці. У газетах аб ім пішуць, па радыё гавораць, на розныя сходы запрашаюць. «Вожык».

9. што. Разм. Узмахваючы чым‑н., ачышчаць ад чаго‑н. [Маці:] — Лён трэсці будзем. М. Ткачоў.

•••

Латамі трэсці — а) бедна жыць, хадзіць у падранай вопратцы; б) наўмысна паказваць беднасць.

Трэсці (калаціць) кішэні — выдаткоўваць грошы, выдаткоўвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наI предлог;

1. с вин. в разн. знач. на (каго, што);

положи́ть на стол палажы́ць на стол;

сесть на ме́сто се́сці на ме́сца;

дви́гаться на восто́к ру́хацца на ўсхо́д;

спеши́ть на рабо́ту спяша́цца на пра́цу;

взять на себя́ поруче́ние узя́ць на сябе́ даручэ́нне;

подпи́ска на заём падпі́ска на пазы́ку;

о́тпуск на ме́сяц адпачы́нак на ме́сяц;

хва́тит на всех хо́піць на ўсіх;

помно́жить на четы́ре памно́жыць на чаты́ры;

раздели́ть на три падзялі́ць на тры;

перевести́ на ру́сский язы́к перакла́сці на ру́скую мо́ву;

сло́во ока́нчивается на гла́сный сло́ва канча́ецца на гало́сны;

взять на не́которое вре́мя узя́ць на некато́ры час;

на э́тот раз на гэ́ты раз;

на сле́дующий день на другі́ дзень;

на страх врага́м на страх во́рагам;

испыта́ние на про́чность выпрабава́нне на трыва́ласць;

разве́дка на нефть разве́дка на на́фту;

глух на одно́ у́хо глухі́ на адно́ ву́ха;

на све́жую го́лову на све́жую галаву́;

ве́рить на́ слово ве́рыць на сло́ва;

на вся́кий слу́чай на ўся́кі вы́падак;

своди́ть на нет зво́дзіць на нішто́; кроме того, иногда переводится также иными предлогами или конструкциями без предлогов, в частности: а) (для обозначения сходства) на (каго, што), да (каго, чаго);

похо́ж на бра́та падо́бны на бра́та (да бра́та);

хара́ктером он походи́л на отца́ хара́ктарам ён быў падо́бны да ба́цькі (на ба́цьку); б) (для обозначения направленности действия в сторону какого-л. орудия, способа работы) на (што), за (што);

сесть на вёсла се́сці на вёслы (за вёслы); в) (для обозначения будущего времени или вообще определённого момента времени) на (што); а также конструкциями без предлогов;

на друго́й день на другі́ дзень, другі́м днём;

2. с предл. в разн. знач. на (кім, чым);

на у́лице на ву́ліцы;

гарди́ны на о́кнах гардзі́ны на во́кнах;

на вое́нной слу́жбе на вайско́вай слу́жбе;

сиде́ть на заседа́нии сядзе́ць на пасяджэ́нні;

на приёме у врача́ на прыёме ў до́ктара;

на мои́х глаза́х на маі́х вача́х;

на нём лежа́ла вели́кая отве́тственность на ім ляжа́ла вялі́кая адка́знасць;

пальто́ на меху́ паліто́ падбі́та фу́трам;

игра́ть на роя́ле ігра́ць на рая́лі;

говори́ть на ру́сском языке́ гавары́ць на ру́скай мо́ве (па-ру́ску);

стоя́ть на часа́х стая́ць на ва́рце;

дыра́ на дыре́ дзі́рка на дзі́рцы;

на бегу́ на бягу́;

на скаку́ на скаку́;

на де́ле на спра́ве;

на слова́х на сло́вах; кроме того, иногда переводится также иными предлогами или конструкциями без предлогов, в частности: а) (при глаголах е́хать, переправля́ться и т. п. для обозначения способа передвижения) на (чым); а также без предлогов;

