Лучаі́на ’лагчына’ (лунін., Шатал.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лука і лагчаіна (гл.). Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко (Афікс. наз., 155–156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лямі́на ’бераст’ (лях., Сл. ПЗБ), брасл. лямовы ’ільмовы’ (там жа). Да ільма́ (гл.). Суфікс ‑іна са значэннем адзінкавасці (Бел. гр.₂, 1, 247).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кары́на ’кавалак, абломак дрэвавай кары’ (ТСБМ), да кара (гл.). Апошняе ўспрымаецца як зборнае, таму пры абазначэнні кары выкарыстоўваецца суфікс ‑іна ў функцыі сінгулятыўнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лашчаі́на ’месца, дзе раней цякла рака’, ’рэчышча’ (Сцяшк.), лун. лошчавіна ’старое рэчышча’ (Шатал.). Утворана ад лашчьіна (лажчына) (гл.) і суф. ‑(а)іна на узор ручаіна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэгір у выразе: іна́ [цялушка] йшчэ лэґіру ні знаіць (ушац., Свяжынскі, вусн. паведамл.) ’цялушка, якая вучыцца пасвіцца’. Да ла́гер (гл.) ’летні загон для жывёлы ў полі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клы́жніна ’нага’ (Нар. словатв.). Да клышніна. Параўн. клыйіаногі (гл.). Тады плытніка да клыш‑ьн‑іна, назоўніка, утворанага ад прыметніка з суфіксам ‑ьн‑ па вядомай мадэлі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Паса́дзіна, посадзіна ’саджанец, пладовае дрэва’ (ТС). Да Спосаб, якое з польск. posad ’саджанцы’. Аб суфіксе ‑іна са значэннем адзінкавасці гл. Сцяцко, Афікс. наз., 208–209.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прамы́іна ’упадзіна, прамытая ліўнем, утвораная патокам вады’, ’незамёрзлае месца на ледзяной паверхні ракі, возера’ (ТСБМ). Ад дзеяслова прамыць з суф. ‑іна (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вірглі́на ’вяргіня’ (рэч., Мат. Гом.). Да вяргі́ня (гл.). Тут адбылося выраўніванне суф. ‑іня на ‑іна. Устаўное ‑л‑ утварае больш характэрнае для бел. гаворак спалучэнне ‑глі, чым гі‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мякліна́ ’мышца’, ’сцягно’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да ⁺мяклы < мякчэць < мяккі (гл.). Параўн. рус. пск. мяклый ’размоклы’, ’вялы, друзлы’. Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107–108.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)