chodzić do teatru na ~ę — хадзіць у тэатр на галёрку;
jedna ~a nie czyni wiosny прым. адна ластаўка вясны не робіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ку́рыца, -ы, мн. ку́ры і (з ліч. 2, 3, 4) ку́рыцы, -рэ́й, ж.
1. Свойская птушка, якую разводзяць для атрымання яек і мяса.
2. Самка птушак атрада курыных.
К. з куранятамі.
3. Мяса курыцы; кураціна.
◊
Класціся спаць з курамі — вельмі рана.
Курам на смех — пра што-н. вельмі недарэчнае.
Куры засмяюцькаго — пра таго, хто робіць што-н. недарэчнае.
Куры не клююць — вельмі многа (звычайна пра грошы).
Мокрая курыца — пра растрывожанага, спалоханага або бязвольнага, бесхарактарнага чалавека.
|| памянш.ку́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.куры́ны, -ая, -ае.
○
Курыная слепата —
1) тое, што і кураслеп;
2) хвароба вачэй, калі чалавек не бачыць пры слабым святле, асабліва ў прыцемку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нязда́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае здатнасці да чаго‑н.; няздольны. Няздатны да вучобы. Няздатны спяваць. □ Думала [Галя]: а чаму б ім сапраўды не з’ехаць туды, дзе іх ніхто не ведае, з’ехаць ад гэтай паняверкі, ад косых позіркаў. Хіба яна такая ўжо няздатная, што нідзе сабе і месца добрага не знойдзе?Сабаленка.
2. Які не падыходзіць для чаго‑н.; непрыгодны. Можна было падумаць, што.. [Андрэй] толькі тое і робіць — смяецца ўвесь дзень, на другое няздатны.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́людзь, ‑я, м.
1. Нелюдзімы чалавек. [Кашырын] страціў веру ў сябе і людзей, замкнуўся ў сваю шкарлупіну, стаў нелюдзем і пачаў выпіваць.Сяргейчык.//Неадабр. Які робіць не па-людску. [Бабка:] — Сын у мяне, дзеткі, нелюдзь такі. З’ехаў з дому, пакінуў калгас, і не тое, каб мне, старой, памагаць, дык яшчэ мяне ўсю абшастаў.Скрыган.
2.пераважнамн. (не́людзі, ‑яў). Вылюдкі, звяры. [Карнікі] былі сапраўдныя нелюдзі, бо іначай не выганялі б яны на сіберны холад старых і малых.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прырабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак.
1.што. Прымацаваць, трывала злучыць з чым‑н. Па вечарах [Ляткоўскі] стаў хадзіць з шомпалам, прырабіўшы да яго драўляную асаду.Вітка.// Прыбудаваць да чаго‑н. (якое‑н. памяшканне). [Бацька] да сяней прырабіў трысценак з адным акном, паставіў печ.Гурскі.Жыў Герасім у той жа маленькай варывеньцы. Толькі прырабіў да яе за гэты час дашчаную прыбудоўку з акенцам.Якімовіч.
2. Зарабіць у дадатак да асноўнага заработку. Прырабіць на разгрузцы вагонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́шлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае ўдушша. Удушлівыя газы.// Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім. Удушлівае паветра. □ Ахуталі ўсе бастыёны Агонь і ўдушлівы дым.Бачыла.Па густым і ўдушлівым паху канапель Багдан адчуў, што падыходзіць да Гугелевага агарода.Кулакоўскі.//перан. Які гняце, прыгнятае. Час, калі Мікалай Шчакаціхін пераступіў парог Маскоўскага універсітэта, быў навальнічна ўдушлівы.Ліс.
2. Такі, як пры ўдушшы. Усю зіму ледзь не ўсе палітвязні мелі хранічную прастуду і ўдушлівы кашаль.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экзеку́цыя,
1. Цялеснае пакаранне. За дзесяткі гадоў службы фельдфебель добра набіў руку і на шпіцрутэнах, і на розгах. І таму чарговая экзекуцыя была для яго звычайнай справай.Якімовіч.
2.Уст. Выкананне судовага ці адміністрацыйнага прыгавору (пакаранне смерцю і пад.). Гродзенскі губернатар робіць экзекуцыі, пасылае на падаўленне хвалявання войскі і размяшчае іх па дварах за кошт галодных і раздзетых сялян.Лушчыцкі.
3. У міжнародным праве — прымяненне карных мер адной дзяржавы ў адносінах да другой.
[Ад лац. exsecutio — выкананне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Éhref -, -n
1) го́нар
2) паша́на;
auf ~! сло́ва го́нару!;
damít kann mann kéine ~ éinlegen гэ́та не ро́біць го́нару;
die létzte ~ erwéisen* адда́ць апо́шні доўг;
er fühlte sich in séiner ~ gekränkt яго́ го́нар задзе́ты
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Аплаві́тна ’багата’, у выразе сытна і аплавітна (КТС). Польск.obfity < ст.-польск.opłwity ’багаты, шчодры’. Параўн. серб.-харв.о̀плавити ’заліць, затапіць, навадніць’. Пэўна, ад значэння такога тыпу — *оплавитный ’такі, што залівае, навадняе, робіць, што ўсяго ў дастатку’. Параўн. укр.опливати ’мець у дастатку’. Цікава, што ў старабеларускай і стараўкраінскай мовах ужывалася запазычанае з старапольскай ужо трансфармаванае обфитый, обфитость, обфитовать (Бярында, 147). Для тлумачэння семантыкі трэба ўлічваць яшчэ рус.дыял.оплавить сноп ’абмалаціць’, тое ж, што і обить сноп (Даль), ад чаго обилие ’багацце’ пры чэш.obilí ’збожжа’. Для этымалогіі польскага слова гл. Брукнер, 370.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ато́р ’вузкі загон, узараны ўроскідку, пры другім поўным загоне’, ’частка загона, узараная асобна’ (Сцяшк., Сцяц., Лекс. Палесся, 51, 54 з картай). У блізкіх значэннях зафіксавана на ўсходнім Палессі атора, аторка (Лекс. Палесся, 54), аторак, аторыч (Выг. дыс.). Утворана, магчыма, як аддзеяслоўны назоўнік ад дзеяслова *атараць з коранем *or‑ і прэфіксам *ot‑, Лекс. Палесся, 54; параўн. адор, адорак ’вузкая градка бульбы’ (Шчарб.), якія маюць адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах. Параўн., аднак, літ.atarà, ãtaras ’канец нівы, папярочная баразна’, лат.atara ’тс’, atar̂t ’паварочваць плуг’, што робіць магчымым таксама запазычанне з балтыйскай на гродзенска-палескім арэале.