запо́зненасць, ‑і, ж.

Затрымка, спазненне. Запозненасць у скліканні сходу атрымалася ад таго, што доўга не ўдавалася адшукаць .. хаты. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злапа́мятны, ‑ая, ‑ае.

Які доўга помніць крыўду, не даруе крыўды, абразы. Адам не злапамятны — для ўсіх стараецца аднолькава. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагалада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Доўга, многа пагаладаць. Бацькі загінулі ў блакаду. Нагаладалася і нагаравалася [Тося] па чужых кутках. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Моцна або доўга пахвалявацца. — Нахвалявалася — страхі — .. [Ірына] сказала гэта прыцішаным голасам, шчыра і даверліва. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папастрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. каго. Пастрыгчы ўсіх, многіх.

2. каго-што і чаго. Стрыгчы доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Поўзаць некаторы час. Доўга прыйшлося.. [хлопцам] папоўзаць, пакуль знайшлі невялікі, гладкі, крыху сплюшчаны камень. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачака́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, чаго чакаюць (звычайна доўга). Смоўж паўзе — пачаканку вязе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уваччу́, прысл.

У вачах. Уваччу забліскалі іскаркі смяшлівасці і хітрасці. Колас. Гаварылі доўга. У Рудзянкі аж цямнела ўваччу. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Здуду́ліцца ’скурчыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. тул. издудо́лить ’высмактаць, змучыць’, славац. zdudliť ’скурчыць’, zdúdliť sa, zdudliť sa ’скурчыцца’. Параўн. рус. дыял. дудо́лить(ся) ’піць, ссаць многа, доўга’, славац. dudlať ’выдаваць гукі булькання’, ’мармытаць’, рус. смал. дудо́ля ’дзіця, што яшчэ ссе’. Насуперак Фасмеру (1, 550) звязана, відаць, з дуда (гл.) (якое ў дыялектах мае значэнне ’соска’ (кур.) звязана з рус. дыял. дудитьдоўга і многа смактаць’), з суф. ‑уля/уль (Сцяцко, Афікс. наз., 67) ад дзеяслова ўтвараецца назоўнік *дуд‑уля/*дуд‑уль, на базе гэтага дзеяслоў *дудуліць, адкуль з прэфіксам з‑ (< jьz‑) *здудуліць ’выссаць’ > ’зрабіць скурчаным’, адкуль здудуліцца ’скурчыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАЛА́ПС (лац. collapsus аслабелы, знясілены) у медыцыне, вострая сасудзістая недастатковасць. Характарызуецца зніжэннем сасудзістага тонусу і аб’ёму цыркулюючай крыві. Пры гэтым памяншаецца прыток вянознай крыві да сэрца, зніжаецца сардэчны выкід, паніжаецца артэрыяльны і вянозны ціск, парушаецца перфузія тканак і абмен рэчываў, узнікае гіпаксія галаўнога мозга, прыгнечваюцца жыццёва важныя функцыі. Прычыны ўзнікнення К.: уздзеянне інфекц., таксічных, фіз., алергічных і інш. фактараў на сасудзістую сценку, сасударухальны цэнтр, сасудзістыя рэцэптары, памяншэнне масы цыркулюючай крыві (напр., пры вял. страце крыві і плазмы), глыбокі наркоз, недастатковасць наднырачнікаў, хваробы сэрца (інфаркт міякарда, парушэнне сардэчнага рытму і інш.), тромбаэмбалія лёгачных артэрый, хуткі пераход з гарыз. становішча ў верт., доўгі пасцельны рэжым, калі чалавек доўга стаіць і інш. Прыкметы: раптоўная слабасць, бледнасць скуры і слізістых абалонак, халодны пот, прыгнечаны, затарможаны стан, часты пульс, галавакружэнне; прытомнасць звычайна не траціцца (гэтым К. адрозніваецца ад непрытомнасці). Лячэнне: аксігенатэрапія, лякарствы для стымулявання кровазвароту і дыхання.

М.​А.​Скеп’ян.

т. 7, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)