мы́сленне і мышле́нне, ‑я, н.
1. Працэс адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці ва ўяўленнях, паняццях, суджэннях і г. д.; здольнасць мысліць, разважаць. Абстрактнае мысленне. Мастацкае мысленне. Навуковае мысленне.
2. Дзеянне паводле дзеясл. мысліць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паля́рнасць, ‑і, ж.
1. Спец. Здольнасць некаторых рэчаў праяўляць пэўныя ўласцівасці ў некаторых пунктах (полюсах) сваёй паверхні з большай інтэнсіўнасцю, чым у іншых.
2. Спец. Валоданне двума процілеглымі полюсамі.
3. перан. Процілегласць. Палярнасць думак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
chłonność
ж.
1. хім., фіз. паглынальнасць; здольнасць паглынаць (умяшчаць);
2. перан. успрымальнасць;
chłonność rynku — ёмістасць рынку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
каларату́ра
(іт. coloratura)
упрыгожванне вакальнай мелодыі хуткімі, тэхнічна цяжкімі пасажамі, трэлямі, руладамі; здольнасць голасу выконваць іх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
капацыта́цыя
(ад лац. capacitas = здольнасць)
набыццё сперматазоідамі млекакормячых здольнасці да пранікнення праз яйцавую абалонку ў яйцо.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кліва́ж
(фр. clivage)
здольнасць горных парод расшчапляцца пад уплывам ціску на тонкія пласціны незалежна ад слаістасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэатрапі́зм
(ад гр. rheos = цячэнне, паток + трапізм)
здольнасць некаторых раслін набываць пэўнае становішча адносна цячэння вады.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрмапла́сты
(ад тэрма- + -пласт)
пластмасы, якія пасля фармавання вырабаў захоўваюць здольнасць да паўторнай перапрацоўкі (параўн. рэактапласты).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БІЯЛАКА́ЦЫЯ (ад бія... + лакацыя),
здольнасць жывёл вызначаць становішча якога-н. аб’екта ў адносінах да самога сябе (напрамак, адлегласць) або ўласнае месцазнаходжанне ў прасторы (біяарыентацыя). Ажыццяўляецца з дапамогай успрымання вонкавых уздзеянняў (сігналаў) паверхняй цела або спец. органамі пачуццяў (зроку, дотыку, нюху, слыху, раўнавагі і інш.). Большасці жывёл уласціва прамая (пасіўная) біялакацыя, некаторым — эхалакацыя рэхалакацыя. Біялакацыя — адзін са спосабаў арыентацыі жывёл і біякамунікацыі, развіты ў кажаноў, дэльфінаў, некаторых птушак, землярыек і інш. жывёл. Дзякуючы біялакацыі кіты, напр., адшукваюць вял. колькасць планктону, дэльфіны лацыруюць пароды рыб на адлегласці да 3 км. Гл. таксама Біяакустыка.
т. 3, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГАЦЯЁМІСТАСЦЬ ГЛЕ́БЫ,
здольнасць глебы паглынаць і затрымліваць вільгаць. Вызначаецца ў працэнтах ад аб’ёму або ад масы сухой глебы. Залежыць ад грануламетрычнага саставу і структуры глебы, колькасці ў ёй гумусу. Найб. вільгацяёмістыя чарназёмы і балотныя глебы. Адрозніваюць поўную, капілярную, палявую, максімальную адсарбцыйную, або гіграскапічную, і інш. віды вільгацяёмістасці глебы. Для с.-г. вытв-сці найб. значэнне мае палявая вільгацяёмістасць глебы, якая вызначае макс. велічыню запасу карыснай для раслін глебавай вільгаці. Па яе велічыні вызначаюць аптымальныя нормы палівання с.-г. і інш. культур. Гл. таксама Вільготнасць глебы, Водны рэжым глебы.
т. 4, с. 170
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)