АПАНАСО́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 6.11.1951, в. Стахава Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і сістэмнага аналізу. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1973), дзе і працуе (з 1994 заг. кафедры), адначасова з 1996 дэкан Міжнар. вышэйшай школы бізнесу і менеджменту тэхналогій. Навук. працы па пытаннях мадэліравання складаных працэсаў і сістэм, метадах і сродках аналізу і стат. апрацоўкі даных. Распрацаваў дыскрэтна-падзейны падыход да пабудовы дынамічных мадэлей стахастычных працэсаў і сістэм. Стварыў алгарытмы і праграмныя сродкі мадэліравання і аналізу выпадковых працэсаў у складаных фіз. і біял. сістэмах.
Тв.:
Цифровое моделирование стохастических систем. Мн., 1986 (разам з А.М.Ціханенкам);
Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте. Мн., 1988 (разам з А.А.Калядой, А.Ф.Чарняўскім).
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1969). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1949). З 1954 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (Мінск; з 1954 заг. лабараторыі, у 1962—72 і 1975—87 нам. дырэктара, у 1972—75 дырэктар). Навук. працы па абгрунтаванні аптымальных параметраў трактароў і с.-г. машын, распрацоўцы праблемы абгрунтавання энергет. сродкаў і механізацыі меліярацыйных работ, па пытаннях устойлівага руху і энерганасычанасці глебаапрацоўчых прылад.
Тв.:
Скоростные энергонасыщенные тракторы. Мн., 1979 (разам з М.С.Крынко, Я.С.Мельнікавым);
Перспективные мобильные энергетические средства (МЭС) для сельскохозяйственного производства. Мн., 1982 (у сааўт.);
Эффективность эксплуатации МТП. Мн., 1984 (разам з Я.Л.Бейдэрманам, М.А.Кірсісам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМ Аляксей Харытонавіч (22.11.1914, в. Сінтухінка Ханкайскага р-на Прыморскага краю, Расія — 9.6.1992),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. механікі і педагог. Д-ртэхн.н., праф. (1967). Засл. машынабудаўнік Беларусі (1980). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1980). З 1953 у БПІ (з 1963 заг. кафедры, у 1968—78 дэкан ф-та). Навук. працы па рэалогіі вязкапластычных і інш. няньютанаўскіх сістэм, даследаванні стацыянарнага цячэння вязкапластычнага торфу ў механізмах тарфяных машын, пытаннях методыкі выкладання тэарэт. механікі пры падрыхтоўцы інжынераў машынабуд. профілю.
Тв.:
Стационарное течение вязкопластичного торфа в различных устройствах торфяных машин. Мн., 1966;
Лекции по реологии в Международной школе реологов. Мн., 1975;
Место теоретической механики в системе подготовки инженеров автотракторной специальности (разам з Н.П.Імашавай) // Сб. науч.-метод. материалов. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮ́НЯ Уладзімір Леанідавіч (н. 24.5.1953, в. Вялікія Якетаны Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2000), праф. (2001). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1975). З 1979 у БДУ (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па метадалогіі эканам. даследаванняў, пытаннях трансфармацыі эканам. сістэмы ва ўмовах глабалізацыі сусв. эканомікі, сац.-эканам. пераўтварэнняў у агр. сектары эканомікі. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ «Асновы эканамічнай тэорыі» (ч. 1—3; 1995—97), «Эканамічная тэорыя» (2001) і інш.
Тв.:
Влияние научно-технического прогресса на преобразование материальной основы сельскохозяйственного производства. Мн., 1984;
Экономические проблемы взаимодействия обобществления производства и отношений собственности. Мн., 1985 (у сааўт.);
Обобществление сельскохозяйственного производства и развитие социально-экономических факторов труда. Мн., 1991 (у сааўт.);
Агропромышленный комплекс в условиях переходной экономики. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛПІКАЎ Мікалай Васілевіч (1888, Пензенская вобл., Расія — 28.2.1964),
расійскі і бел. вучоны ў галіне мед. і вет.навук.Д-рмед. і вет.н., праф. (1942). Скончыў Казанскі вет.ін-т (1915), мед.ф-т Юр’еўскага ун-та (1917). З 1920 у Саратаўскім ун-це, адначасова выкладчык Казанскага ун-та. У 1924—27 дырэктар Архангельскага палярнага хіміка-бактэрыял. ін-та. З 1928 у БДУ (заснаваў і ўзначаліў кафедру паталаг. фізіялогіі). З 1935 у Крымскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях імуналогіі, тэрапіі эксперым. пухлін і прамянёвай хваробы і інш.
