адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1919—40. Утвораны 6.2.1919 у складзе Мінскай губ. Цэнтр — г.Баранавічы. Пл. 3497 км², нас. 124,2 тыс.чал. (1922). Уключаў 6 валасцей (Востраўская, Гарадзішчанская, Дараўская, Крывошынская, Навамышская, Сталовіцкая), у 1920 увайшлі яшчэ 4 воласці (Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Чэрніхаўская, Ястрамбельская). З сак. 1921 у складзе Польшчы ў Навагрудскім ваяв., падзяляўся на гміны (б. воласці). З ліст. 1939 Баранавіцкі павет у складзе БССР, са снеж. ў Баранавіцкай вобласці, дзе ў студз. 1940 на тэр. паветаў утвораны раёны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСЯНКО́Ў (Пётр Харытонавіч) (26.11.1908, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобласці — 20.6.1969),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, баёў ва Усх. Прусіі, Германіі. Вызначыўся ў баі каля г. Добеле (Латвія) у 1944: экіпаж танка, у складзе якога Басянкоў быў механікам-вадзіцелем, адбіў атаку 8 танкаў праціўніка (4 з іх знішчыў). Калі танк загарэўся, жывым з экіпажа застаўся адзін Басянкоў, які не спыніў бою.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТРАКО́Ў (Міхаіл Рыгоравіч) (5.8.1922, в. Радуга Веткаўскага р-на Гомельскай вобласці — 16.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Майкопскае бранятанк. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 удзельнік баёў на Паўн. Каўказе, Кубані, Беларусі, у Літве, Усх. Прусіі. У ходзе баёў у Прыбалтыцы ў 1944 танк. рота пад камандаваннем ст. лейт. Батракова прарвала абарону ворага на правым беразе Нёмана каля Каўнаса, адбіла 4 контратакі праціўніка, знішчыла 14 танкаў. Загінуў у баі на тэр.Усх. Прусіі. У в. Радуга яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАПАДЗЕ́Л,
лінія на мясцовасці, якая падзяляе сумежныя басейны рэк, мораў, акіянаў і падземных вод. Ад водападзелу сцёк накіраваны ў процілеглыя бакі.
Найб. выразны водападзел у гарах, дзе звычайна супадае з грабянямі хрыбтоў. На раўнінах нярэдка пераходзіць у водападзельную прастору. Водападзел можа мяняцца. Адрозніваюць водападзелы: галоўны — паміж сумежнымі рачнымі сістэмамі (на тэр. Беларусі частка гал. водападзелу паміж рачнымі сістэмамі Балтыйскага і Чорнага мораў); бакавы — падзяляе басейны прытокаў ракі; галоўны (сусветны) Зямлі — паміж рэкамі Ціхаакіянска-Індыйскай і Атлантыка-Ледавітай пакатасцей вобласці вонкавага сцёку кантынентаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЗЕ́ЕЎ (Міхаіл Васілевіч) (22.11.1913, в. Гарадзецк Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобласці — 22.6.1979),
Герой Сав. Саюза (1942), ген.-маёр авіяцыі (1957). У Чырв. Арміі з 1932. Скончыў школу ваен. пілотаў (1934), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, удзельнік абароны Перакопа, вызвалення Каўказа, Новарасійска, Румыніі і Балгарыі. Вызначыўся пры абароне Севастопаля, дзе ў паветр. баях збіў 6 самалётаў праціўніка. За час вайны зрабіў 498 баявых вылетаў, правёў 141 паветр. бой, збіў 17 самалётаў праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́НІК (Антон) (1888, в. Кастрычніцкая Вілейскага р-на Мінскай вобласці — 1933?),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў тэхнал.ін-т у Харкаве, вучыўся ў Пецярбургскім політэхн. ін-це. Чл.Бел.сацыяліст. грамады. У 1918—19 старшыня Бел. рады ў Бабруйску, чл.Нар. сакратарыята Беларусі. У 1919—20 чл.Бел. вайсковай камісіі. У 1922 абраны паслом (дэпутатам) у сейм Польскай Рэспублікі ад Зах. Беларусі, уваходзіў у Бел. пасольскі клуб. На пач. 1930-х г. эмігрыраваў у БССР. Далейшы лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́НІКАЎ (Сцяпан Рыгоравіч) (27.7.1922, в. Акцябр Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці — 10.5.1983),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1973), праф. (1974). Засл. эканаміст Беларусі (1972). Скончыў Усесаюзны завочны ін-тсав. гандлю (1955). З 1951 у Мін-ве сельскай гаспадаркі БССР, з 1955 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Працы па бухгалтарскім уліку, рэвізіі і эканам. аналізе ў сельскай гаспадарцы: «Асновы бухгалтарскага ўліку» (2-е выд., 1970, разам з М.У.Дэмбінскім), «Аналіз прыбытку і ўзроўню рэнтабельнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў» (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭНО́БЛЬ (Grenoble),
горад на ПдУ Францыі ў Альпах, пры зліцці рэк Ізер і Драк. Адм. ц. дэпартамента Ізер і гал. горад гіст.вобласці Дафінэ. 154 тыс.ж., з прыгарадамі каля 400 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Электратэхн., хім., папяровая., харч.прам-сць, вытв-сць пальчатак. Каля Грэнобля буйныя ГЭС. Ун-т, ін-т ядзерных даследаванняў. Музеі Стэндаля (нарадзіўся ў Грэноблі), прыгожых мастацтваў. Арх. Помнікі 11—17 ст. Цэнтр альпінізму і зімовых відаў спорту. Месца правядзення Х зімовых Алімпійскіх гульняў (1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕААНТЫКЛІНА́ЛЬ (ад геа... + антыкліналь),
узняты ўчастак зямной кары ў межах геасінклінальнай вобласці (гл.Геасінклінальны пояс). Шыр. 50—150 км, даўж. да 2000 км. Бываюць геаантыкліналі унутр. і перыферыйныя. Унутраныя (інтэрніды) — цэнтр. зона геасінклінальнай сістэмы, абмежаваная прагінамі (напр., геаантыкліналь Вял. Каўказа). Характарызуюцца скарочанай магутнасцю асадкаў, пераважна кіслым саставам магматычных парод. Геаантыкліналі перыферыйныя (бордэрленд, кардыльера) — участкі краявых падняццяў, аддзеленыя ад геасінклінальнай сістэмы прагінам (напр., хрыбет Сьера-Невада на Пд Пірэнейскага п-ва аддзелены ад горнай сістэмы Атласа Міжземным м.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РНЫЯ ПАТО́КІ,
сукупнасці зорак, якія рухаюцца з аднолькавымі прасторавымі скарасцямі. Адрозніваюць вял. і малыя З.п. Супадзенне скарасцей руху паказвае на агульнасць паходжання зорак з дадзенага патоку.
Да малых З.п. адносяць некат. рассеяныя зорныя скопішчы, напр., Гіяды, частка зорак сузор’я Вял. Мядзведзіцы. Зоркі аднаго і таго ж патоку не ўтвараюць значных згушчэнняў, займаюць на небе вял.вобласці і выяўляюцца па агульнасці іх скарасцей. Наяўнасць вял. З.п. — вынік вярчэння Галактыкі і выкліканых ім заканамернасцей руху зорак і адлюстраванне яе спіральнай структуры.