2) філасофскае вучэнне, якое адмаўляе магчымасць аб’ектыўнага пазнання свету на падставе адноснасці ўсіх нашых ведаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГА́НТВАРГ (Анатоль Абрамавіч) (н. 3.10.1948, Мінск),
бел. спартсмен — міжнар. (стаклетачныя) шашкі. Міжнар. гросмайстар (1971). Скончыў БДУ (1972). Чэмпіён свету (1978, 1980, 1984, 1985), неаднаразовы чэмпіён СССР у асабістым першынстве, пераможца Сусв. шашачнай алімпіяды (1992) у складзе каманды Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЛЬВА́НІ,
у хацкай і хецкай міфалогіі бажаство падземнага свету. Лічылася мужчынскім бажаством, у больш позняй хецкай міфалогіі — жаночым і асацыіравалася з акадскай багіняй Алатум. Каб пазбегнуць заўчаснай смерці, вернікі наладжвалі святы ў гонар Л. і прыносілі ёй ахвяры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАПЛАТАНІ́ЗМ,
ідэалістычны кірунак ант. філасофіі 3—6 ст.; апошні этап развіцця ант.платанізму. Узнік на глебе філас. ідэй Платона і яго паслядоўнікаў у Рым. імперыі ў перыяд яе распаду, крызісу і разлажэння рабаўладальніцкага грамадства. Заснавальнік Плацін, найб. значныя прадстаўнікі — Парфірый, Амелій і Прокл. Н. існаваў у форме мноства асобных школ і гурткоў. Яго фундамент складае вучэнне Платона аб існаванні двух светаў: вечнага, нязменнага, сапраўднага свету ідэй і свету пачуццёвых рэчаў, якія з’яўляюцца ўвасабленнем і адлюстраваннем ідэй. У прадстаўнікоў Н. гэта тэорыя прыняла форму вучэння аб містычным выцяканні, выпраменьванні матэрыяльнай рэчаіснасці з нематэрыяльнага, духоўнага першапачатку. Паводле яе ў пабудове сусвету існуе пэўная іерархія, на чале якой стаіць звышіснае «адзінае», або першаснасць, а далей у парадку эманацыі (сыходжання) ідуць быццё-розум з ідэямі ў ім і сусв. душа, што звернута да розуму і свету пачуццёвых рэчаў. Яна распадаецца на анёлаў і людзей; на апошнім ніжэйшым месцы знаходзіцца матэрыяльны свет. Звяртанне да містычнай інтуіцыі і экстазу з мэтай спасціжэння вышэйшай ісціны надае Н. характар тэасофіі. Вынікі эвалюцыі платонаўскай філасофіі ў межах язычніцкага політэізму падвёў Прокл у форме дэталёвага пераліку асн. паняццяў і метадаў Н. З узнікненнем хрысціянства Н. знайшоў пэўны змест, які быў выкарыстаны ў далейшай распрацоўцы філас. абгрунтавання хрысц. рэлігіі (трактоўка матэрыяльнага свету ў якасці ілюзорнага і грахоўнага, пазбаўленне ад усяго цялеснага і далучэнне да боскай сутнасці пры дапамозе містычнага азарэння душы, экстазу). Н. паўплываў на хрысц. патрыстыку, развіццё сярэдневяковай філасофіі (М.Кузанскі, Дж.Бруна), філас. поглядаў Б.Спінозы, Г.Лейбніца, прадстаўнікоў ням. класічнай філасофіі Г.Гегеля, Ф.Шэлінга, рус. філасофіі (У.С.Салаўёў, М.А.Лоскі, С.Л.Франк). Ідэі Н. ўвайшлі ў некат. кірункі сучаснай філас. думкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
светм.
1. (сусвет) Welt f -;
ча́сткі светугеагр.Érdteile pl;
2. (грамадства) Geséllschaft f -, -en;
на бе́лым све́це in der (gróßen) wéiten Welt;
з’яві́цца на свет das Licht der Welt erblícken, auf die [zur] Welt kómmen*, gebóren wérden;
яго́ няма́ на свеце er ist tot, er lebt nicht mehr;
вы́пусціць у свет (выдаць) heráusgeben*vt, erschéinen lássen*;
гэ́та ўсяму́свету вядо́маálle Welt weiß es; die Spátzen pféifen es von den Dächern (разм.);
ні за што на све́це um nichts in der (gánzen) Welt;
той свет Jénseits n -;
на тым свеце im Jénseits;
пайсці́ на той свет aus dem Lében schéiden*;
больш за ўсё на свеце über [mehr als] alles in der Welt;
з усі́х канцо́ў светуáus állen Érdteilen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
аўты́зм
(н.-лац. autismus, ад гр. autos = сам)
хваравіты стан псіхікі чалавека, які характарызуецца паглыбленнем у асабістыя ўнутраныя перажыванні і поўным адасабленнем ад знешняга свету.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
замча́цьізаімча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1.каго-што. Мігам даставіць каго‑, што‑н. куды‑н. Панукі конік не чакае, І сам ён рыссю запускае, Як бы спяшаецца дамоў Замчаць сваіх гаспадароў.Колас.
2. Хутка ідучы, едучы, апынуцца дзе‑н. Паслухмяная трохтонка магла імчаць дзень і ноч і заімчаць хоць на край свету.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́йна, прысл.
1.Прысл.да буйны́ (у 2, 6 і 9 знач).
2. Многа, шмат, багата. І здаецца, гэтая буйна ўсыпаная светлымі зорамі дарога кіравалася, плыла на край свету і недзе ў канцы яе стаяла Валя.Адамчык.
3. Урадліва, пышна (пра расліны). Усё буйна красавала, — і на палях, і на лугах, і ў лясах.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскуме́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Разм. Разгадаць, уразумець што‑н. Нарэшце і старая Арцюшыха раскумекала, у чым справа.Сабаленка.Спачатку, пакуль не разабраўся, усё здавалася як бы лепшым, калі ж раскумекаў, ды захацеў вярнуцца назад, ужо да Саветаў, — не ўдалося ў той час прабіцца дамоў з таго далёкага свету.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тварэ́ц, ‑рца, м.
Той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Шыпіць дарога, пахне ветрам. Хвала тварцам такіх дарог!Панчанка.Сягоння на Ўкраіне вялікае свята: У дзень гэты радзіўся тварэц «Кабзара».Купала.Бетховен, як тварэц, не толькі паказаў вастрэйшую сацыяльную барацьбу свайго часу, але і даў усяму свету высокія ідэалы чалавечнасці і сапраўднай свабоды асобы.Шырма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)