СА́ВІЧ Усевалад Паўлавіч (19.2.1885, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 25.5.1972),
бел. і расійскі вучоны ў галіне ліхеналогіі. Д-рбіял.н., прафесар. Засл. дз. нав. Расіі. Вучань У.Л.Камарова. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). З 1922 нам. дырэктара, з 1925 вучоны сакратар Гал.бат. саду Расіі; у 1932—37 нам. дырэктара, у 1932—60 кіраўнік аддзелаБат. ін-та імя У.Л.Камарова АНСССР. Удзельнік навук. экспедыцый, у т. л. 1907—10 — Камчацкай, у 1923—25 — Беларускай, у 1930 — Арктычнай (на ледаколе «Седов» на а-вы Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Паўн. Зямля). Навук. працы па марфалогіі, экалогіі, сістэматыцы споравых раслін (гал. чынам лішайнікаў), выкарыстанні іх у медыцыне і нар. гаспадарцы.
Тв.:
Результат лихенологических исследований 1923 г. в Белоруссии // Зап.Бел. гос. ин-та сел. и лесного хозяйства. Мн., 1925. Вып. 4;
По Южной Белоруссии: Наблюдения при ботанич. экскурсии (разам з Г.М.Высоцкім, Л.І.Савіч) // Там жа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎСКІ Несцер Фёдаравіч (9.11.1902, в. Вешкі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 13.11.1950),
бел. кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Скончыў Мінскі муз. тэхнікум (1931, кл. М.Аладава), вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1932—35). З 1926 акцёр і хормайстар БДТ-3, з 1931 кіраўнік самадз. хораў. У 1937—41 адзін з арганізатараў і хормайстар Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. З 1943 маст. кіраўнік Палескага абл. ансамбля песні і танца, з 1944 нач.аддзеламаст. самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНКБССР, з 1946 ст. рэдактар рэдакцыі муз. л-ры Белдзяржвыдавецтва. Аўтар музыкі Дзярж. гімна БССР (верш М.Клімковіча), многіх хароў, песень на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, А.Русака, М.Чарота і інш., інстр. мініяцюр, вак. сюіт на тэмы бел.нар. песень. Запісаў і апрацаваў больш за 500 бел.нар. песень (у т. л. «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і найгрышаў.
Літ.:
Нісневіч І.Г. Кампазітар Нестар Сакалоўскі. Мн., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МЕРСАЎ Вілор Фрыдманавіч (24.7.1937, с. Андома Выцегарскага р-на Валагодскай вобл., Расія — 19.4.1999),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Чл.-кар. УАСГНІЛ (1988). Д-рс.-г.н. (1984), праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Ленінградскі с.-г.ін-т (1960). З 1960 на Слаўгарадскай селекцыйнай станцыі, з 1961 ва Усесаюзным ін-це аховы раслін, з 1963 у аддзеле заалогіі АН Беларусі, з 1971 у Бел.НДІ аховы раслін (заг.аддзела, з 1974 нам. дырэктара, з 1978 дырэктар). З 1992 акад.-сакратар Акадэміі агр. навук Беларусі. Навук. працы па ўплыве мінер. угнаенняў на насякомых, комплекснай сістэме аховы с.-г. раслін ад шкоднікаў, выкарыстанні камп’ютэрнай тэхнікі, развіцці экалагічнага кірунку, каардынацыі міжнар. дзейнасці ў пытаннях аховы раслін.
Тв.:
Влияние минеральных удобрений на насекомых. Мн., 1976 (разам з С.Л.Гаравой);
Вредители и болезни зерновых культур и меры борьбы с ними. Мн., 1978 (разам з С.Ф.Буга);
Интегрированная система защиты зерновых культур от вредителей. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́КУН Віталь Іванавіч (н. 21.11.1935, г. Чарнігаў, Украіна),
бел. псіхолаг і сацыёлаг. Д-рпсіхал.н. (1989). Скончыў Чалябінскі пед.ін-т (1957) і Ленінградскі ун-т (1966). З 1971 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. З 1981 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1990 заг.аддзела Ін-та сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па псіхалогіі асобы, праблемах псіхічнай рэгуляцыі дзейнасці і паводзін чалавека, механізмаў фарміравання свядомасці, псіхалогіі кіравання, ментальных працэсаў у грамадстве. Распрацаваў тэорыю першасных і другасных (дзейна апасродкаваных) рыс асобы і іх ролі ў рэгуляцыі паводзін чалавека, канцэпцыю актыўнасці асобы і яе асн. форм.
