вектарная велічыня, аналагічная імпульсу, якая характарызуе стан квазічасцінкі ў перыядычных сістэмах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Áuftriebm -(e)s, -e
1) пад’ёмная сі́ла
2) сты́мул, і́мпульс
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РЭА́КЦЫЯ ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ, радыяцыйнае трэнне,
сіла, што дзейнічае на зараджаную часціцу (напр., электрон) з боку выкліканага ёй эл.-магн. выпрамянення; тармажэнне выпрамяненнем. Паскораны рух зараджанай часціцы вядзе да выпрамянення эл.-магн. хваль. У сістэме такіх часціц не захоўваюцца энергія і імпульс. Такая сістэма «паводзіць» сябе як мех. сістэма пры наяўнасці сіл трэння (дысіпатыўная сістэма), якія ўводзяцца для апісання факта незахавання энергіі ў сістэме ў выніку яе ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТАНА́ТАР (ад франц. détoner узрывацца),
зарад брызантнага выбуховага рэчыва (БВР), прызначаны ўзбуджаць (ініцыіраваць) дэтанацыю ў асн. зарадзе прамысл. (падрыўнога) выбуховага рэчыва або ў боепрыпасах (артыл. снарадах, мінах, бомбах, баявых частках ракет і інш.). Робіцца ў выглядзе метал. або папяровай гільзы, начыненай БВР. Капсуль-Д. — тонкі метал. або пластмасавы каўпачок з БВР, які стварае пачатковы выбуховы імпульс. Выкарыстоўваецца для ўзбуджэння дэтанацыі ў разрыўных або падрыўных зарадах. Існуюць таксама электрадэтанатары, якія ўзбуджаюць дэтанацыю эл. токам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ДЗЕРНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К (ЯРР), атамны ракетны рухавік,
рэактыўны рухавік, які працуе на ядзерным паліве. Сіла цягі ствараецца выкідам рабочага цела, якое награецца за кошт цяпла, што вылучаецца ў ядзерным рэактары ў выніку рэакцыі дзялення цяжкіх атамаў або радыеактыўнага распаду. Можа працаваць у атмасферы і беспаветранай прасторы, выкарыстоўваецца ў касманаўтыцы і ваен. тэхніцы.
У адрозненне ад хімічнага ракетнага рухавіка ў ЯРР крыніца энергіі (ядз. паліва) і рабочае цела раздзелены паміж сабой. Мае вельмі малую вагу паліва і не патрабуе запасу акісляльніку на борце ракеты. У ЯРР можна атрымаць імпульс, які значна перавышае імпульсхім. ракетнага рухавіка. У залежнасці ад тыпу ядз. паліва адрозніваюць ЯРР з цвердафазнай і газафазнай актыўнай зонай ядз. рэактара.
В.Ц.Казазян.
