парода даўгашэрсных каратканогіх паляўнічых сабак з вялікімі вісячымі вушамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хо́та
(ісп. jota)
іспанскі народны парны танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАРЭ́РАС ((Carreras) Хасэ) (н. 5.12.1946, г. Барселона, Іспанія),
іспанскі спявак (лірычны тэнар). Выступае ў «Метраполітэн-опера», «Ла Скала», «Ковент-Гардэн» і інш. т-рах свету. Валодае голасам прыгожага тэмбру, вылучаецца ярка індывідуальным стылем выканання. Вядомы як выканаўца лірычных партый у операх (у т. л. малавядомых) Г.Даніцэці, Дж.Вердзі, Дж.Пучыні. Выступае ў ансамблях з М.Кабалье, П.Дамінга, Л.Павароці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРО́С ((Quiros) Педра Фернандэс [1560) (?),
г. Эвара, Партугалія — 1614 (?)], іспанскі мараплавец. У 1595—96 гал. кормчы 2-й экспедыцыі А.Менданья дэ Нейры, у 1605—06 начальнік над 3 суднамі ісп. экспедыцыі, пасланай на пошукі «Паўд. зямлі» — Аўстраліі. Адкрыў шэраг астравоў з архіпелага Туамоту, а-вы Даф, Банкс і в-аў Эспірыту-Санта з групы Новых Гебрыд, які прыняў за частку «Паўд. зямлі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЛА́НГА ((Berlanga) Луіс Гарсія) (н. 12.6.1921, г. Валенсія, Іспанія),
іспанскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Вучыўся ва ун-це ў Валенсіі, у кінаінстытуце ў Мадрыдзе (1947). З 1948 працуе як рэжысёр. Паставіў сатыр. фільмы «Шчыра запрашаем, містэр Маршал!» (1952), «Калабуч» (1956), «Кат» (1963), камедыі «Нацыянальная стрэльба» (1978), «Нацыянальны набытак» (1981), «Нацыянальнае III» (1982). Аўтар сцэнарыяў шэрагу сваіх фільмаў (у т. л. разам з рэж. Х.А.Бардэмам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭЛЬЯ́НА ((Orellana) Франсіска дэ) (1505 або 1511, горад Трухільё, Іспанія — 1546 або 1550),
іспанскі канкістадор; першы еўрапеец, які перасек Паўднёвую Амерыку ў самай шырокай частцы мацерыка і прасачыў сярэдняе і ніжняе цячэнне Амазонкі. Прымаў удзел у заваяванні Перу (1532—34) пад кіраўніцтвам Ф.Пісара. 26.12.1541 выйшаў з форта Гуаякіль, перабраўся цераз Анды, спусціўся да вусця ракі Напа і выплыў у Амазонку. 26.8.1542 дасягнуў Атлантычнага акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ ((Victoria) Томас Луіс дэ) (каля 1548, г. Авіла, Іспанія — 27.8.1611),
іспанскі кампазітар, арганіст; буйнейшы прадстаўнік ісп. культавай вак. поліфаніі. Вучань К.Маралеса. У 1565—89 жыў у Рыме, з 1594 у Мадрыдзе, арганіст і віцэ-капельмайстар каралеўскага манастыра францысканцаў. Аўтар мес, матэтаў, гімнаў, магніфікатаў, псалмаў і інш.Найб. вядомыя «Службы на страсны тыдзень», «Страсці па Матфею» (абодва 1585), «Меса на смерць каралевы Марыі» (1605).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕГРЫ́Н, Негрын Лопес (Negrín Lopez) Хуан (3.2.1894, г. Лас-Пальмас, Іспанія — 14.11.1956), іспанскіпаліт. і дзярж. дзеяч. Праф. фізіялогіі і анатоміі. З 1929 чл.Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі. У час Іспанскай рэвалюцыі 1931—39дэп. картэсаў (з 1933). міністр фінансаў (з 1936), прэм’ер-міністр (з мая 1937) урада Нар. фронту, пазней і міністр абароны. У сак. 1939 эмігрыраваў, да 1945 лічыўся кіраўніком рэсп. ўрада Іспаніі ў эміграцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСА́НЬЯ ((Azana) Мануэль) (10.1.1880, г. Алькала-дэ-Энарэс, Іспанія — 4.11.1940),
іспанскідзярж. і паліт. дзеяч, пісьменнік. Заснаваў партыю Рэсп. дзеяння (1930). Ваенны міністр (1931), кіраўнік урада (1931—33). Лідэр Леварэсп. партыі (з 1934), адзін з заснавальнікаў Нар. фронту (1935). Пасля перамогі Нар. фронту (1936) лідэр яго правага крыла, кіраўнік урада, з мая 1936 да 1.3.1939 — прэзідэнт рэспублікі. Пасля перамогі франкістаў у 1939 эмігрыраваў у Францыю. Аўтар літ. эсэ, аповесцяў.
іспанскі і мексіканскі інжынер і архітэктар. Скончыў Вышэйшую школу архітэктуры Мадрыдскага ун-та (1935). У 1939 эмігрыраваў у Мексіку. Стваральнік жалезабетонных скляпенняў-абалонак розных форм; распрацаваў танкасценныя пакрыцці ў форме гіпербалічных парабалоідаў. Спраектаваў і пабудаваў у Мехіка навук. лабараторыі ун-та (1950—52) і Ледэрле (1955), будынак фірмы Бакардзі (1959; усе ў сааўт.), царкву Ла Вірхен Мілагроса (1954), Алімп. палац спорту (1966—68) і інш.