БОГАЯЎЛЕ́НСКІ (Іван Канстанцінавіч) (1869, Масква — 5.10.1930),
бел. матэматык. Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). З 1894 выкладаў у ім і адначасова (1903—19) у Маскоўскім ін-це інжынераў транспарту. З 1920 у Горацкім с.-г. ін-це. Навук. працы па лікавым інтэграванні функцый, тэорыі імавернасцяў і матэм. статыстыцы, аналітычнай геаметрыі. Аўтар першых на Беларусі дапаможнікаў па матэматыцы для студэнтаў.
Тв.:
Введение в анализ и дифференциальное исчисление. Горки, 1931;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎТУНЕ́НКА (Аляксандр Мікалаевіч) (8.2.1954, г. Іркуцк, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1994). Скончыў Кіеўскі ін-тінжынераўграмадз. авіяцыі (1976). З 1979 у Дзяржплане БССР. У 1986—92 у вытв. аб’яднанні «Спектр», Бел.навук.-вытв. аб’яднанні выліч. тэхнікі. З 1994 прэзідэнт кансорцыума «Навука. Эканоміка. Права». Даследуе праблемы эканомікі і функцыянавання прадпрыемстваў ва ўмовах рынку, удасканалення арганізац.-эканам. механізма інавацыйнага працэсу на макра- і мікраўзроўнях.
Тв.:
Инновации — основа конверсии и путь выхода из кризиса. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРА́ЎЦАЎ (Ігар Аляксандравіч) (н. 23.1.1946, г. Уфа, Башкортастан),
бел. вучоны ў галіне механікі грунтоў. Д-ртэхн.н. (1995), праф. (1996). Скончыў Бел.ін-тінжынераўчыг. транспарту (1970). З 1977 у Бел.дзярж. ун-це транспарту. Навук. працы па ўплыве хвалевых працэсаў на ўласцівасці грунтоў і дынамічных уздзеянняў на надзейнасць работы буд. канструкцый.
Тв.:
Диффузионная модель процесса виброуплотнения дисперсных грунтов (разам з А.С.Алёшыным, А.І.Івановым) // Докл.АН России. 1995. Т. 342, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСЕ́ВАК (Альберт Фаміч) (н. 19.8.1939, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1998), праф. (1999). Скончыў Укр.ін-тінжынераў воднай гаспадаркі (1963; Кіеў). З 1971 у БПА. Навук. працы па асновах тэхналогіі машынабудавання, праблемах эфектыўных тэхналогій ахоўных пакрыццяў з павышанымі эксплуатацыйнымі ўласцівасцямі, стварэнні новых кампазіцыйных матэрыялаў.
Тв.:
Технология формирования газотермических водородостойких покрытий. Мн., 1998;
Математическое моделирование технологических задач в машиностроении. Мн., 2000 (разам з Ф.Ф.Клімовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНУА́ (Лявонцій Мікалаевіч) (23.8.1856, г. Петрадварэц Ленінградскай вобл., Расія — 8.2.1928),
рускі архітэктар. Засл. дз. маст. Расіі (1927). Сын М.Л.Бенуа. Скончыў Пецярбургскую АМ (1879), выкладаў у ёй (праф. з 1892, рэктар у 1903—06 і 1911—17), у Ін-це цывільных інжынераў (1884—92, 1920—27, Пецярбург). Будаваў у Пецярбургу (Акадэмічная капэла імя М.І.Глінкі, 1885—89; корпус Рус. музея, 1914—16), Маскве, Кіеве, Варшаве, Ташкенце. Стварыў праект пераўтварэння Пецярбурга (1910—13, разам з арх. М.Перацяткавічам і інж. Ф.Янакіевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБАЎ (Уладзімір Ільіч) (7.11.1908, г. Віцебск — 12.1.1948),
тэатральны крытык, балетазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1947). Скончыў Ленінградскі ін-тінжынераў шляхоў зносін (1931). З 1945 адказны сакратар час. «Тэатр», у 1945—47 выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва. Аўтар сцэнарыя балета «Міліца» Б.Асаф’ева (1947, з А.Басехесам). Адзін з першых сярод рас. балетазнаўцаў выступіў супраць падмены харэагр. малюнка сюжэтам, збяднення танц. мовы і навязвання балету неўласцівых яму нормаў, за вывучэнне прынцыпаў класічнай харэаграфіі як самаст. мастацтва. Аўтар кн. «Танец Галіны Уланавай» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛІ́НСКІ (Іосіф Іпалітавіч) (20.4.1834, Віленская губ. — 1916),
расійскі і бел. геадэзіст. Скончыў Пецярб.ін-тінжынераў шляхоў зносін (1854). У 1863—73 кіраваў градусным вымярэннем дугі паралелі 52°паўн. ш. (на Беларусі прыкладна па лініі Брэст—Пінск—Мазыр—Гомель). У 1881—93 нач. трыянгуляцыі зах.тэр. Расіі. У 1873—98 узначальваў Заходнюю экспедыцыю па асушэнні балот Палесся, пазней — забалочаных зямель Маскоўскай, Разанскай, Уладзімірскай губ. Удзельнічаў у астр.-геад. работах за мяжой.
Тв.:
Очерк работ Западной экспедиции по осушению болот (1873—1898). СПб., 1899.
дзекабрыст. Падпалкоўнік у адстаўцы (з 1823). Брат С.І.Мураўёва-Апостала. З 1810 вучыўся ў Пецярбургскім ін-це інжынераў шляхоў зносін. З 1811 у арміі. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў 1813—14. Адзін з заснавальнікаў «Саюза выратавання» (1816), чл. управы «Саюза працвітання» (1818). Удзельнік паўстання Чарнігаўскага палка (гл.Чарнігаўскага палка паўстанне). Прыгавораны да 20 гадоў катаргі, пазней тэрмін скарочаны да 15 гадоў. Паводле амністыі 1856 вернуты з Сібіры, да 1863 жыў у Цверы, потым у Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЧКО́Ў (Анатоль Андрэевіч) (н. 20.4.1936, станіца Раднікоўская Курганінскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1994). Скончыў Бел.ін-тінжынераўчыг. транспарту (1958). З 1970 у Гомельскім тэхн. ун-це (у 1981—87 прарэктар). Навук. працы па аўтаматызацыі тэхн. падрыхтоўкі вытв-сці. Прапанаваў аўтаматызаваную сістэму распрацоўкі нарматываў часу, сістэму аўтаматызаванага праектавання арганізацыі працы вытв. брыгады.
Тв.:
Базовая система микроэлементных нормативов времени. М., 1989;
Практикум по токарным робототехнологическим комплексам. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРА́КСІН (Уладзімір Мікалаевіч) (5.7.1901, г. Омск, Расія — 2.1.1980),
бел. архітэктар, педагог. Засл. Будаўнік Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі ін-тінжынераў камунальнага буд-ва (1934). З 1952 у БПІ. У 1971—75 у Брэсцкім буд. ін-це. Асн. работы: Палац піянераў (1935—36) і будынак ЦККПБ (1940—41, закончаны ў 1947; абодва ў сааўт.), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1954), жылыя дамы на вуліцах К.Маркса, Маскоўскай, Захарава (1949—55) у Мінску; педтэхнікум у Крычаве (1938), кінатэатр «Радзіма» (1939) у Магілёве; клуб запалкавай ф-кі ў Рэчыцы (1939) і інш.