грамадская арг-цыя. Створана ў 1988 пад назвай «Дзеці вайны 1941—45 гг.». З 1992 сучасная назва. Асн. задача — сац. абарона былых малалетніх вязняў, пацярпелых у гады 2-й сусв.вайны ў канцлагерах Германіі і інш. краін. Уваходзіць у Міжнародны Саюз былых малалетніх вязняў фашызму. Мае аддзяленні ў раёнах і абласцях Рэспублікі Беларусь. Аб’ядноўвае каля 25 тыс.чал. (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНІ́ (сапр.Дзянісаў) Віктар Мікалаевіч
(8.3.1893, Масква — 3.8.1946),
рускі графік, карыкатурыст. Засл. дз. маст. Расіі (1932). У 1910-я г. працаваў у гумарыстычных часопісах, з 1921 супрацоўнік газ. «Правда». Паліт. плакатам і карыкатурам Д. ўласціва сатыр.-жанравае вырашэнне тэмы, спалучэнне контурнага малюнка з заліўкай лакальнымі колеравымі плямамі (плакат «Антанта», 1919; малюнкі «На барацьбу з беспрытульнасцю», 1926, карыкатуры часоў Вял.Айч.вайны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Іосіф Несцеравіч) (6.10.1893, в. Віркаў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.10.1969),
генерал-лейтэнант войск сувязі (1942). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз.вайны 1918—21 на ўсх. фронце. З 1932 нач. аддзелаў сувязі ваен. акруг. Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну нач. войск сувязі Ленінградскага фронту. Да 1958 на адказных пасадах у Сав. Арміі, нач. Вышэйшых акад. курсаў сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧАРА́ВЫ (Віктар Дзмітрыевіч) (14.5.1898, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 12.2.1940),
Герой Сав. Саюза (1940). Удзельнік грамадз.вайны. Да 1939 на прафс. і сав. рабоце. У Чырв. Арміі з 1939, інструктар палітаддзела 8-й стралк. дывізіі, камісар батальёна, ст. палітрук. Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40. 12.2.1940 вызначыўся ў баі за населены пункт Кіркі-Муалаа. Асабістым прыкладам падняў байцоў у атаку, што вырашыла паспяховы зыход аперацыі. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апака́ліпсіс
(гр. apokalypsis = адкрыццё)
1) частка Бібліі, адна з кніг Новага запавету, якая змяшчае прароцтвы пра канец свету;
2) магчымая пагібель цывілізацыі і чалавецтва наогул у выніку ядзернай вайны, духоўнага падзення, знішчэння прыроднага асяроддзя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нонкамбата́нты
(фр. noncombattans)
асобы ў міжнародным праве, якія ў час вайны не ўваходзяць у склад узброеных сіл, або хоць і ўваходзяць (напр. медыцынскі персанал), але не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях (параўн.камбатанты).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)