е́хать на парохо́де е́хаць на парахо́дзе (парахо́дам);

прилете́л на самолёте прыляце́ў самалётам (на самалёце); б) (для обозначения времени) на (чым), за (чым); а также без предлогов;

на восьмо́м ме́сяце на во́сьмым ме́сяцы;

на мое́й па́мяти за маёй па́мяццю (на маёй па́мяці);

на э́тих днях гэ́тымі дня́мі; в) (для обозначения непосредственного отношения к кому-л., к какому-л. орудию действия) на (чым), за (чым);

дво́е на вёслах, оди́н на руле́ два на вёслах (за вёсламі), адзі́н на рулі́ (за рулём).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

браць несов.

1. в разн. знач. брать; (о рыбах — ещё) клева́ть; (взыскивать — ещё) взима́ть;

б. ка́мень у ру́кі — брать ка́мень в ру́ки;

б. тэ́му для дысерта́цыі — брать те́му для диссерта́ции;

ры́ба пачала́ б. прына́ду — ры́ба начала́ клева́ть (брать прима́нку);

б. з сабо́ю дзяце́й — брать с собо́й дете́й;

б. хлапчука́ на выхава́нне — брать ма́льчика на воспита́ние;

б. у салда́тыуст. брать в солда́ты;

б. ваду́ ў рацэ́ — брать во́ду в реке́;

б. хлеб у магазі́не — брать хлеб в магази́не;

б. ха́бар — брать взя́тки;

б. штраф — брать (взима́ть) штраф;

ко́лькі ён бярэ́ за рабо́ту? — ско́лько он берёт за рабо́ту?;

б. го́рад — брать го́род;

б. ула́ду — брать власть;

страх бярэ́страх берёт;

б. вышыню́ — брать высоту́;

б. хі́трасцю — брать хи́тростью;

конь не бярэ́ з ме́сца — ло́шадь на берёт с ме́ста;

б. уле́ва — брать вле́во;

б. на ўлік — брать на учёт;

б. каня́ на абро́ць — брать ло́шадь на узде́чку;

б. пад абаро́ну — брать под защи́ту;

высо́ка бярэ́, каб го́лас не сарва́ўся — высоко́ берёт, как бы го́лос не сорва́лся;

б. но́ту — брать но́ту;

б. сло́ва — брать сло́во;

б. на паве́р — брать в долг;

2. (пад што) брать (во что), принимать (во что), подвергать (чему);

б. пад — ува́гу принима́ть во внима́ние;

б. пад сумне́нне — брать под сомне́ние, подверга́ть сомне́нию;

3. обл. (лён, коноплю) тереби́ть, дёргать;

4. (помещать) брать, заключа́ть;

б. у ду́жкі — брать (заключа́ть) в ско́бки;

б. пад ва́рту — брать (заключа́ть) под стра́жу;

5. (доставать из чего-л.) брать; че́рпать;

б. ваду́ з кало́дзежа — брать (че́рпать) во́ду из коло́дца;

6. одолева́ть; оси́ливать; брать;

каса́ до́бра бярэ́ — коса́ хорошо́ берёт;

б. на абарда́ж — брать на аборда́ж;

б. шлюб — заключа́ть брак, вступа́ть в брак;

б. пача́так — брать нача́ло;

б. за́муж — (каго) брать в жёны (кого), жени́ться (на ком);

б. адка́знасць — брать отве́тственность;

б. да сэ́рца — принима́ть к се́рдцу;

б. за жыво́е — брать за живо́е;

б. за душу́ — брать за́ душу;

б. на му́шку — брать на му́шку;

б. прыцэ́л — брать прице́л;

б. пры́клад — брать приме́р;

б. сваё — брать своё;

б. сябе́ ў ру́кі — брать себя́ в ру́ки;

б. сло́ва наза́д — брать сло́во обра́тно (наза́д);

б. за сэ́рца — хвата́ть за се́рдце;

