Абл. Сагнуўшыся. [Даніла] ля сваіх варот прыпыніў каня, узваліў на плечы пень і нагінкам панёс яго ў двор.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чашападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд, форму чашы. [Белыя будынкі] вольна раскінуліся ў чашападобнай лагчынцы, што пачыналася адразу ля падножжа царквы.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАРО́З Уладзімір Вікенцьевіч (н. 11.6.1953, г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэт, кінадраматург. Скончыў БПІ (1975), Літ.ін-т імя Горкага (1983). Працаваў у ін-це «Мінскпраект», з 1988 на кінастудыі «Летапіс» «Беларусьфільма». З 1998 у час. «Бярозка». Друкуецца з 1978. У зб-ках «Голас», «Рэй» (абодва 1993) лірычны роздум пра бел. шлях, любоў да роднага краю, тэма кахання. Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў пра гісторыю і культуру Беларусі «Кірыла Тураўскі» (1990), «Іван Насовіч» (1991), «Леў Сапега, канцлер», «Рэха збройнага чыну» (абодва 1992), «Браты Ермаловічы», «Успамін пра Міколу Равенскага» (абодва 1993, за апошні Дзярж. прэмія Беларусі 1994), «За брамай забытых мелодый», «Крыж ля дарогі» (абодва 1994), «Сымон Будны. Паэма» (1995), «Крэва» (1996), «Зорка Афанасія» (1997), «Згадкі страчанага раю» (1998) і інш. Адзін з укладальнікаў і аўтараў кн. «Памяць. Івацэвіцкі раён» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́СКІ Георгій Рыгоравіч (21.1.1903, г. Гомель — 19.6.1987),
расійскі мастак. Нар.маст. Расіі (1965). Правадз.чл.АМСССР (1958). Вучыўся ў Гомельскай студыі імя М.Урубеля (1919—21), Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях і Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1921—30). Зазнаў уплыў А.Дайнекі. У пейзажах імкнуўся перадаць рытм сучаснага жыцця праз яркае каларыстычнае вырашэнне ў спалучэнні з абагульненасцю кампазіцыі. Сярод твораў: «Беларускі пейзаж» (1947), «Верхняя Волга» (1949), «Вясёлка», «Ля берагоў Далёкага Усходу», «Порт Адэса» (цеплаход «Расія»), «Пейзаж з маяком» (усе 1950), «Падмаскоўная зіма» (1951), «Рыбінскае мора» (1953—54), «Парусны спорт. Пестава» (1954), «Падмаскоўе. Люты», «Падмаскоўная ракада» (абодва 1957), «Азёрны край» (1958), «Над снягамі», «Калгас «Загор’е» (абодва 1959—60), «Каля магілы сябра» (1963—64), трыпціха «На Поўначы» (1957). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАШКЕ́ВІЧ Ануфрый (1793, г. Шчучын Гродзенскай вобл. — 7.12.1863),
польскі і бел.паэт. Скончыў пав. школу ў Шчучыне, Віленскі і Варшаўскі ун-ты. Канд. (1816), магістр (1821) філасофіі. У 1822—24 працаваў у архіве Радзівілаў у Вільні. Адзін з заснавальнікаў т-вафіламатаў, распрацаваў структуру арг-цыі «прамяністых». Сасланы ў Маскву (працаваў бібліятэкарам ва ун-це, 1825—31), Табольск (1832—60). У 1860 вярнуўся ў Вільню. Пісаў па-польску. У час. «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік», 1817) змяшчаў сентыментальныя вершы і гіст. думы ў духу рамантызму («Вёска», «Беспадстаўная скарга», «Роздум ля развалін замка Гедзіміна» і інш.). Аўтар вершаванай фалькл.-этнагр. замалёўкі «Ідылія Купала», засн. на бел.нар. вераваннях і абрадах. Збіраў матэрыялы т-ва філаматаў (выдадзены як архіў філаматаў у 1913—34 і ў 1973). Сябраваў з Я.Чачотам, падтрымліваў сувязі з А.Міцкевічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 22.8.1923, Мінск),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Бел.тэатр.ін-т (1949). З 1950 у Рэсп. Доме нар. творчасці, у 1956—87 рэжысёр на Рэсп. студыі тэлебачання (у 1959—81 гал. рэжысёр). Сярод работ: тэлеспектаклі «Свой хлеб» Л.Арцішчава (1959), «Слова пра паэта» (1960) і «Ля сіняй бухты» (1976) Б.Бур’яна, «У хоры» Г.Леберэхта (1960), «Выпадковыя сустрэчы» Р.Назарава (1961), «4-1 = 4» А.Браілоўскага і Бур’яна (1963), «Толькі б кахаць» Р.Раманава (1966), «Машэка» Е.Міровіча (1984), «На вастрыі» К.Крапівы (1986); тэлефільмы: дакумент. «Знаёмцеся, Беларусь» (1967), «Біяграфія маёй рэспублікі» (1968, 5-я серыя), маст. «Мы — хлопцы жывучыя» (1974). Стварыў шэраг тэлеперадач з цыкла «Творчыя партрэты» пра дзеячаў тэатр. і выяўл. мастацтва Беларусі, муз. перадач «Блакітны агеньчык», рэпартажаў, трансляцый грамадска-паліт. падзей у краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРУНЧУ́К Віктар Пятровіч (н. 7.12.1949, в. Сялец Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1976). З 1977 працаваў у «Сельской газете», з 1981 на Бел. тэлебачанні, з 1983 у час. «Полымя». У 1990—98 нам. старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1998 нам.гал. рэдактара час. «Всемирная литература», з 1999 гал. рэдактар час. «Корвет». З 2001 нач. упраўлення інфармацыі Беларусбанка. Друкуецца з 1977. Аўтар апавяданняў, аповесцей «Трэці сын» (1983), «Сяргей Сяргеевіч» (1985) на тэмы сучаснага жыцця. Раман «Жывеш толькі раз» (1988) пра вясковыя праблемы. Аповесць «Банальны дэтэктыў» (1989), раман «З крыві і плоці» (1990) пра няпростую працу міліцыі. Распрацоўвае маральна-этычныя і сац. праблемы.
Тв.:
Страсці. Мн., 1983;
Недзе баліць ля сэрца. Мн., 1986;
З плоці і крыві: Аповесць, раман, апавяданні. Мн., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНЬКО́ Георгій Георгіевіч (н. 1.7.1936, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дзіцячай неўралогіі; заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых неўролагаў Беларусі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Гал. дзіцячы неўролаг Беларусі (1970—2002). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1965 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1973 нам. дырэктара па навук. рабоце). З 1980 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1987—99 прарэктар па лячэбнай рабоце). У 1997—2002 старшыня вучонага мед. савета Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па гіперкінезах, эпілепсіі; стварыў (з А.У.Руцкім) новы кірунак у дзіцячай неўралогіі і артапедыі па спалучаных і ўзаемазвязаных пашкоджаннях.
Тв.:
Генерализованный тик (болезнь Жиль де ля Туретта) у детей и подростков. Мн., 1979;
Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт);
Эпилепсия у детей: классификация, диагностика, лечение. Мн., 1997.