бел. актрыса, рэжысёр т-ра і радыё. Засл.работнік культуры Беларусі (1985). Скончыла Бел. студыю пры Цэнтр.тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). Працавала ў Т-ры юнага гледача БССР (1937—41). Дыктар на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь», у Брэсцкім і Гомельскім абл.драм. т-рах. У 1967—86 гал. рэжысёр літ.-драм. вяшчання Бел.рэсп. радыё. Ажыццявіла больш за 200 радыёпастановак, пераважна твораў бел. пісьменнікаў (у большасці была і аўтарам інсцэніровак). Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за радыёпастаноўкі «Хамуціус» паводле А.Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я.Коласа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОМ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 20.12.1951, в. Сямурадцы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва. Засл. работнік культ. Беларусі (1986). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча (1971), Мінскі ін-т культуры (1986). З 1982 арганізатар і маст. кіраўнік фалькл. ансамбля «Крупіцкія музыкі». Збірае для патрэб калектыву бел.нар.муз. інструменты (валодае ігрой на гармоніку, дудцы, жалейцы, дудзе, акарыне і інш.), робіць фаназапісы ўзораў фалькл. песеннай і інстр. творчасці, аранжыроўкі найгрышаў, папаўняе рэпертуар творамі кампазітараў 18—19 ст. (М.К.Агінскі, М.Ельскі, В.Казлоўскі, А.Абрамовіч і інш.). Прэмія 1996 у галіне нар. творчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́ШЫН (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 8.6.1918, в. Кукшавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н., праф. (1973). Засл.работнік вышэйшай школы БССР (1976). Скончыў Алма-Ацінскі пед.ін-т (1947). У 1938—46 у Сав. Арміі, у 1950—94 у БДУ выкладчык, дэкан, прарэктар. Аўтар прац па гісторыі Кастр. рэвалюцыі «Вялікі Кастрычнік у Мінску» (1957), «Барацьба бальшавікоў Беларусі супраць карнілаўшчыны» (1962), «Кастрычнік у Беларусі» (разам з І.М.Ігнаценкам, 1967), «Бальшавікі Беларусі і Заходняга фронту ў барацьбе за ажыццяўленне ленінскага Дэкрэта аб міры» (1972). Адзін з аўтараў працы «Перамога Савецкай улады ў Беларусі» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ПАЎ (Анварбек Закіравіч) (н. 28.8.1927, г. Петрапаўлаўск, Казахстан),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Д-рс.-г.н. (1977), праф. (1978). Засл.работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1951). З 1955 у БСГА (у 1962—67 і ў 1977—83 прарэктар, з 1967 заг. кафедры). Навук. працы па генетыцы і селекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале).
Тв.:
Биология цветения, опыления и оплодотворения видов пшеницы. Горки, 1971 (у сааўт.);
Біятыповы састаў сартоў пшаніцы і іх генетычныя формулы (разам з І.К.Копцікам) // Весці Акадэміі аграрных навук Беларусі. 1995. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНЦЮ́К (Анатоль Сяргеевіч) (н. 5.4.1932, в. Марынаўка Мікалаеўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне эмбрыялогіі і гісталогіі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1975). Засл.работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955) і працуе ў ім (у 1971—97 заг. кафедры). Навук. працы па эмбрыянальным марфагенезе органаў і рэгулюючых сістэм (нерв., эндакрыннай, імуннай), матэм. аналізе арганізацыі біял. сістэм, эмбрыянальным развіцці кітападобных, эксперым. марфалогіі і транспланталогіі.
Тв.:
Информационный анализ в морфологических исследованиях. Мн., 1981 (разам з Л.А.Леанцюк, А.І.Сыкала);
Возрастная гистология. Ч. 1—5. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЛО́ВІЧ (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 28.7.1961, г. Гродна),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка, вагавая катэгорыя больш за 110 кг). Засл. майстар спорту СССР (1988). Засл.работнікфіз. культуры і спорту Беларусі (1992). Скончыў Гродзенскі ун-т (1983). З 1997 трэнер абл. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і XXV (1992, г. Барселона, Іспанія) Алімп. гульняў. Чэмпіён (1987, г. Острава, Чэхаславакія; 1989, Афіны; 1991, г. Донаўэшынген, Германія; 1994, г. Стамбул, Турцыя) і сярэбраны прызёр (1983, Масква) чэмпіянатаў свету. Чэмпіён Еўропы (1989—90). Чэмпіён СССР (1983, 1989, 1991—92). 12-разовы рэкардсмен свету (1983—84, 1987, 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШКІН (Сяргей Міхайлавіч) (12.9.1909, г.п. Гусь-Жалезны Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 14.5.1993),
дзяржаўны і гасп. дзеяч БССР. Засл.работнік прам-сці Беларусі (1974). Скончыў Маскоўскі ін-тс.-г. машынабудавання (1935). У 1924—30 працаваў на Люберацкім з-дзе с.-г. машын, з 1934 на Горкаўскім аўтазаводзе. З 1955 дырэктар Мінскага аўтазавода, з 1959 нач. упраўлення машына- і станкабудавання Саўнаргаса БССР, з 1962 нам. старшыні, з 1963 старшыня Саўнаргаса БССР, у 1965—74 нам. старшыні Савета Міністраў БССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР 5—8-га скл.Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́РСКІ (Іван Міхайлавіч) (н. 7.7.1944, в. Вярбіцы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. хімік-неарганік. Канд.хім.н. (1975), праф. (1990). Засл.работнікнар. адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1987 рэктар). Навук. працы па электрахіміі, газавай электронаграфіі, мікрахвалевай спектраскапіі. Распрацаваў і ўкараніў тэхналогію ачышчэння прамысл. сцёкавых вод гальванічных вытв-сцей. Аўтар першага на бел. мове падручніка для вышэйшай школы «Асновы агульнай хіміі» (1995, з Г.І.Новікавым).
Тв.:
Физические методы исследования в неорганической химии М., 1988 (разам з Г.І.Новікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖМО́ЙДЗЯК (Расціслаў Афанасьевіч) (н. 24.12.1936, в. Яжона Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. географ, картограф. Праф. (1989). Засл.работнікнар. адукацыі Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1959). З 1961 у БДУ (з 1980 заг. кафедры геадэзіі і картаграфіі, з 1983 дэкан геагр. ф-та, з 1992 навук. кіраўнік Лабараторыі комплекснага картаграфавання БДУ). Навук. працы па тапаграфіі і картаграфіі, картаграфаванні с.-г. вытворчасці і насельніцтва, старшыня рэдкалегіі «Атласа БССР» (1990).
Тв.:
Экономическая картография. Мн., 1973 (разам з В.Я.Крышчановічам);
Полевая практика по топографии с основами геодезии. Мн., 1987 (разам з Б.А.Мядзведзевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАЧЫ́ЦКІ (Фёдар Уладзіміравіч) (н. 6.9.1936, в. Баяры Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі і эканомікі сельскай гаспадаркі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Засл.работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1983). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1962). У 1969—94 нам., першы нам. міністра сельскай гаспадаркі, нам. старшыні Дзяржплана, першы нам. старшыні Дзяржаграпрама, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Навук. працы па кормавытворчасці, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі, племягадоўлі, эканоміцы і арганізацыі с.-г. вытворчасці.
Ф.У.Мірачыцкі.
Тв.:
Сельское хозяйство Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.);
Пути развития кормопроизводства // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1982. № 4.