дры́жыкі бяру́ць — в дрожь броса́ет, дрожь берёт;

б. го́рлам — брать го́рлом;

б. быка́ за ро́гі — брать быка́ за рога́;

б. удзе́л — принима́ть уча́стие;

б. на ўва́гу — принима́ть к све́дению, брать на заме́тку;

б. на цыгу́ндар — брать на цугу́ндер;

б. за жа́бры — брать за жа́бры;

б. за шкі́рку — брать за ши́ворот;

б. у рабо́ту — брать в оборо́т (в рабо́ту);

не б. у рот — не брать в рот;

б. верх — брать верх;

б. во́лю — (над кім) брать во́лю (над кем);

б. го́лымі рука́мі — брать го́лыми рука́ми;

б. за го́рла — брать за гло́тку;

б. грэх на душу́ — брать грех на́ душу;

б. з бо́ю — брать с бо́ю;

б. змо́рам — брать измо́ром;

на́ша (ва́ша) бярэ́ — на́ша (ва́ша) берёт;

б. но́гі ў ру́кі — дава́ть стрекача́я́гу);

б. у кле́шчы — брать в кле́щи;

б. на сябе́ — брать на себя́;

б. у разлі́к — принима́ть в расчёт;

б. кіру́нак — брать направле́ние;

злосць бярэ́ — зло (доса́да) берёт;

б. на каранда́ш — брать на каранда́ш;

б. на бо́га — брать на бо́га;

б. рэва́нш — брать рева́нш;

за́йздрасць бярэ́ — зави́дки беру́т;

ка́плі ў рот не б. — ка́пли в рот не брать;

чорт яго́е́) не бярэ́ — чёрт его́ (её) не берёт;

чорт (лі́ха) яго́ бяры́ — чёрт с ним;

адва́га (сме́ласць) гарады́ бярэ́посл. сме́лость города́ берёт;

б. з усі́х сіл — брать изо все́х сил;

на пуп б. — надрыва́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узя́ць

1. nhmen* vt; ergrifen* vt (кніжн..);

узя́ць кій inen Stock nhmen*;

узя́ць наза́д zurücknehmen* vt;

узя́ць пад руку́ каго-н. sich bei j-m inhaken, j-n nterhaken;

узя́ць на буксі́р bschleppen vt, in Schlepp nhmen*;

2. (з сабой) mtnehmen* vt;

узя́ць рабо́ту дадо́му die rbeit mit nach Huse nhmen*;

3. (прыняць) nnehmen* vt, übernhmen* vt;

узя́ць што-н. на сябе́ etw. übernhmen*, etw. auf sich nhmen*;

узя́ць на сябе́ адка́знасць die Verntwortung übernhmen*;

узя́ць шэ́фства над кім-н. die Ptenschaft für j-n übernhmen*;

4. (у пазыку) brgen vt, (us)lihen* vt; pmpen vt (разм.грошы);

узя́ць кні́гу ў бібліятэ́цы ein Buch in der Bibliothk usleihen*;

узя́ць у наём meten vt;

узя́ць з раху́нку фін. (vom Knto) bheben* vt;

узя́ць у арэ́нду камерц. pchten vt (зямельны ўчастак); meten vt (памяшканне);

узя́ць у крэды́т auf Kredt nhmen*;

узя́ць патэ́нт на што-н. patenteren lssen*;

5. вайск. nhmen* vt, innehmen* vt;

узя́ць го́рад [пазі́цыю] ine Stadt [Stllung] (in)nehmen*;

узя́ць шту́рмам im Sturm nhmen*, stürmen vt;

узя́ць з бо́ю im Kampf nhmen*;

6. (ахапіць) ergrifen* vt, pcken vt;

мяне́ ўзяў страх ich bekm Angst, die Angst pckte mich;

мяне́ ўзяла́ злосць die Wut pckte mich;

яе́ ўзяла́ ахво́та sie hat Lust bekmmen;