Тв.:
Индивидуально-психологические особенности и взаимоотношения студентов: (Опыт социал.-психол. исслед.) Мн., 1976;
Психология активности. Мн., 1996;
Понимание морально-психологического состояния офицерским составом Вооруженных Сил. Ч. 1—2. Мн., 1999 (разам з А.М.Гурам);
Особенности понимания демократии офицерским корпусом (разам з Л.Мальцавым) // Бел. думка. 2001. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНКО́Ў Віктар Іванавіч (н. 26.12.1925, в. Гімбатаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. прававед. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1980), д-рюрыд.н. (1977), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў Мінскі юрыд.ін-т (1954). Працаваў нар. суддзёй Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. (1954—58). З 1961 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (з 1983 нам. дырэктара). У 1996—97 нач.гал. ўпраўлення па рабоце з органамі заканад. і суд. улады Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1997 заг.аддзела Ін-та дзяржавы і права Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах прац. права і заканадаўства аб ахове працы, нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы.
Тв.:
Надзор и контроль за охраной труда в СССР. Мн., 1963;
Охрана труда в СССР. 2 изд. Мн. 1976;
Законодательство о труде: Юридич. справ. Мн., 1991 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЮНЬКО́Ў Мікалай Мікітавіч (н. 26.4.1929, в. Гарадзец Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1974). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1972). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1962). З 1950 працаваў на Мінскім трактарным з-дзе. З 1960 дырэктар Мінскага з-да запасных частак, з 1965 — Мінскага трактарнага з-да. З 1972 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1974—83 нам. старшыні Дзяржплана СССР. З 1983 1-ы сакратар ЦККПБ. У 1987—91 сакратар ЦККПСС, адначасова ў 1987—88 заг.эканам.аддзелаЦККПСС, у 1988—91 старшыня Камісіі ЦККПСС па пытаннях сац.-эканам. палітыкі. Чл.ЦККПБ у 1966—76, 1983—90. Чл.ЦККПСС з 1986, канд. у чл. Палітбюро з сак. 1986, чл. Палітбюро ЦККПСС у 1987—91. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1966—70, 1979—89, нар.дэп.СССР з 1989. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1971—75, 1980—90. Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́ВА Разалія Андрэеўна (н. 1.10.1946, Баку),
бел. сацыёлаг і філосаф. Д-рфілас.н. (1994). Скончыла Ленінградскі ун-т (1971). З 1990 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі (з 1999 заг.аддзела). Навук. працы па праблемах логікі і метадалогіі навук. ведаў, навукі як сац. ін-та і сферы чалавечай дзейнасці, чалавека як аб’екта і суб’екта сац. палітыкі. Распрацавала канцэпцыі сац.-псіхал. рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, светапогляду як формы самасвядомасці і спосабу духоўна-практычнай дзейнасці чалавека і навук. пазнання, новыя метадалагічныя падыходы да вывучэння сац. рэальнасці, сац. стратыфікацыі і ідэнтыфікацыі асобы ў грамадстве.
