ста́ткавы інсты́нкт Hérdeninstinkt m -(e)s, -e; Hérdentrieb m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
самазахава́нне, ‑я, н.
Імкненне захаваць сваё жыццё, засцерагчы сябе ад небяспекі. Інстынкт самазахавання. □ Але засцярога і голас самазахавання бяруць верх, і.. [Лабановіч] кажа: — Ведаеце, Аксён, мы аб гэтым пагаворым як-небудзь другім разам, пагаворым так, каб ніхто не ведаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НЬЮФА́ЎНДЛЕНД, вадалаз,
парода службовых сабак. Апісаны ў канцы 15 ст. на аднайм. востраве і ўзбярэжжы п-ва Лабрадор (Канада). Сфарміраваны ў Зах. Еўропе (завезены ў 18 ст.); на Беларусі гадуюць з 1949.
Выш. ў карку 62—75 см, маса 50—68 кг (самцы буйнейшыя). Касцяк і мускулатура магутныя Тулава шырокае. Галава вял., круглявая, з кароткай мысай і вісячымі вушамі. Хвост прамы або шаблепадобна выгнуты. Шэрсць доўгая (акрамя мысы і вушэй), прамая ці злёгку хвалістая, з вельмі густым падшэрсткам, не намакае ў вадзе. Масць чорная, цёмна-бурая ці карычневая, часам з белымі плямамі; у разнавіднасці Н. ландсір (крыху вышэйшыя) — белая з чорнымі ці бурымі галавой, «сядлом» на спіне, крыжам і верхняй ч. хваста. Добра плаваюць і ныраюць. Ураўнаважаныя, пільныя, адважныя; лёгка дрэсіруюцца. Н. ўласцівы моцныя цяга да вады і выратавальны інстынкт. Выкарыстоўваюцца для ратавання на водах, вартаўнічай службы, выцягвання рыбалоўных сетак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАЛАГІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА ПРА́ВА,
кірунак прававой навукі, у якім права разглядаецца як прадукт рознага роду псіхал. установак, інстынктаў, эмоцый. Склалася ў пач. 20 ст. адначасова з паяўленнем псіхал. кірункаў у сацыялогіі і інш.сац. навуках. З пункту гледжання прадстаўнікоў П.ш.п., прычыны, якія абумоўліваюць існаванне і дзеянне права, карэняцца ў псіхалогіі асобы ці сац. групы, а не ў сац.-эканам. і паліт. умовах дзяржаўна-арганізаванага грамадства. Адзін з пачынальнікаў П.ш.п. — франц. сацыёлаг і правазнавец Г.Тард лічыў, што ў аснове ўсіх каштоўнасцей і норм, у т. л. прававых, ляжыць інстынктпераймання. Найб. яркім прадстаўніком П.ш.п. быў рас. юрыст Л.І.Петражыцкі. У ням. л-ры пад уплывам фрэйдызму і бергсаніянства склалася канцэпцыя «прававога пачуцця», паводле якой гал. у праве з’яўляюцца судовыя рашэнні, у аснове якіх ляжаць інтуіцыя, падсвядомыя перажыванні, глыбінныя псіхал. ўстаноўкі суддзі, а не нормы права. У 1930-я г. гэта канцэпцыя, якая, парушаючы прынцып законнасці, пашырала т.зв. «свабоднае судзейскае гледжанне», была ўспрынята ў ЗША рэалістычнай школай права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ста́дны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які жыве гуртам, чарадою. Стадны характар жыцця першабытнага чалавека.// Уласцівы гурту. Стадны інстынкт.
2.перан. Які вызначаны несвядомым падпарадкаваннем паводзінам гурту. І ўсіх, як мне здавалася, распірала большае ці меншае пачуццё стаднай узбуджанасці з прычыны такой перамены ў агульным жыцці горада.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інстынктыві́зм
(ад інстынкт)
кірунак у сацыялогіі, які імкнецца растлумачыць сацыяльныя з’явы і працэсы з дапамогай звяртання да біялагічнай прыроды чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
homing[ˈhəʊmɪŋ]adj. які́ вяртаецца дамо́ў (звыч. пра птушак, жывёл і да т.п.);
a homing instinctінсты́нкт вярта́ння дамо́ў;
a homing pigeon пашто́вы го́луб
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
хо́мінг
(ад англ. home = вяртацца дамоў)
прыроджаная рэакцыя жывёл (інстынкт), якая абумоўлівае вяртанне іх на свой участак жыхарства, туды, дзе яны нарадзіліся.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІРАЦЫЯНАЛІ́ЗМ (ад лац. irrationalis неразумны),
1) філасофская плынь, якая абмяжоўвае або адмаўляе магчымасці розуму, мыслення ў працэсе пазнання, асновай пазнання прызнае інтуіцыю, пачуццё, інстынкт. І. не тоесны агнастыцызму, прадстаўнікі якога ў метадалагічным плане зыходзяць з прынцыповай немагчымасці пазнання свету. У вузкім сэнсе да І. адносяць філас. плыні 18—19 ст., якія выступалі антыподамі філасофіі эпохі Асветніцтва і Новага часу («філасофія пачуцця і веры» Ф.Г.Якобі, «філасофія адкрыцця» Ф.Шэлінга, валюнтарысцкія канцэпцыі А.Шапенгаўэра і Ф.Ніцшэ, тэалагічныя вучэнні С.К’еркегора, «філасофія бессвядомага» Э.Гартмана і інш.), а таксама канца 19—20 ст. («філасофія жыцця» В.Дзільтэя, «інтуітывізм» А.Бергсона, «філасофія існавання» М.Хайдэгера, неатамісцкія канцэпцыі Ж.Марытэна і Э.Жыльсона і інш.).
2) У этыцы І. — метадалагічны прынцып тлумачэння прыроды маральнасці, які аб’ядноўвае шэраг шкал (экзістэнцыялізм, неапратэстантызм, «гуманістычная» этыка, этыка самарэалізацыі і інш.). Лічыцца, што «сапраўдная» мараль, як і быццё чалавека ўвогуле, не паддаюцца ніякім вызначэнням і абагульненням, знаходзяцца па-за законамі прыроды і грамадства; у ёй чалавек сцвярджае сябе як абсалютна свабодная істота.
Літ.:
Исторические типы философии М., 1991;
Библер В.С. Нравственность. Культура. Современность. М., 1990.