7. (пераадолець) nhmen* vt;

узя́ць перашко́ду ein Hndernis nhmen*;

узя́ць у абцугі́ in die Znge nhmen*;

узя́ць у ду́жкі inklammern vt;

узя́ць верх die berhand gewnnen*, den Sieg davntragen*;

узя́ць каго-н. за го́рла j-n an [bei] der Grgel pcken, j-n an der Khle pcken;

узя́ць каго-н. за сэ́рца [за душу́, за жыво́е] j-m ans Herz ghen*, j-n im nnersten trffen*;

узя́ць курс на што-н. Kurs auf etw. (A) nhmen*;

узя́ць пад ува́гу sich (D) mrken;

узя́ць пад караву́л вайск. das Gewhr präsenteren;

узя́ць пад казыро́к вайск. die hrenbezeigung erwisen*, grüßen vt, die Hand an den Mützenschirm lgen;

узя́ць пры́клад з каго-н. sich (D) an j-m ein Bispiel nhmen*, sich (D) j-n zum Vrbild nhmen*;

узя́ць сваё sich (D) nichts entghen lssen*;

узя́ць сло́ва наза́д sine Wrte zurücknehmen*;

узя́ць сябе́ ў ру́кі sich zusmmennehmen*, sich zusmmenreißen*, sich behrrschen;

узя́ць сло́ва das Wort ergrifen*;

узя́ць сло́ва з каго-н. j-m das Versprchen bnehmen*;

яго́ чорт не во́зьме er ist ggen lles gefit

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вялі́кі

1. большо́й; (о буквах — ещё) прописно́й, загла́вный; (значительный по количеству — ещё) изря́дный, здоро́вый, прили́чный, внуши́тельный; (значительного объёма — ещё) объёмистый; (занимающий большое пространство, громадный — ещё) обши́рный, простра́нный, огро́мный; (о растительности — ещё) бу́йный; (в большой степени — об отрицательных качествах — ещё) поря́дочный;

в. буды́нак — большо́е зда́ние;

в. бага́ж — большо́й бага́ж;

в. шчупа́к — больша́я (здоро́вая, изря́дная) щу́ка;

~кая су́ма гро́шай — больша́я (изря́дная, прили́чная, внуши́тельная) су́мма де́нег;

в. том — большо́й (объёмистый) том;

~кія ўлада́нні — больши́е (обши́рные, простра́нные, огро́мные) владе́ния;

~кая збажына́ — бу́йные хлеба́;

в. гульта́й — большо́й (поря́дочный) лентя́й;

в. па́лец — большо́й па́лец;

2. (важный) вели́кий, большо́й; (заметный, крупный) соли́дный, внуши́тельный;

~кая спра́ва — вели́кое (большо́е) де́ло;

~кія сі́лы — больши́е (соли́дные, внуши́тельные) си́лы;

3. (выдающийся, одарённый) большо́й, вели́кий;

в. вучо́ны — большо́й (вели́кий) учёный;

4. (взрослый) большо́й;

в. хло́пчык — большо́й ма́льчик;

5. (выдающийся по своему значению) вели́кий;

Вялі́кая Айчы́нная вайна́ — Вели́кая Оте́чественная война́;

6. (составная часть титулов) вели́кий;

в. ге́рцаг — вели́кий ге́рцог;

7. (очень сильный) большо́й, убеди́тельный, настоя́тельный;

~кая про́сьба — больша́я (убеди́тельная, настоя́тельная) про́сьба;

ад (з) ~кага ро́зуму — от большо́го ума́;

ад мало́га да ~кага — от ма́ла до вели́ка;

бяда́ ~кая — велика́ беда́;

в. расці́ — расти́ здоро́в;

~кай рукі́ — большо́й руки́;

~кая ва́жнасць — велика́ ва́жность;

~кая шы́шкаирон. больша́я ши́шка;

глядзе́ць ~кімі вача́мі — смотре́ть больши́ми глаза́ми;