Тв.:
Социально-мировоззренческие основания научного познания. Мн., 1984;
Природа социальной реальности: Бытие и познание. Мн., 1991;
Изменение социальной реальности и поведение людей. Мн., 1992;
Социальная политика суверенной Беларуси. Мн., 1996 (разам з С.А.Шавелем);
Социальная реабилитация населения, пострадавшего в результате чернобыльской аварии. Мн., 1997 (з ім жа);
Социальная структура, мобильность. идентификация. Мн., 1998 (разам з А.У.Рубанавым, С.А.Шавелем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНАПКО́ЎСКІ Уладзімір Еўдакімавіч (н. 22.5.1954. г. Віцебск),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1976). У 1979—82 і ў 1988—2000 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі (з 1995 заг.аддзеланац. і міжнар. адносін). У 1982—88 вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі, з 1993 праф. кафедры міжнар. адносін ф-та міжнар. адносін БДУ. Даследуе знешнюю палітыку Беларусі 20 ст., гісторыю бел. эміграцыі, пытанні гістарыяграфіі ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі, дзейнасці міжнар. арг-цый, паліталогіі і сацыялогіі (эліта і міжнар. камунікацыя).
Тв.:
Белорусская ССР в ООН (1945—1985 гг.). Мн., 1985;
Два германских государства и европейская безопасность: история и современность. Мн., 1989 (разам з М.Г.Елісеевым);
Путь Беларуси в ООН, 1944—1945 гг.Мн., 1994;
Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі, 1944—1953 гг.Мн., 1997;
Белорусская эмиграция // Белоруссия и Россия: Общества и государства. М., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАПО́ВІЧ (Стэповіч) Альбін Мацвеевіч
(18.3.1894, в. Барані Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.12.1934),
бел. грамадска-паліт. і музычны дзеяч, публіцыст. Брат К.Сваяка. Вучыўся ў кансерваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім і Віленскім ун-тах (1918—24). Адзін з заснавальнікаў Бел.каап. земляробча-прамысл. банка ў Вільні, Бел. ін-та гаспадаркі і культуры, яго сакратар, нам. старшыні (1930—34), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. З 1926 сакратар, у 1927—30 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, выдавец яго органа — газ.«Беларуская крыніца». У 1928—30 пасол (дэпутат) польскага сейма. У 1930 нам. старшыні Бел.нац.к-та ў Вільні. Адзін з ідэолагаў бел. нацыянал-сацыялістаў (пад псеўд. Уладзімір Загорскі). Супрацоўнічаў у выданнях «Наш шлях», «Крыніца», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я.Купалы, М Машары, К.Сваяка, Ф.Грышкевіча, У.Казлоўскага, А.Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы.
Літ.:
Глагоўская А. Кар’еру пачынаў у Цеханаўцы // Спадчына. 1994. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАВА Ала (Альбіна Іванаўна; н. 9.8.1938, с. Бальшарэцкае Камчацкай вобл., Расія),
бел. крытык, пісьменнік. Скончыла БДУ (1960). У 1960—86 працавала ў выд-вах «Навука і тэхніка», «Мастацкая літаратура», у 1987—94 заг.аддзеламаст. крытыкі час. «Нёман». Друкуецца з 1966. Аўтар літ., лірычна-філас., настраёва-тэалагічных эсэ, артыкулаў пра бел. пісьменнікаў: А.Адамовіча, У.Арлова, Н.Арсенневу, Р.Барадуліна, В.Бечыка, Я Брыля, А.Васілевіч, А.Вярцінскага, Л.Дранько-Майсюка, А.Дударава, А.Жука, С.Законнікава, В.Карамазава, У.Караткевіча, Х.Лялько, У.Някляева, А.Пісьмянкова, А.Разанава, Я.Саламевіча, М.Стральцова і інш., папу рымскага Яна Паўла II. У аповесці «Бэзавы попел» (1994) і апавяданнях — спробы паяднаць абстрагаваную думку з эмоцыяй, лейтматыў твораў абумовіць настроем думкі аўтара.
Тв.:
Гарачы след таленту. Мн., 1979;
Слова сапраўднага лад. Мн., 1986;
Святло загадкі: Імпрэсіі і адлюстраванні. Мн., 1995.
Літ.:
Стральцова В. Пошукі сучаснай аўтабіяграфічнай прозы // Literatura i języki słowian wschodnich. Opole, 1997;