Прынцыповая схема ядзернага ракетнага рухавіка: 1 — бак з вадкім вадародам; 2 — помпа; 3 — турбіна; 4 — цяпловылучальныя элементы; 5 — выпуск газаў з турбіны; 6 — сапло; 7 — стрыжні кіравання; 8 — ахоўны экран.Схема рухальнай устаноўкі з ядзерным ракетным рухавіком: 1 — бак з рабочым целам; 2 — помпа; 3 — блокі кіравання магутнасцю рэактара; 4 — датчык тэмпературы газу на выхадзе з рэактара; 5 — орган кіравання рэактарам; 6 — калектар адбору газу на прывод турбіны; 7 — ядзерны рэактар; 8 — сапло; 9 — блок кіравання цягай; 10 — рэгулятар частаты вярчэння турбіны; 11 — газавая турбіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАПСІ́Н,
зрокавы пурпур, пігмент палачак сятчаткі вока жывёл і чалавека, які адказвае за чорна-белы або змрочны зрок. Уяўляе сабой складаны бялок (хромаглікапратэід), які наскрозь «прашывае» мембрану фотарэцэптараў. У Р. уваходзяць бялок апсін, 2 алігацукрыдныя ланцугі і храмафорная група караціноіду рэтыналю (альдэгіду вітаміну A). У зрокавым акце пры паглынанні малекулай Р. кванта святла адбываецца абарачальная рэакцыя фотаізамерызацыі, канфармацыйныя перабудовы малекулы Р. Узнікае нерв.імпульс, які перадаецца ў патылічную долю галаўнога мозга, дзе фарміруецца зрокавы вобраз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАТО́Н [ад грэч. phos (photos) святло],
квант эл.-магн. поля (эл.-магн. выпрамянення, у вузкім сэнсе — святла). Электранейтральная элементарная часціца з нулявым значэннем масы спакою, мае спін, роўны 1. Энергія Ф. E = ħω, імпульсp = ħω/c, дзе ħ = h/2πh — Планка пастаянная, ω — цыклічная частата эл.-магн. выпрамянення, c — скорасць святла ў вакууме. Ф. — пераносчык эл.-магн. узаемадзеянняў элементарных часціц (гл.Квантавая электрадынаміка). Ф. з энергіяй, большай за 100 кэВ, наз. гама-квантам (гл.Гама-выпрамяненне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАЛІ́ЧНЫ ЛІЧЫ́ЛЬНІК,
прылада для рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў; цвердацелая іанізацыйная камера. Прынцып дзеяння К.л. заснаваны на ўзнікненні пад уздзеяннем выпрамяненняў прыкметнай электраправоднасці дыэлектрыкаў. Пры праходжанні праз крышталь (напр., сульфіду кадмію) іанізавальныя часціцы выклікаюць у ім утварэнне носьбітаў зараду (электронаў і дзірак), якія пад уздзеяннем знешняга эл. поля рухаюцца да адпаведных электродаў. Асобная іанізавальная часціца выклікае ў ланцугу К.л. кароткачасовы імпульс, які пасля ўзмацнення рэгіструецца лічыльнай прыладай. Гл. таксама Паўправадніковы дэтэктар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАР Мікалай Якаўлевіч (6.1.1865, г. Кутаісі, Грузія — 20.12.1934),
расійскі філолаг і археолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1912), АНСССР (1925), АН Беларусі (1928). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1890), з 1900 праф. у ім. Даследаваў каўк. мовы [«Граматыка чанскай (лазскай) мовы з хрэстаматыяй і слоўнікам», 1910; «Граматыка старажытналітаратурнай грузінскай мовы», 1925], гісторыю, археалогію і этнаграфію Каўказа. Вывучыў і апублікаваў тэксты шэрагу стараж.-груз. і стараж.-арм. помнікаў. У 1920—30-я г. стварыў навукова неабгрунтаваную «яфетычную тэорыю» («новае вучэнне пра мову»), якая тым не менш дала імпульс распрацоўцы праблем сувязі развіцця навукі і грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЫНТЫЛЯЦЫ́ЙНЫ ЛІЧЫ́ЛЬНІК,
адзін з дэтэктараў ядзерных часціц, асн. элементы якога — сцынтылятар і фотаэлектронны памнажальнік (ФЭП). Для змяншэння страт святла сцынтылятар прыклейваюць да катода ФЭП ці злучаюць з ім з дапамогай святлаводаў.
Зараджаная часціца, што праходзіць праз сцынтылятар, разам з іанізацыяй узбуджае атамы і малекулы рэчыва, якія пры вяртанні ў асн. стан выпрамяняюць фатоны. Фатоны выбіваюць электроны з катода ФЭП, у выніку чаго ўзнікае імпульс току, які ўзмацняецца і рэгіструецца лічыльнікам. Нейтральныя часціцы (нейтроны, гама-кванты і інш.) рэгіструюцца за кошт другасных зараджаных часціц, якія ўтвараюцца пры іх узаемадзеянні з атамамі сцынтылятара.