з ~кай ла́скі — (чыёй) по ми́лости (кого, чьей);

на (в.) жаль — к (большо́му) сожале́нию;

не ~кае што... — не бог зна́ет что...;

не ~кая хі́трасць — не велика́ хи́трость;

не ~кая шту́ка — не велика́ (не больша́я) хи́трость;

не в. страх — не велика́ беда́;

рабі́ць ~кія во́чы — де́лать больши́е глаза́;

сам в. — сам большо́й, сам себе́ хозяин;

~каму караблю́ ~кае пла́ваннепогов. большо́му кораблю́ большо́е пла́ванье;

~кая лы́жка рот дзярэ́посл. больша́я ло́жка рот дерёт;

в. пень ды ду́раньпогов. велика́ Феду́ла да ду́ра;

з ~кага гро́му малы́ дожджпогов. гора́ родила́ мышь;

у чужы́х рука́х піро́г в.погов. в чужи́х рука́х пиро́г вели́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шуга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Гарэць яркім полымем з успышкамі агню. На горад безупынна сыпаліся бомбы, кругом шугалі пажары. Няхай. [Юновіч] расказаў пра дровы, што шугаюць у печы, пра акно, ружовае ад ранішняга сонца. М. Стральцоў. Ярка шугалі падпаленыя імі [немцамі] саламяныя стрэхі, рассыпаючы вакол траскучыя іскры. Якімовіч. Маўчыць незнаёмы... Лучына шугае; Дзеці ў куточку сядзяць; Слёзы кабета рукой абцірае. Чарот. // Палаць, гарэць інтэнсіўна (пра полымя, агонь). Весела шугаў агонь, патрэскваў яловы сухастой. Паўлаў. Там, за лесам, полымя шугае, Цягнуцца пад неба языкі. Тармола. // Вырывацца, вылятаць адкуль‑н. (пра полымя і пад.). Высока ў неба ляцелі іскры. Агонь шугаў і з акон — хата гарэла з сярэдзіны. Новікаў. Шугаюць хвалі полымя з вокнаў і ўваходаў вестыбюля вакзальнай камяніцы. Шынклер. // Вылучаць гарачыню, абліваць гарачынёй. Ліпнёвае сонца шугае, Завялі на ліпах лісты. Грахоўскі. // перан. Праяўляцца, праходзіць бурна, імкліва. На дварэ шугала вясна — чуваць было, як дружна ціліўкалі птушкі, кудахталі куры. Гроднеў. [Яругін] добра зведаў, як кепска быць эвакуіраваным, бо ўся сям’я тады галадала, хоць жыла не на правым беразе Волгі, дзе шугала вайна, а на левым, дзе вайны не было. Карамазаў. Навокал шугаў май, шугаў пышна, усімі фарбамі, усімі пахамі вясны. Новікаў. На дварэ шугала навальніца. Сачанка.

2. Выпраменьваць яркае святло, свяціцца яркім няроўным святлом; палымнець. Палярнае ззянне шугала Вясёлкавым дзіўным святлом. Хведаровіч. За акном не пераставала шугаць бліскавіца, грымеў пярун. Броўка. Уперадзе, недзе, мабыць, пад Мінскам, чуліся выбухі, шугала крывавае зарава... Ставер.

3. Хутка, з вялікай сілай узлятаць угору (пра полымя, дым, іскры і пад.). З вокнаў валіў чорны дым, языкі агню шугалі ўверх. Гурскі. Час ад часу з трубы цягніка шугалі залацістым роем іскры. Машара. З труб .. [парахода] шугаў чорны дым. Ус.

4. Прыліваць да твару (пра кроў). Кроў шугае ў твар, даўкі камяк перасядае ў горле — і адразу цяжка, невыносна цяжка дыхаць. Савіцкі.