Літ.:
Кривчик А.А., Шишко Е.И. Научная деятельность основателя кафедры патологической физиологии медфака БГУ профессора Н.И.Колпикова: (К 80-летию со дня рождения) // Отчетная науч. конф. Минск. мед. ин-та. Мн., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎЧУ́К Міхаіл Іванавіч (н. 14.7.1956, в. Малыя Зводы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1977). З 1982 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні эл.-магн. структуры нуклонаў і дэйтрона, фотанараджэнні π-мезонаў на нуклонах, інш.пытанняхэл.-магн. ўзаемадзеяння адронаў. Прапанаваў новыя метады вымярэння эл.-магн. палярызавальнасці нейтрына, што дало магчымасць эксперыментальна атрымаць больш дакладныя значэнні некаторых структурных пастаянных нейтрона.
Тв.:
On approaches to measure the electromagnetic polarizabilities of the neutron (разам з Ф.Вісманам, М.Шумахерам) // Eur. Phys. Journ. 1998. Vol. Al, № 2;
Deuteron Compton scattering below pion photoproduction threshold (разам 3 А.І.Львовым) // Nucl. Phys. 2000. Vol. A 674, № 3—4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЮБА́РАЎ Аляксей Яфімавіч (14.3.1890, в. Белікі Віцебскага р-на — 6.4.1978),
бел. вучоны ў галіне пладаводства і селекцыі; заснавальнік навук. школы селекцыі пладовых культур. Д-рс.-г.н. (1966), праф. (1967). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1924). З 1925 дырэктар Бел. аддзялення Усерас. ін-та раслінаводства. Працаваў у БСГА, у 1935—41 у батанічным садзе АН Беларусі (у 1940—41 дырэктар). Навук. працы па пытаннях селекцыі і інтрадукцыі пладовых культур. Пад яго кіраўніцтвам упершыню (1932) праведзена народна-сартавое раянаванне і арганізавана сетка дзярж. пладовых гадавальнікаў. Аўтар 37 сартоў пладовых культур.
Тв.:
Сучасныя задачы навуковага садоўніцтва // Сялянская і лясная гаспадарка. 1930. Кн. 9. № 1;
Новое районирование плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. Мн., 1962 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРША́ЎСКІ ДАГАВО́Р 1955аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж Албаніяй, Балгарыяй, Венгрыяй, Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай (ГДР), Польшчай, Румыніяй, Чэхаславакіяй і СССР,
падпісаны 14.5.1955 у Варшаве на нарадзе кіраўнікоў урадаў еўрап.сацыяліст. краін. Набыў сілу 5.6.1955. Тэрмін дзеяння — 20 гадоў, у 1975 працягнуты на 10 гадоў, у 1985 на 20 гадоў. Аформіў ва ўмовах «халоднай вайны» ў процівагу Арганізацыі паўночнаатлантычнага дагавору (НАТО) пасля ўступлення туды ФРГ (9.5.1955) Арг-цыю Варшаўскага дагавора (АВД) — ваен.-паліт. саюз сацыяліст. дзяржаў Еўропы на чале з СССР. Дагавор абавязваў бакі да кансультацый па ўсіх важных пытанняхміжнар. палітыкі, да ўзаемнай ваен. дапамогі ў выпадку ўзбр. нападу ў Еўропе на адну ці некалькі дзяржаў-удзельніц, да падпарадкавання ўзбр. сіл агульнаму камандаванню і інш. Вышэйшы паліт. кіраўнічы орган — Паліт. кансультатыўны к-т (ПКК) прадстаўнікоў урадаў, у 1976 створаны дапаможныя органы з рэзідэнцыяй у Маскве — Аб’яднаны сакратарыят і К-т міністраў замежных спраў (распрацоўваў рэкамендацыі па знешнепаліт. пытаннях). Ваен. кіраўніцтва ажыццяўляла Аб’яднанае камандаванне ўзбр. сіл з рэзідэнцыяй у Маскве; камандуючыя — І.