5. Моцна, парывіста дзьмуць; урывацца куды‑н. (пра вецер, туман, пару і пад.). Калючы парыўны вецер агнём шугаў у твар Люсі. Шашкоў. У твар байцам шугала гарачае паветра, над галавой свісталі асколкі. Шамякін. Цяпло шугае ў твар, весяліць цела і сэрца. Любата! Васілевіч. / у безас. ужыв. На Валю шугае туманам. Брыль. // Біць, моцна сячы (пра снег, дождж і пад.). Некалькі разоў па дарозе находзілі хмаркі і шугаў дождж. Кулакоўскі. Слухала [князёўна], як шуміць за акном вецер, як шугае па аканіцах снег, як час ад часу спяваюць пеўні. Лупсякоў.

6. Калыхацца, хвалявацца, біць, шумець і пад. (пра мора, хвалі). І хмары, здавалася, нават, радзелі, і хвалі нібыта шугалі не так. А. Вольскі. Пырскі б’юць нам у твары, ляцяць з Байкала, мора слаўнае наша шугае да скал. Русецкі.

7. каго-што. Падкідаць каго‑н. на руках; гушкаць. — На ўра! На ўра! Пісара падхапілі на рукі і пачалі шугаць. Колас. // Гайдаць, калыхаць што‑н. або чым‑н. А .. [рака] холадна шугала нястрымныя хвалі свае. Шынклер. Пыхала нядужая бліскаўка, і шугаў рабінаю вецер. Гарэцкі.

8. Хутка, рэзка падымацца ўгору; узлятаць. І ледзь паспявалі птушкі шугаць угару з-пад ног, калі сваёй лапатушкай дзед падцінаў мурог. Макарэвіч. // Хутка, імкліва лётаць, праносяцца ў паветры і пад. Шугаюць веерам ля хат чароды розных птушак. Ставер. // перан. Узнімацца ўверх, высіцца. Паабапал чыгункі тырчаў рэдкі жухлы хмызняк, толькі сям-там у неба шугалі велічныя ў сваёй адзіноце гонкія сосны. Васілёнак. У неба шугае касцёл. Сіпакоў.

9. Разм. Ісці, выбірацца адкуль‑н. Бацька пагладзіў Уладзіка. — Ідзі, сынку, дамоў. Толькі, як з лесу выйдзеш, шугай асцярожна. Ідзі жытам. Бядуля. — Добра, скажы, праз мінут дзесяць буду. [Абходчык:] — І шугай адсюль. Пабочным па палатне хадзіць забаронена. Курто. // Насіцца, вельмі хутка перамяшчацца. Між галля яна [вавёрка] шугае, Як маланка, лётае. Агняцвет. Там недзе нячутна шугаюць за спажываю вялізныя, як бярвенні, ненажэрныя шчупакі. Брыль.

10. Узмахваць (звычайна крыламі). / у вобразным ужыв. Бач, як над светам вясна Ўжо крыламі шугае! Чарнышэвіч.

11. Развявацца, лунаць, рэяць, трапятаць. Сёння сцяг наш над Мінскам шугае, Горад любы ізноў ажыве. Астрэйка. Ды сцяг, Што хацелі фашысты Тут ботам тупым растаптаць, У небе шугаў, прамяністы, Паспеўшы ўжо полымем стаць. Гаўрусёў. // перан.; каго. Разм. Трэсці, калаціць. Гаварыў Сымонка з імі [авечкамі], Дый самога страх шугаў. Колас.

12. Добра расці, хутка развівацца; буяць. Каноплі там шугалі, лён, Пшаніца, бульба, грэчка, віка, Ды бушавалі буракі. Валасевіч. Сухое сучча абрэжа нечы клапатлівы нож, а то і проста птушкі паабломліваюць, і дрэўца зноў пачне шугаць. Лобан. / у перан. ужыв. Яшчэ ніколі маладыя паэтычныя парасткі не прабіваліся так напорыста і паўсямесна і не шугалі так хораша і дружна, як у самы апошні час, як сёння. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)