С.Конеў (1955—60), А.А.Грэчка (1960—67), І.І.Якубоўскі (1967—76), В.Г.Кулікоў (1977—91). У 1969 створаны таксама Ваен. савет і К-т міністраў абароны. СССР заключыў дагаворы аб размяшчэнні сваіх войск з Польшчай (1956), ГДР (1957), Румыніяй (1957), Венгрыяй (1957) і Чэхаславакіяй (1968). Войскі краін-удзельніц Варшаўскага дагавора ўводзіліся з мэтай прадухілення змены дзярж. ладу ў Венгрыі (1956), Чэхаславакіі (1968, у адпаведнасці з т.зв. «дактрынай Брэжнева»). У 1968 з Варшаўскага дагавору афіцыйна выйшла Албанія (фактычна з 1962), пасля аб’яднання Германіі (1990) — ГДР. У 1987 прынята абарончая ваен. дактрына. Пасля паліт. змен 1989—90 у Цэнтр., Усх. і Паўд.-Усх. Еўропе ў лют. 1990 скасаваны ваен. органы АВД. 1.7.1991 у Празе прадстаўнікі Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Румыніі, СССР і Чэхаславакіі падпісалі пратакол аб спыненні дзейнасці Варшаўскага дагавора 1955.
Літ.:
Варшавский Договор и НАТО: соотношение стл в Европе. М., 1989;
Варшавский Договор: история и современность. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВА́ЦЦАЦЬ ПЕ́РШЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 10—13.2.1954 у Мінску. Прысутнічала 745 дэлегатаў з рашаючым і 68 з дарадчым голасам ад 130 026 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦККПБ (М.С.Патолічаў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.Я.Сядых); выбары кіруючых органаў КПБ. З’езд падвёў вынікі выканання планаў эканам. і культ. развіцця БССР за 3 гады пяцігодкі, адзначыў поспехі і прааналізаваў недахопы. Абавязаў парт. органы накіраваць усе сілы на датэрміновае выкананне плана 5-й пяцігодкі, ажыццявіць рашэнні вераснёўскага (1953) пленума ЦККПСС па пытаннях сельскай гаспадаркі. Выбраў ЦККПБ у складзе 125 чл. і 74 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 35 чл.
Літ.:
Патолічаў М.С. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXI з’езду КПБ. Мн., 1954;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 4. 1945—1955. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЕ́Р (Ampere) Андрэ Мары (22.1.1775, г. Ліён, Францыя — 10.6.1836),
французскі фізік і матэматык, адзін з заснавальнікаў класічнай электрадынамікі. Чл. Парыжскай (1814), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай (1830) і інш.АН. Атрымаў дамашнюю адукацыю. З 1805 у Політэхн. школе ў Парыжы (з 1809 праф.), з 1824 праф. Калеж дэ Франс. Сфармуляваў правіла для вызначэння напрамку адхілення магн. стрэлкі токам (правіла Ампера); адкрыў законы ўзаемадзеяння эл. токаў і эл. току з магн. полем (гл.Ампера закон). Пабудаваў тэорыю магнетызму, у аснове якой ляжыць гіпотэза пра кругавыя эл. токі, эквівалентныя плоскім элементарным магнітам. Аўтар прац па тэорыі імавернасцяў, па дастасаванні варыяцыйнага вылічэння да задач механікі, па пытанняхматэм. аналізу. Вынайшаў камутатар і эл.-магн. тэлеграф.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времён до начала XX в.). М., 1989. С. 313—324.